Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас чарговага паседжаньня камісіі выказала зьдзіўленьне, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там «ляжыць ужо тыдзень». Чые ўлёткі і плякаты заляжаліся на складах друкарняў?
«Я ведаю, што эўрапейскае грамадзтва і дыпляматычныя прадстаўнікі вельмі спакойна зрэагавалі на акцыю 24 лістапада і ня бачылі падставаў для зьняцьця кагосьці».
30 лістапада а 19:30 на Першым канале — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Башуры на прысуд, які вынес яму раней Савецкі раённы суд Менску. Адначасова судзьдзі не задаволілі пратэст пракуратуры на той самы прысуд.
Другая тэлевізійная прамова Дзьмітрыя Вуса была карацейшай за першую — 6 хвілін.
У Гомелі грамадзкія актывісты, якія падтрымліваюць Уладзімера Някляева, распачалі сацыяльную кампанію: «Празрыстыя скрыні — празрыстыя выбары».
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў сёньня наведвае Полацак і Наваполацак. У Полацку спадару Някляеву далі лепшую залю гораду – Палац культуры аб'яднаньня "Шкловалакно".
Кандыдат Дзьмітрый Вус рыхтуе выступ на тэлебачаньні -- гэтым разам даўжэйшы за 7 хвілін. Віктар Цярэшчанка "паехаў у Чэрвеньскі раён і далей". Ці купіў што Яраслаў Раманчук на Магілёўскім рынку? Як прайшоў працоўны дзень кандыдатаў у прэзыдэнты, адсочваў наш карэспандэнт.
Цэнтральная выбарчая камісія адмовілася разглядаць пытаньне аб адмене рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, а таксама не дазволіла кругласутачнага назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня.
Калі жыхары вялікіх гарадоў час ад часу бачаць выбарчыя пікеты на сваіх вуліцах, то вяскоўцы прыкметаў выбараў у сваіх паселішчах не назіраюць увогуле. А сьнегапады і завеі апошніх дзён, якія замялі дарогі і адрэзалі многія вёскі, пакідаюць мала шанцаў на тое, што вясковыя людзі ўбачаць у сябе кандыдатаў ды іхных агітатараў.
30 лістапада Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу грамадзкага аб'яднаньня "За Аўто", якое марна дамагаецца дзяржаўнай рэгістрацыі.
Ленінскі суд Магілёва адмовіў адзінаццаці давераным асобам кандыдатаў у прэзыдэнты і двум праваабаронцам у разглядзе іх скаргі.
Першымі на пляцоўцы перад цэнтральным Домам быту і будынкам гарвыканкаму выставілі пікет з намётам паплечнікі Някляева. Крыху пазьней да іх далучыліся агітатары Андрэя Саньнікава.
Кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына зьдзіўленая, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там "ляжыць ужо тыдзень".
Праграма Алеся Міхалевіча называецца "За мадэрнізацыю", Яраслава Раманчука — "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі", Андрэя Саньнікава — "Моцная Беларусь для свабодных людзей".
Прыкладна 500 чалавек узялі ўдзел у сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым 29 лістапада ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсітэце, які палітык у свой час скончыў.
ЦВК не пагадзіўся, каб назіральнікі разам зь міліцыяй ахоўвалі скрыні для галасаваньня.
Кандыдатам у прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу на паседжаньні ЦВК сёньня былі вынесеныя афіцыйныя папярэджаньні.
Цэнтравыбаркам адмовіўся разглядаць прапанову сябра ЦВК з дарадчым голасам Сяргея Скрабца пра тое, каб зьняць дзейнага кіраўніка краіны з прэзыдэнцкай гонкі.
Супрацоўніцтва Францыі з прэзыдэнтам Беларусі, які будзе абраны 19 сьнежня, "ня будзе залежаць ад яго фізычных характарыстык або чалавечых якасьцяў", заявіў амбасадар Францыі Мішэль Рэнэры.
Кінарэжысэр, аўтар шырокавядомых фільмаў “Плошча” і “Звычайны прэзыдэнт” Юры Хашчавацкі зьвярнуўся да суайчыньнікаў з заклікам фіксаваць на відэа парушэньні падчас выбараў. У праграме "Начная Свабода" ён абяцае суаўтарам паездку на міжнародныя фэстывалі.
Мясцовыя ўлады прапанавалі для агітацыйных сходаў з удзелам кандыдатаў самую лепшую залю ў горадзе — Палац культуры ААТ «Нафтан».
Пачаўся другі тур выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта па беларускім тэлебачаньні. На Першым канале выступілі кандыдаты Аляксей Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі.
Гомельскія грамадзкія актывісты ад імя выбарцаў замовілі два сходы. Яны зьбіраюцца весьці агітацыю супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.
29 лістапада а 19:30 па Першым канале беларускага тэлебачаньня — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
29 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступае кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч.
Кандыдат у прэзыдэнты, дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім давераным асобам распаўсюджваць адзіны ідэйны партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў і тлумачыць, што паміж імі няма ніякай розьніцы.
Адміністрацыя Ленінскага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты. Пляцовак для агітацыі было тры. Цяпер жа іх стала дзевяць.
Рэгіянальныя актывісты дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты заяўляюць пра перашкоды, якія чыняць ім чыноўнікі ў агітацыйнай кампаніі.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў Беларусь зноў вернецца да палітыкі балянсаваньня паміж Расеяй і Захадам. Так лічыць Аркадзь Мошас, дырэктар дасьледчай праграмы па Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных справаў.
Увечары 28 лістапада паблізу Бабруйску трапіла ў дарожнае здарэньне машына «Фіят» Віктара Канцавенкі, даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
Шэраг апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты сутыкнуліся з праблемамі пры публікацыі сваіх перадвыбарных праграмаў у дзяржаўных сродках масавай інфармацыі.
"Пошук беларускай Атлянтыды працягваецца, бо мы ёсьць закладнікамі захапляльнай справы – шукаць сапраўдную і сваю Беларусь", - піша Вячаслаў Ракіцкі. У "Бібліятэцы Свабоды" выйшла з друку другая яго кніга "Беларуская Атлянтыда".
Кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў адмовіўся адказваць на пытаньні чытачоў і слухачоў “Свабоды”. Радыё Свабода запрасіла ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў у прэзыдэнты адказаць на пытаньні наведнікаў нашага сайту падчас онлайн-канфрэнцыяў.
На вуліцах беларускіх гарадоў дагэтуль мала прыкметаў таго, што ў краіне праходзіць выбарчая кампанія. Прычына ў тым, што кандыдаты на прэзыдэнта атрымалі ўлёткі і плякаты са спазьненьнем на 7—10 дзён.
Камуністычная партыя Беларусі ў кааліцыі зь левапатрыятычнымі партыямі і грамадзкімі аб'яднаньнямі будзе падтрымліваць на прэзыдэнцкіх выбарах кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку.
У Расеі на мінулым тыдні даволі квола абмяркоўвалі прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі. Расейскія палітыкі лічаць, што альтэрнатывы ўсходняму вэктару палітыкі ў Аляксандра Лукашэнкі няма.
З аршанскімі выбарцамі 27 лістапада сустрэліся адразу два кандыдаты на прэзыдэнта
Яны намагаюцца адмяніць пастанову аб месцах для агітацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах кандыдатаў у прэзыдэнты.
Дзяржаўныя газэты зьмясьцілі праграму Аляксандра Лукашэнкі. Яе камэнтуе эканаміст Леанід Заіка.
Чым быў адметны мінулы тыдзень перадвыбарчай кампаніі?
Цэнтравыбаркам просіць штаб Рыгора Кастусёва вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, якое выдалі на імя Мікалая Аўтуховіча. Сваякі Андрэя Бандарэнкі даведаліся пра тэрмін, пасьля якога вязьня мусяць выпусьціць з памяшканьня камэрнага тыпу.
26 лістапада ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу былі заплянаваныя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Але выступіў адзін Някляеў.
Уладзімер Някляеў выступаў артыстычна і нават неяк эмацыйна. Ён быў самы тэатральны. Таму добра трымаў увагу выбаршчыкаў, тэлегледачоў.
На сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта, якая праходзіла ў Доме культуры інвалідаў па зроку, сабраліся каля сотні жыхароў Воршы.
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў пасьля свайго выступу на тэлебачаньні сустрэўся з выбарцамі. Падчас гэтай сустрэчы ён выступіў зь некалькімі заявамі, у тым ліку выказаў пагрозу падаць у суд на Лукашэнку.
26 лістапада а 19-й гадзіне па першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Аляксандар Лукашэнка правам перадвыбарчага выступу не скарыстаўся.
44 выбарчыя ўчасткі будуць працаваць за межамі Беларусі падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта на тры болей, чым было на папярэдніх. Мяркуецца, што гэтым разам за мяжой прагаласуюць каля дзесяці тысяч чалавек.
Тэкст праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага перададзены для публікацыі ў чатыры рэспубліканскія і шэсьць абласных газэт. Уладзімер Някляеў зьбіраецца перадаць сваю праграму для публікацыі 27 лістапада. Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітры Вус паведаміў, што «Советская Белоруссия», «Звязда» і «Минский курьер» адмовіліся друкаваць яго перадвыбарчую праграму.
Загрузіць яшчэ