На беларускае тэлебачаньне ўрэшце дапусьцілі прадстаўнікоў апазыцыі, кандыдатаў у прэзыдэнты. Дазволілі ў дзьвюх паўгадзінных выступанах прамаўляць усё, што заўгодна — без купюр, без цэнзуры. Якое ўражаньне ад тэлеэфіру ў саміх палітыкаў, як іх публічныя выступы ацэньваюць прафэсіяналы?
А 19:30 25 лістапада на тэлебачаньні — выступ Віктара Цярэшчанкі.
25 лістапада а 19-й гадзіне на Першым канале беларускага тэлебачаньня — перадвыбарчы высутуп кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію францускай газэце «Фігаро» выказаўся пра некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты, якія разам зь ім удзельнічаюць у выбарчай кампаніі за пост прэзыдэнта Беларусі.
Напярэдадні заўтрашняга 80-годзьдзя славутага беларускага пісьменьніка віцебскія ўлады і сябры праўладнага СПБ усклалі кветкі да помніка Караткевічу. На тое, што ён даўно вымагае рэстаўрацыі, чыноўнікі зноў не зьвярнулі ўвагі.
Першыя сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі ў рэгіёнах нярэдка праходзяць у паўпустых залях. Апазыцыя пакуль не скарыстоўвае нават тыя магчымасьці, якія дазваляе сёлета мясцовая ўлада.
Як вы ацэньваеце акцыю 24 лістапада ў Менску і ці пойдзеце на плошчу 19 сьнежня? Адказваюць Рыгор Кастусёў, Дзьмітры Вус, Аляксей Міхалевіч, Віктар Цярэшчанка, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саньнікаў.
Цэнтравыбаркам на сваім пасяджэньні 30 лістапада плянуе разгледзець пэрсанальнае пытаньне адносна ўдзелу кандыдатаў у сустрэчы з выбарцамі на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада.
Калі з боку кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі будуць працягвацца заклікі да несанкцыянаваных акцыяў, "праваахоўныя органы прымуць меры рэагаваньня".
Заведзеная крымінальная справа па факце нападу на актывістку штабу Андрэя Саньнікава.
30 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзіць пытаньне аб удзеле кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі 24 лістапада.
Віцебскі апазыцыянэр пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плякатам: "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".
24 лістапада каля 17:30 невядомы зьбіў Валерыю Краўчанку, сябру ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі.
Ніякіх санкцыяў у дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты, якія арганізавалі сустрэчу з выбарцамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску, пакуль няма.
Некалі Бацькам называлі кандыдата ад улады прэм'ер-міністра В.Ф. Кебіча, а Лукашэнка быў незалежным, апазыцыйным кандыдатам, за выкананьнем чыіх правоў строга сачылі назіральнікі ад Эўразьвязу.
Кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус патлумачыў "Свабодзе", чаму сёньня раніцай па радыё не прагучаў ягоны перадвыбарчы выступ.
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца кандыдатамі на прэзыдэнцтва.
Выступ Дзьмітрыя Вуса не прагучаў сёньня ў радыёэфіры, Мікола Статкевіч паўтарыў тэзісы свайго тэлевізійнага выступу па-беларуску, распавёўшы той жа анэкдот, што і Рыгор Кастусёў.
24 лістапада па Першым канале Беларускага тэлебачаньня выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў.
Аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч аналізуе выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Рыгора Кастусёва.
24 лістапада ў цэнтры Менску прайшла сустрэча апазыцыйных кандыдатаў з выбарцамі. Некалькі тысяч яе ўдзельнікаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, а пазьней прайшлі дэманстрацыяй да плошчы Незалежнасьці.
24 лістапада ў Менску прайшла несанкцыянаваная ўладамі вулічная акцыя. Каля двух тысячаў удзельнікаў прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці, дзе знаходзіцца ЦВК.
Кіраўніцтва тэлеканалу западозрыла каманду ў нежаданьні ўдзельнічаць у акцыях пад агульнай назвай «Беларусь — гэта мы», наклаўшы мараторый на прысутнасьць музыкаў у эфіры. Але бяда не прыходзіць адна: паўстала небясьпека адмены канцэрту, прызначанага на 11 сьнежня ў менскім Палацы спорту.
