Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Някляева ў Варшаве — "закрытыя сустрэчы"


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 19 лістапада праводзіць у Варшаве, як ён выказаўся, "закрытыя сустрэчы".

"МЗС Польшчы падрыхтаваў нам такую праграму, каб мы былі прадстаўленыя ўсім сэгмэнтам польскага грамадзтва", — кажа Някляеў.

19 лістапада Някляеў і кіраўнік ягонага штабу Андрэй Дзьмітрыеў сустракаюцца з палітыкамі, бізнэсоўцамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці.

"Нам вельмі істотна, каб сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў нас была падтрымка. Я баяўся, што непрыняцьце будзе большым. Але нам ідуць насустрач. Нам гатовыя дапамагаць", — адзначае кандыдат на прэзыдэнта.

Някляеў прызнае, што нагодай для сустрэчаў з кіраўніком МЗС Чэхіі Карлам Шварцэнбэргам на мінулым тыдні і ягоным польскім калегам 18 лістапада сталі выказваньні прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце пра тое, што яна хацела б бачыць Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі.

"Я падымаў гэтае пытаньне. Казаў пра тое, што ў Беларусі ў грамадзтве ўзьнікла насьцярога і трывога наконт візытаў чыноўнікаў Эўразьвязу ў Менск і асабліва наконт выказваньня прэзыдэнткі Літвы. Мяне запэўнілі, што выказваньні Грыбаўскайце, калі яны і мелі месца (бо афіцыйнага пацьверджаньня так і не было), ніяк ня могуць паўплываць на палітыку Эўразьвязу. Палітыка ЭЗ у дачыненьні да Беларусі — кансалідаваная і ня можа быць зьмененая да выбараў. У будучыні адносіны да Беларусі будуць рэгулявацца з улікам вынікаў выбараў — гэта значыць, што будзе ацэнка, наколькі выбары адпавядаюць стандартам. Эўразьвяз не адмаўляецца ад сваіх патрабаваньняў што да стандартаў правядзеньня выбараў. Мяне таксама запэўнілі, што няма ніякіх дамоўленасьцяў за сьпінамі дэмакратычных сілаў Беларусі і тым больш няма ніякіх сакрэтных пратаколаў", — заявіў у інтэрвію "Свабодзе" Ўладзімер Някляеў.

Някляеў сустрэўся з Генрыкам Ліцьвіным

Кандыдат на прэзыдэнта Беларусі і намесьнік міністра замежных спраў Польшчы абмеркавалі беларуска-расейскія стасункі.

"Вельмі доўгі час нашая беларуская апазыцыя лічыла, што найлепшае стаўленьне да Расеі — рабіць выгляд, нібы яе не існуе. На наш погляд, "страўсіная палітыка" ня ёсьць канструктыўнай, і калі Расея ёсьць, то мае сэнс зрабіць нашае суседзтва адказным і выгадным найперш для Беларусі", — заявіў Някляеў па заканчэньні сустрэчы з Ліцьвіным.

На 19 лістапада ў Някляева і Дзьмітрыева таксама заплянаваныя прэсавая канфэрэнцыя для польскіх мэдыяў і наведваньне Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў.

Асноўнай тэмай перамоваў з Радаславам Сікорскім 18 лістапада сталі патрабаваньні Эўразьвязу правесьці прэзыдэнцкія выбары сумленна і спыніць рэпрэсіі ў дачыненьні да палітычнай апазыцыі і журналістаў.

"Я хачу, каб Беларусь ведала, што мы ў Польшчы адчуваем салідарнасьць зь беларускім народам, што калі гэтыя выбары будуць сумленныя, дык нягледзячы на тое, хто выйграе, мы гатовыя стаць выказьнікам беларускіх інтарэсаў у Эўропе, і то ня толькі ў палітычным сэнсе, але таксама ў вымяральным, бо мы ведаем, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі невясёлая, — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пасьля сустрэчы з Уладзімерам Някляевым і Андрэем Дзьмітрыевым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG