Учора ў выпусках навін трох агульнанацыянальных дзяржаўных тэлеканалаў у паведамленьнях аб рэгістрацыі кандыдатаў не была агучаная галоўная інфармацыя: хто ж змагаецца за пасаду прэзыдэнта Беларусі.
«Цэнтравыбаркам зарэгістраваў 10 кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі, сярод іх і дзейны кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка. Сёньня пасьведчаньне кандыдата атрымаў кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандар Радзькоў…»
Гэтак цягам учарашняга дня Першы канал інфармаваў гледачоў аб галоўнай падзеі тыдня — рэгістрацыі кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта. Прозьвішчы апанэнтаў Лукашэнкі ўвогуле не называліся. Толькі ў выніковым выпуску навінаў а 21-й да прозьвішча Лукашэнкі дадаліся прозьвішчы Някляева і Рымашэўскага, якія ў той дзень не прыйшлі на паседжаньне ЦВК. Каб неяк зьмякчыць той факт, што Аляксандар Лукашэнка праігнараваў уручэньне кандыдацкіх пасьведчаньняў, Першы канал паведаміў, што гэтыя трое адсутнічалі на паседжаньні.
На тэлеканале АНТ сюжэт аб рэгістрацыі называўся «ЦВК назваў прозьвішчы кандыдатаў на прэзыдэнта», але сам канал гэтыя прозьвішчы не назваў, згадаўшы толькі Лукашэнку. На тэлеканале СТВ увогуле не назвалі ніводнага прозьвішча кандыдата.
У чым прычына такога падыходу, ці не зьяўляецца ён адлюстраваньнем рэдакцыйнай палітыкі? Такое пытаньне «Свабода» задала адміністрацыі Першага каналу. Адказала прэсавая сакратарка Белдзяржтэлерадыёкампаніі Сьвятлана Смалонская-Краскоўская:
«Пабудова сюжэту навінаў абумоўліваецца ня толькі інфармацыйнай нагодай, але і кшталтам падачы інфармацыі, які павінен быць гранічна дынамічны і кароткі. Калі ўлічыць багацьце і даступнасьць інфармацыі на тэму выбараў у афіцыйных крыніцах, пералічэньне ўсіх 10 кандыдатаў у рамках аднаго сюжэту навінаў прывяло б да празьмернага зацягваньня і ўскладненьня ўспрыняцьця».
Спадарыня Смалонская-Краскоўская сьцьвярджае, што замоўчваньне прозьвішчаў кандыдатаў не зьяўляецца пазыцыяй кіраўніцтва БТ:
«Гэта не палітыка каналу, на самой справе дастаткова шмат інфармацыі пра кандыдатаў у іншых крыніцах, у тым ліку і афіцыйных, якім зьяўляецца сайт ЦВК, дзе ёсьць уся інфармацыя».
На ўчарашняй цырымоніі адзін з апазыцыйных кандыдатаў Рыгор Кастусёў заяўляў пра няроўныя ўмовы ў дзяржаўных СМІ для апазыцыйных кандыдатаў у параўнаньні з Лукашэнкам. Таму спадар Кастусёў ня зьдзіўлены пазыцыяй тэлеканалаў:
«Зразумела, што гэта ненармалёва, калі дзяржаўныя тэлеканалы самую галоўную палітычную падзею Беларусі асьвятляюць такім чынам. Гэта тое, пра што я ўчора казаў пасьля атрыманьня пасьведчаньня аб рэгістрацыі,— што кандыдаты знаходзяцца ў няроўных умовах. Гэта яшчэ раз пацьвердзіла мае словы. Само ж БТ гэта і пацьвердзіла».
Незалежны тэлевізійны журналіст Леанід Міндлін перакананы, што замоўчваць прозьвішчы апанэнтаў Лукашэнкі на выбарах — гэта палітыка ўладаў:
«Мне падаецца, што гэта ніякая ня творчасьць журналістаў, гэта мэтодыка, гэта стыль, гэта загад. Паводле ўсялякіх прафэсійных канонаў, паводле палітычных канонаў, калі іх дзесяць, дык назавіце ўсіх. Тут ніякай ні памылкі, ні вольных крокаў журналістаў, якія гэта рабілі, няма. Я таксама зьвярнуў на гэта ўвагу».
Паводле спадара Міндліна, на беларускіх дзяржаўных тэлеканалах застаюцца ўстановы, што выконваюць функцыі аддзелаў прапаганды, якія аддаюць падобныя загады. Беларускія тэлеканалы, паводле спадара Міндліна, увогуле зьяўляюцца ня сродкамі інфармацыі, а сродкамі прапаганды.

Пералічэньне ўсіх 10 кандыдатаў у рамках аднаго сюжэту навінаў прывяло б да празьмернага зацягваньня і ўскладненьня ўспрыняцьця.