4 сьнежня агітацыйныя пікеты ў падтрымку кандыдата Ўладзімера Някляева зьявіліся ў Воршы, Полацку, Наваполацку і Глыбокім. Некаторыя будуць дзейнічаць цяпер штодня, а некаторыя – толькі ў выходныя.
Някляеў ізноў паказаў, што ён "асаблівы". Вядоўцы БТ ня здолелі пасварыць кандыдатаў, якія вялі рэй падчас размовы. Вынікі тэледэбатаў аналізуе наш аглядальнік Віталь Цыганкоў. Дадалося поўнае відэа дэбатаў.
З 17 да 18 гадзін на Першым канале Беларускага тэлебачаньня адбыліся дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты краіны. Было відаць, што дэбаты прайшлі не па сцэнары іх арганізатараў.
У прамым эфіры Беларускага тэлебачаньня праходзяць тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты. Пасьля свайго ўступнага Ўладзімер Някляеў пакінуў студыю. Дэбаты вядуць Юры Пракопаў Андрэй Крывашэеў.
У гэты момант кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, якія зьбіраюцца ўдзельнічаць у тэледэбатах, ня маюць дакладнай інфармацыі пра тое, як будзе будавацца эфір. Ім паведамі толькі, што кожны прэтэндэнт атрымае па паўтары хвіліны напачатку дэбатаў і па паўхвіліны напрыканцы.
Як распавёў віцебскі актывіст Алесь Галавань, ужо два дні запар прыхільнікі Алеся Міхалевіча ня маюць магчымасьці вольна раздаваць мінакам улёткі.
Актыўным пікетаваньнем правялі сёньняшні дзень магілёўскія паплечнікі кандыдатаў у прэзыдэнты.
Кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, якія сёньня з 17 да 18 гадзін будуць удзельнічаць у тэледэбатах, папрасілі прыйсьці на студыю на гадзіну раней. Паводле ўласнай інфармацыі "Свабоды", на студыі рыхтуецца наступны фармат перадачы.
Перад уваходам на рынак “Цэнтральны”, што на вуліцы Паліграфістаў у Горадні, 4 сьнежня зьявіліся першыя агітацыйныя пікеты за Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева і Рыгора Кастусёва.
Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч ня будзе асабіста ўдзельнічаць у радыёдэбатах, якія прызначаны на 5 сьнежня. У эфіры яго прадставіць хтосьці з давераных асобаў.
На кожнай сустрэчы апазыцыйных кандыдатаў на прэзыдэнта з выбарцамі ў рэгіёнах гучаць пытаньні аб адзінстве апазыцыйных сіл на прэзыдэнцкіх выбарах.
Увечары 3 лістапада кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў сустрэўся з выбарцамі Менска.
3 сьнежня кандыдат на прэзыдэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праводзіў перадвыбарчыя сустрэчы на Берасьцейшчыне. Ён адказаў на некаторыя пытаньні Радыё Свабода адносна сваёй перадвыбарчай кампаніі.
3 сьнежня быў апошні дзень выступаў кандыдатаў у прэзыдэнты ў эфіры Першага тэлеканалу. Лукашэнка зноў не скарыстаў права выступу. А 19.30 да выбарнікаў зьвярнуўся Някляеў.
Тэлевыступ Уладзімера Някляева ацэньваюць наш аглядальнік Віталь Цыганкоў і кіраўнік інтэрнэт-праекту "Мы" Кірыл Пазьняк.
Дэмакратычныя актывісты Гомелю заявілі аб правядзеньні шэрагу перадвыбарчых сходаў з мэтай агітацыі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
3 сьнежня – апошні дзень выступаў кандыдатаў у прэзыдэнты ў эфіры першага тэлеканалу. Першым а 19-й гадзіне павінен быў выступаць кандыдат у прэзыдэнты А.Лукашэнка, але ён зноў ня выкарыстаў свой эфірны час. А 19.30 па Беларускім тэлебачаньні пачаў свой выступ Ул.Някляеў.
У памяшканьні школы №20 на вуліцы Парніковай у Менску распачынаецца сустрэча, арганізаваная штабам кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева з выбарнікамі.
Сёньня кандыдат на прэзыдэнта ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў праводзіў перадвыбарчыя сустрэчы ў Івацэвічах, Белаазёрску, Бярозе.
Ад пачатку агітацыйнай кампаніі мінула ўжо больш дзён, чым засталося да яе завяршэньня. За гэты час асобныя кандыдаты ў прэзыдэнты ніводнага разу не наведалі рэгіёны. У правінцыйных гарадах і мястэчках няма, напрыклад, пікетаў Дзьмітрыя Вуса, малавядомым застаецца Віктар Цярэшчанка.
Як паведаміў Яўген Анішчанка, прадстаўнік выбарчага штабу кандыдата, у аршанскіх крамах адмаўляюцца вешаць плякаты з выявай Віталя Рымашэўскага, нават нягледзячы на распараджэньне гарвыканкаму.
Дзевяць кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі сёньня ў размове са «Свабодай» пацьвердзілі свой намер удзельнічаць у дэбатах, якія павінны адбыцца 4 сьнежня на беларускім тэлебачаньні. Аляксандар Лукашэнка ўдзельнічаць у дэбатах не плянуе.
Кампанія «TNS ва Ўкраіне» і беларускі цэнтар «ЕСООМ» зьбіраюцца праводзіць экзыт-полы падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі. Каму і пры якіх умовах улады дазваляюць праводзіць у Беларусі апытаньні на выхадзе з выбарчых участкаў?
