Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет супраць датэрміновага галасаваньня


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка замовілі ў гарвыканкаме пікет супраць датэрміновага галасаваньня.

Як паведаміў юрыст Судаленка, сваім пікетам яны хочуць зьвярнуць увагу выбарцаў на права адмовіцца ад удзелу ў датэрміновым галасаваньні падчас выбараў прэзыдэнта:

Анатоль Паплаўны
«Датэрміновае галасаваньне можа быць скарыстана для фальшаваньня вынікаў выбараў. Хадзіць на датэрміновае галасаваньне — гэта права, а не абавязак выбарцаў».

Заяўнікі нагадваюць, што на папярэдніх выбарах — і прэзыдэнцкіх, і парлямэнцкіх — дзяржаўныя СМІ й штатныя прапагандысты заклікалі гараджанаў датэрмінова наведваць выбарчыя ўчасткі. Такая практыка мела месца ў навучальных установах, на прадпрыемствах. Любы рабочы ці студэнт мае права адмовіцца ад настойлівых прапановаў і запрашэньняў адміністратараў.

Пікет праваабаронцы замовілі на плошчы Паўстаньня 10 сьнежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG