Нэгатыўную ацэнку фармаваньню ўчастковых выбарчых камісій далі каардынатары кампаніі «За свабодныя выбары».
Цэнтравыбаркам прыняў пастанову аб фармаваньні кандыдатамі ў прэзыдэнты індывідуальных фінансавых фондаў.
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам шэрагу польскіх СМІ, у якім, сярод іншага, выказаўся наконт гістарычных і палітычных аспэктаў узаемадачыненьняў Беларусі і Польшчы.
З 5 лістапада цана праезду чыгункаю па Беларусі вырасла на 20%. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Беларускай чыгункі.
З 15 прапановаў, накіраваных на паляпшэньне выбарчага заканадаўства, якія ўнесла грамадзкая кампанія «За справядлівыя выбары 2010», Цэнтравыбаркам сёньня прыняў толькі адну, ды і тую часткова.
Тэрытарыяльныя камісіі ў рэгіёнах правяраюць на сапраўднасьць подпісы, сабраныя ініцыятыўнымі групамі патэнцыйных кандыдатаў. Незалежныя назіральнікі заяўляюць пра шматлікія парушэньні і магчымую падрыхтоўку фальсыфікацыяў.
Праваабаронцы адзначаюць дыскрымінацыйнае стаўленьне выканкамаў да прадстаўнікоў апазыцыйных партый — тыя складаюць толькі чвэрць працэнту ад агульнай колькасьці сяброў камісій.
У кожнага з кандыдатаў у прэзыдэнты ўжо забракавана па некалькі тысячаў подпісаў, пераважна тыя, якія падаваліся ў выглядзе копій.
З 15-ці прапановаў па паляпшэньні выбарчага заканадаўства, якія ўнесла кампанія "За справядлівыя выбары", Цэнтравыбаркам задаволіў толькі палову адной прапановы.
ЦВК ня будзе разглядаць пытаньне аб правядзеньні тэледэбатаў у наўпроставым эфіры на сёньняшнім паседжаньні. Пра гэта заявіла кіраўніца прававога аддзелу ЦВК Надзея Кісялёва.
Сёньня кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абнародавала папярэднюю справаздачу па выніках назіраньня за фармаваньнем участковых выбарчых камісій.
Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў пытаньнях Эўропы і Эўразіі Філіп Гордан заявіў, што для паляпшэньня беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў афіцыйны Менск павінен зрабіць шэраг крокаў.
На паседжаньні ЦВК сёньня будуць разгледжаныя прапановы кіраўнікоў кампаніі “За справядлівыя выбары 2010”. Ня выключана, што Цэнтравыбаркам вернецца і да парадку правядзеньня тэледэбатаў кандыдатаў.
Аршанскі гарадзкі камітэт партыі левых «Справядлівы сьвет» накіраваў скаргу ў суд Аршанскага раёну і гораду Воршы. Заяўнікі патрабуюць адмяніць рашэньне гарвыканкаму і райвыканкаму аб фармаваньні ўчастковых камісій.
У Ліцэі БДУ адбыўся сход упаўнаважаных жыхароў Ленінскага раёну, на якім абіралі дэлегатаў на ІV Усебеларускі народны сход. Трапіць на сход паспрабаваў і кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Але далей за ганак будынку яго не пусьцілі.
ЦВК абнародавала вынікі фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Вызначана, што ў камісіях маюць працаваць 70 815 чалавек, зь іх прадстаўнікоў апазыцыі - 183.
Жодзінская гарадзкая выбарчая камісія падвяла вынікі першага этапу праверкі подпісаў, сабраных за кандыдатаў у прэзыдэнты краіны.
Завяршылася фармаваньне асабовага складу ўчастковых выбарчых камісіяў на прэзыдэнцкіх выбарах, якія пройдуць 19 сьнежня 2010 году. Усяго камісіяў 6390, 44 зь іх — за межамі Беларусі.
Каардынацыйны камітэт "Эўрапейскай кааліцыі" падтрымаў ідэю дэмакратычных сіл краіны аб правядзеньні 24 лістапада акцыі на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Міністар замежных спраў Польшчы па вяртаньні зь Менску прызнаў, што «прэзыдэнт Лукашэнка — нялёгкі партнэр для перамоваў, але Беларусь — гэта сусед Польшчы, дзе пражывае дзесяць мільёнаў эўрапейцаў, у тым ліку польская меншасьць".
3 лістапада завяршаецца працэс фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Пра адметнасьці гэтага этапу прэзыдэнцкай кампаніі ў рэгіёнах перадаюць уласныя карэспандэнты «Свабоды».
У ЦВК кажуць, што зьвесткі пра гэты этап кампаніі пачнуць паступаць 4-га лістапада. Аднак апазыцыйныя лідэры цьвердзяць: тэндэнцыя ігнараваць вылучэнцаў ад дэмакратычных сілаў бачная на падставе першых вынікаў з асобных рэгіёнаў.
Перамовы аб вызначэньні адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі так і не пачаліся. Кандыдаты разглядаюць розныя варыянты разьвіцьця падзеяў.
