Паводле скаргі віцебскага праваабаронцы старшыня Андрэй Маркоўскі выключаны са складу ўчастковай камісіі № 35 у Першамайскім раёне. ЦВК прызнаў, што фармаваньне камісіі адбылося з парушэньнем выбарчага заканадаўства.
Павал Левінаў паведаміў, што атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК пра парушэньне пры фармаваньні ўчастковай камісіі, у якую спрабаваў трапіць сам.
Калі спадара Левінава туды не ўключылі, адбыўся судовы працэс паводле скаргаў грамадзян, якія яго вылучалі. Падчас суду спадар Левінаў зьвярнуў увагу на тое, што ў камісію № 35 адны і тыя самыя асобы нібыта рэкамэндавалі і яго, і намесьніка дырэктара прадпрыемства "Віцебскхлебпрам" Андрэя Маркоўскага.
На думку Паўла Левінава, гэта ўжо было відавочным парушэньнем закону: подпісы за вылучэньне Маркоўскага варта было прызнаць несапраўднымі ўжо таму, што яны сабраныя пазьней — а кожны грамадзянін можа рэкамэндаваць толькі аднаго прадстаўніка ў выбарчую камісію. Пазьней Павал Левінаў абышоў кватэры, пазначаныя ў падпісных аркушах за вылучэньне Маркоўскага, і высьветліў, што прынамсі двое грамадзян сваіх подпісаў не давалі ўвогуле, расьпісаўшыся толькі за вылучэньне Паўла Левінава. Іхныя заявы праваабаронца і прыклаў да ліста ў ЦВК.
У атрыманым адказе напісана, што Цэнтравыбаркам правёў выязную праверку па гэтых фактах, кажа Павал Левінаў. Але праваабаронца падкрэсьлівае, што да яго асабіста ніхто не зьвяртаўся. Тым ня менш старшыню ўчастковай камісіі выключылі.
Цяпер Павел Левінаў чакае адказу зь Першамайскай раённай пракуратуры. Ён падаў туды заяву, каб знайшлі і пакаралі вінаватага ў падробцы дакумэнтаў і парушэньні выбарчага заканадаўства.