У Горадні пачынаецца засяленьне першага жылога гмаху на новай вуліцы, для якой гарадзкая тапанімічная камісія прапанавала імя народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Улады не зацьвердзілі прапанову. Вуліца атрымала назву «завулак Паповіча».
3 сьнежня актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі акцыю ля будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Удзельнікі флэш-мобу патрабавалі дадатковага часу для выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта.
Некалькі чалавек напісалі скаргу ў раённую выбарчую камісію на тое, што ўдзельнікі аўтапрабегу — грамадзяне Расеі праводзілі ў іх горадзе агітацыю за Аляксандра Лукашэнку.
Нягледзячы на папраўкі, прынятыя ў Выбарчы кодэкс Беларусі, у заканадаўстве захоўваецца «шэраг сур’ёзных праблемаў», гаворыцца ў першай прамежкавай справаздачы доўгатэрміновай місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЭ.
8 кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі сёньня ў размове са «Свабодай» пацьвердзілі свой намер удзельнічаць у тэледэбатах, якія пройдуць 4 сьнежня на Беларускім тэлебачаньні.
Кандыдат на прэзыдэнта Віктар Цярэшчанка пакуль ня вырашыў, ці будзе ён скардзіцца ў праваахоўныя органы з той нагоды, што невядомыя пашкодзілі ягоную машыну.
Бабруйскага актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава адміністрацыйная камісія Маскоўскага выканкаму Менску пакарала штрафам у 105 тысяч рублёў.
На пытаньні наведнікаў сайту "Свабоды" адказаў кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук. Радыё Свабода плянуе правесьці онлайн-канфэрэнцыі з кожным з зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
Праграма кандыдата на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса ня мае назвы. У Віталя Рымашэўскага праграма называецца «Хрысьціянская Беларусь — справядлівая ўлада!», у Віктара Цярэшчанкі — «Праблемы краіны, іх прычыны і шляхі вырашэньня».
Выступы Віктара Цярэшчанкі і Яраслава Раманчука аналізуюць палітоляг Аляксандр Класкоўскі і журналіст "Радыё Свабода" Алег Грузьдзіловіч.
2 сьнежня у эфіры Беларускага тэлебачаньня выступалі кандыдаты ў прэзыдэнты Віктар Цярэшчанка і Яраслаў Раманчук. Цярэшчанка зноў паабяцаў, што адзін даляр будзе каштаваць адзін рубель. Раманчук заклікаў выбарцаў прыйсьці на Кастрычніцкую плошчу 19 сьнежня.
Кандыдаты ў прэзыдэнты Мікола Статкевіч і Дзьмітры Вус праводзілі 2 сьнежня сустрэчы з выбарнікамі ў Баранавічах. Ім вылучылі самую вялікую залю гораду – гарадзкі дом культуры.
Пасьля звальненьня Яўгена Шапчыца, рэжысэра роліка пра бабулю, перадвыбарчую агітацыю і пашпарт, звольнілі Паўла Бандзіча, які выканаў ролю зборшчыка подпісаў у гэтым роліку.
Паміж апостальскай сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтаванае пагадненьне аб супрацоўніцтве.
2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.
Міліцыянты ўгледзелі ў тэксьце парушэньне заканадаўства — заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай уладамі масавай акцыі.
Яраслаў Раманчук рыхтаваўся да выступу на тэлебачаньні. Дзьмітры Вус паехаў у Баранавічы разам зь Мікалаем Статкевічам. Андрэй Саньнікаў сустракаўся з журналістамі ў Менску. Чым займаліся кандыдаты ў прэзыдэнты і іх прадстаўнікі 2 сьнежня?
Рэгіянальныя штабы апазыцыйных кандыдатаў пачалі распаўсюджваць улёткі, плякаты ды іншыя агітацыйныя матэрыялы. Выключна беларускамоўныя яны ў Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага. У іншых кандыдатаў — зрэдку беларуска-расейскія, а ў большасьці — на расейскай мове.
Тоні Лойд, сябра брытанскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, прызначаны кіраўніком місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Беларусі.
Людзі пэнсійнага веку распавядаюць, што да іх на кватэры прыяжджаюць работнікі выканкаму, перапісваюць прозьвішчы і кажуць, што на выбары да іх прынясуць скрыню для галасаваньня, а таму на ўчастак хадзіць ня трэба.
У сераду ў эфіры Беларускага тэлебачаньня выступалі кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў. Кастусёў выклікаў на тэледэбаты Лукашэнку, Саньнікава і Някляева. А Андрэй Саньнікаў заявіў пра сваю перамогу ў другім туры.
1 сьнежня на першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Рыгора Кастусёва. Іх выступы аналізуе наш аглядальнік Уладзімер Глод.
Эўразьвяз настойвае на выкананьні ўладамі Беларусі пяці ўмоваў, якія дазволяць зблізіць афіцыйны Менск і Брусэль.
У розных рэгіёнах Беларусі прыхільнікі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты загадзя рыхтуюцца супрацьстаяць магчымым фальшаваньням падчас галасаваньня і падліку бюлетэняў.
«Я хачу вам падзякаваць за тую падтрымку, якую вы нам заўсёды аказвалі, і фінансавую, і па іншых накірунках».
Загрузіць яшчэ