Сярод іх, паводле СК, нібыта ідэнтыфікавалі 11 удзельнікаў акцыяў ва Ўроцлаве, 203 — у Варшаве, 18 — у Беластоку, 29 — у Вільні, 39 — у Нью-Ёрку, 11 — у Празе, і г. д.
«Цяпер у рамках расьсьледаваньня крымінальнай справы іх дзейнасьць задакумэнтаваная, прынятае рашэньне аб прыцягненьні фігурантаў да крымінальнай адказнасьці, у тым ліку ў парадку спэцыяльнага вядзеньня.
Правяраецца наяўнасьць у іх маёмасьці і нерухомасьці на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зарэгістраванай на іншых асобаў», — гаворыцца ў паведамленьні.
26 студзеня ў розных краінах беларусы замежжа выйшлі на акцыі супраць прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году ў Беларусі.
- Гэтыя выбары ў Беларусі пры Лукашэнку, які ва ўладзе больш за 30 гадоў і балятаваўся на сёмы прэзыдэнцкі тэрмін, насілі, паводле міжнародных арганізацый, несвабодны і недэмакратычны характар. Выбарчая кампанія праходзіла ва ўмовах шырокамаштабных рэпрэсій і палітычнага крызісу, які цягнецца ад папярэдніх прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.
- 27 студзеня ЦВК абвясьціў Аляксандра Лукашэнку пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў Беларусі 26 студзеня. Паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня сьцьвярджаецца, што ён нібыта атрымаў 86,82% галасоў.
- Пра непрызнаньне выбараў 2025 году ў Беларусі раней заявілі шэраг краінаў, сярод іх суседзі Беларусі — Літва, Польшча, Украіна і Латвія. У Эўрапарлямэнце 22 студзеня ўхвалілі рэзалюцыю, у якой заклікаюць не прызнаваць прэзыдэнцкія выбары 26 студзеня і легітымнасьць Лукашэнкі. У МЗС Беларусі рэзалюцыю назвалі «найгрубейшым умяшаньнем у электаральныя працэсы сувэрэннай дзяржавы».
- Праваабаронцы Libereco і «Вясны» назвалі выбары ў Беларусі «прапагандысцкім шоў», Міжнародны інстытут дэмакратыі і садзейнічаньня выбарам — «„самапрызначэньнем“ Лукашэнкі», а гендакладчык ПАРЭ па дэмакратычнай Беларусі Рышард Пэтру заявіў, што яны «стануць чарговай фікцыяй». У Amnesty International адзначылі ўзмацненьне палітычных рэпрэсій перад выбарамі.
Форум