24 лістапада ў жывым эфіры беларускага тэлебачаньня адбыўся першы перадвыбарчы выступ Рыгора Кастусёва.
24 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.
24 лістапада ў Менску адбылася сустрэча з вьбарцамі дэмакратычных кандыдытаў на прэзыдэнта. Удзельнікі акцыі прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці.
Паводле праваабаронцаў, забарона на выступ лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча замест кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва на Першым канале беларускага тэлебачаньня не адпавядае выбарчаму заканадаўству.
На Віцебшчыне пачаліся трэнінгі для чальцоў участковых камісій. Іх вучылі, як трэба падлічваць галасы, а таксама як спраўляцца з хуліганамі і як абыходзіцца з прадстаўнікамі СМІ.
У кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта падчас рэклямаванай уладамі звышлібэральнай выбарчай кампаніі ўзьнікае нямала праблемаў. Яны ня могуць своечасова надрукаваць свае агітацыйныя матэрыялы. Узьніклі перашкоды і з выступамі на тэлебачаньні.
Афіцыйная прапаганда рэзка крытыкуе кандыдатаў у прэзыдэнты, якія задэкляравалі малыя сумы прыбыткаў альбо адсутнасьць такіх прыбыткаў увогуле.
Вэтэраны партыі БНФ паведамілі пра нядобрасумленнасьць некаторых партыйных актывістаў падчас збору подпісаў за прадстаўніка партыі Рыгора Кастусёва ды іншых кандыдатаў.
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў паведаміў, што сёньня ў яго заплянаваны перадвыбарчы выступ па тэлебачаньні і таму ён можа не пасьпець на плошчу.
Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус паведаміў, што калі быў дэпутатам Менскага гарсавету, яго атруцілі.
Двое супрацоўнікаў пракуратуры падышлі да кандыдата на пасаду прэзыдэнта Міколы Статкевіча адразу пасьля яго радыёзапісу ў холе будынка Белтэлерадыёкампаніі
Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі стварылі свае выбарчыя фонды.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі на пікеце ў Менску, што сёньня прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу.
Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму ўручана афіцыйнае папярэджаньне Генпракуратуры за заклік правесьці несанкцыянаваны мітынг. Такое ж папярэджаньне падрыхтавана таксама для кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
24 лістапада раніцай прагучалі радыёзвароты кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і Аляксея Міхалевіча. Выступ Міхалевіча быў больш крытычным, чым па тэлебачаньні, асноўным тэзісам Рымашэўскага заставалася ідэя хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
24 лістапада а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску некаторымі кандыдатамі на прэзыдэнта заплянаваная сустрэча з выбарцамі. Ці адбудзецца мерапрыемства, якое ўжо атрымала назву "рэпэтыцыя плошчы"?
Дэмакратычныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта заявілі аб правядзеньні сустрэчы з выбарнікамі на Кастрычніцкай плошчы Менску 24 лістапада. Міністэрства ўнутраных спраў і ЦВК папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне заяўленай акцыі.
Госьць “Начной Свабоды” – экспэрт у выбарчых пытаньнях Сяргей Альфер, прадстаўнік кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука.
23 лістапада ў вечаровым перадвыбарчым тэлемаратоне выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус. Калі спадар Статкевіч цалкам выкарыстаў свой эфірны час — гаварыў паўгадзіны, то спадар Вус уклаўся ў 7 хвілін.
Аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч аналізуе выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса.
У эфіры БТ а 19:30 выступаў кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус. Ягоная прамова заняла 7 хвілін з 30 дазволеных.
23 лістапада а 19:00 ў эфіры БТ выступіў кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
На прывакзальнай плошчы ў Менску ўсталяваны кругласутачны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
23 лістапада — пяты дзень агітацыі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Але яшчэ ніводзін штаб дэмакратычных кандыдатаў у рэгіёнах не забясьпечаны ўлёткамі ды іншымі друкаванымі матэрыяламі.
Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура.
Праграма называецца: "Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць і эўраатлянтычны выбар".
Загрузіць яшчэ