На пасяджэньні выбарчага штабу Міколы Статкевіча прааналізавана сытуацыя, якая склалася ў выбарчай камісіі Фрунзенскага раёну Менску вакол здадзеных падпісных лістоў.
Пералічаныя грошы — ганарар за кнігу "Окно". "Окно" — гэта зборнік расейскіх перакладаў паэзіі Ўладзімера Някляева.
Ад партый БНФ і БХД, грамадзкіх арганізацый у Слоніме ва ўчастковыя камісіі вылучылі 17 чалавек, ніводзін зь іх сябрам камісіі ня стаў.
3-га лістапада – апошні дзень фармаваньня ўчастковых выбарчых камісіяў. Менавіта ў гэтых камісіях вядзецца беспасярэдні падлік бюлетэняў.
Прэс-канфэрэнцыяй у гатэлі «Эўропа» завяршылі свой візыт у Менск міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі. У сумеснай заяве яны заклікалі беларускія ўлады правесьці свабодныя, дэмакратычныя і транспарэнтныя выбары.
У канцы свайго візыту ў Менск міністры замежных спраў Польшчы і Нямеччыны Радаслаў Сікорскі і Гіда Вэстэрвэле сустрэліся з апазыцыйнымі кандыдатамі на прэзыдэнта.
За напад на Валерыя Шаўчэнку, сябра ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева, гарадзкі суд прызнаў жыхара Наваполацку Дзьмітрыя Парэчына вінаватым у дробным хуліганстве. Спадар Шаўчэнка лічыць штраф недастатковым пакараньнем.
Супрацоўнікі выканкаму Ленінскага раёну Менску адмовілі Ўладзімеру Някляеву ў рэгістрацыі ў якасьці ўдзельніка сходу ўпаўнаважаных па вылучэньні дэлегатаў на Ўсебеларускі народны сход.
Толькі 5 з 45 прадстаўнікоў Партыі БНФ уключаны ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Менску.
Міністар замежных спраў ФРГ Гіда Вэстэрвэле на брыфінгу пасьля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам мэтафарычна назваў чатыры ўмовы эўрапейскай інтэграцыі Беларусі
Вус: «Кожны з кандыдатаў у прэзыдэнты, дэпутаты мае права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі з паўнамоцтвамі падліку бюлетэняў і падпісаньня пратаколу падліку бюлетэняў».
112 сваіх актывістаў вылучалі туды "Рух «БНФ «Адраджэньне», Аб’яднаная Грамадзянская Партыя, Партыя левых «Справядлівы сьвет», а таксама дзьве няўрадавыя арганізацыі: «Грамадзянскі форум» ды Магілёўскі праваабарончы цэнтар.
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што выбары ў Беларусі пройдуць «па самых дэмакратычных стандартах».
На імя старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай накіравана заява з патрабаваньнем пакараць вінаватых у зьнікненьні 32005 подпісаў, сабраных па Віцебскай вобласьці за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Такую заяву кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зрабіў сёньня ў Менску на сустрэчы зь міністрамі замежных спраў Нямеччыны і Польшчы.
Прэтэндэнт у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч лічыць, што апазыцыйным кандыдатам ня трэба выбіраць "адзінага кандыдата".
БАЖ распаўсюдзіла маніторынг асьвятленьня першага этапу прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі дзяржаўнымі і незалежнымі СМІ.
З сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пачаўся сёньня візыт у Беларусь міністраў замежных спраў Нямеччыны — Гіда Вэстэрвэле і Польшчы — Радаслава Сікорскага.
Сёньня ў Менску міністры замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі сустрэнуцца з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Сяргеем Мартынавым, а таксама з патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і журналістамі.
Госьцем праграмы "Начная Свабода" быў Сяргей Рыжоў. Спадар Рыжоў, які сышоў з выбарчай кампаніі, бо яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, 1 лістапада атрымаў загад на звальненьне.
Цэнтравыбаркам не знайшоў парушэньняў выбарчага заканадаўства ў працы ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў адказе Цэнтральнай камісіі на скаргу прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта лідэра кампаніі «Гавары праўду» Ўладзіміра Някляева.
На мінулым тыдні апазыцыйныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі заявілі пра тое, што ў панядзелак пасьля здачы падпісных лістоў яны правядуць сустрэчу.
На паседжаньні 5 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзіць прапановы кампаніі "За справядлівыя выбары" па тлумачэньні выбарчага заканадаўства.
Як у рэгіёнах правяраюць подпісы, сабраныя за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты? Ці ўключаюць улады прадстаўнікоў апазыцыі ў склад участковых выбарчых камісіяў? Ці дазваляюць дзейнасьць назіральнікаў?
Місію назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі зноў узначаліць Герт Арэнс зь Нямеччыны.
Сёньня старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына дала інфармацыю пра колькасьць подпісаў, якія сабралі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты ў сваю падтрымку.
Сяргей Рыжоў, які адмовіўся балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду з той прычыны, што пад ціскам непасрэднага кіраўніцтва яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, сёньня атрымаў загад на звальненьне.
Загрузіць яшчэ