Паміж апостальскай сталіцай і Рэспублікай Беларусь падрыхтаванае пагадненьне аб супрацоўніцтве.
2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
2 сьнежня на Першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віктара Цярэшчанкі.
Міліцыянты ўгледзелі ў тэксьце парушэньне заканадаўства — заклік да ўдзелу ў несанкцыянаванай уладамі масавай акцыі.
Яраслаў Раманчук рыхтаваўся да выступу на тэлебачаньні. Дзьмітры Вус паехаў у Баранавічы разам зь Мікалаем Статкевічам. Андрэй Саньнікаў сустракаўся з журналістамі ў Менску. Чым займаліся кандыдаты ў прэзыдэнты і іх прадстаўнікі 2 сьнежня?
Рэгіянальныя штабы апазыцыйных кандыдатаў пачалі распаўсюджваць улёткі, плякаты ды іншыя агітацыйныя матэрыялы. Выключна беларускамоўныя яны ў Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага. У іншых кандыдатаў — зрэдку беларуска-расейскія, а ў большасьці — на расейскай мове.
Тоні Лойд, сябра брытанскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, прызначаны кіраўніком місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ на выбарах у Беларусі.
Людзі пэнсійнага веку распавядаюць, што да іх на кватэры прыяжджаюць работнікі выканкаму, перапісваюць прозьвішчы і кажуць, што на выбары да іх прынясуць скрыню для галасаваньня, а таму на ўчастак хадзіць ня трэба.
У сераду ў эфіры Беларускага тэлебачаньня выступалі кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусёў і Андрэй Саньнікаў. Кастусёў выклікаў на тэледэбаты Лукашэнку, Саньнікава і Някляева. А Андрэй Саньнікаў заявіў пра сваю перамогу ў другім туры.
1 сьнежня на першым канале беларускага тэлебачаньня адбыўся другі выступ кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Рыгора Кастусёва. Іх выступы аналізуе наш аглядальнік Уладзімер Глод.
Эўразьвяз настойвае на выкананьні ўладамі Беларусі пяці ўмоваў, якія дазволяць зблізіць афіцыйны Менск і Брусэль.
У розных рэгіёнах Беларусі прыхільнікі апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты загадзя рыхтуюцца супрацьстаяць магчымым фальшаваньням падчас галасаваньня і падліку бюлетэняў.
«Я хачу вам падзякаваць за тую падтрымку, якую вы нам заўсёды аказвалі, і фінансавую, і па іншых накірунках».
Частка кандыдатаў у прэзыдэнты правяла сёньняшні дзень у паездках па Беларусі і за мяжой, другая частка рыхтавалася да выступаў і сустрэчаў.
ЗША "спадзяюцца ўбачыць істотны прагрэс" у сфэры дэмакратыі і захаваньня правоў чалавека ў Беларусі. Сумесную заяву Гілары Клінтан і Сяргея Мартынава пра выбары ў Беларусі камэнтуюць Яраслаў Раманчук, Аляксандар Класкоўскі, Сяргей Мусіенка.
"Зь Беларусьсю наша ўзаемадзеяньне будзе залежаць галоўным чынам ад рэформаў у 5 галінах: адсутнасьць палітычных зьняволеных, рэформа выбарчага кодэксу, свабода прэсы і няўрадавых арганізацый, адмена сьмяротнага пакараньня", – заявіў эўракамісар Штэфан Фюле.
Цягам двух дзён Павал Севярынец правядзе ў Віцебскай вобласьці 6 сустрэчаў — у Глыбокім, Паставах, Мёрах, Полацку, Наваполацку і Дзісьне.
Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у Астане пажадаў Аляксандру Лукашэнку посьпехаў на маючых адбыцца выбарах кіраўніка беларускай дзяржавы. Як выказаліся на гэты конт лідэры іншых краінаў?
Сёньня а 7-й раніцы на менскім вакзале міліцыя затрымала давераных асоб Уладзімера Някляева Аляксандра Фядуту і Алега Мяцеліцу, якія вярталіся з Масквы.
30 лістапада другі раз у эфіры беларускага тэлебачаньня выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Дзьмітры Вус і Мікалай Статкевіч. Спадар Вус быў па-ранейшаму ляканічным — уклаўся ў 6 хвілін. Мікалай Статкевіч гаварыў рэзка, як ён сам выказаўся, не ва ўласьцівай яму манэры.
Якую прапанову іншых кандыдатаў вылучыў у сваім тэлевыступе кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітры Вус? Чым Мікола Статкевіч нагадаў Аляксандра Казуліна ўзору 2006 году? Сёньняшнія тэлевізійныя выступы Дзьмітрыя Вуса і Міколы Статкевіча — у дыялёгу нашага аглядальніка Віталя Цыганкова і аглядальніка газэты «Белорусы и рынок» Паўлюка Быкоўскага.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына падчас чарговага паседжаньня камісіі выказала зьдзіўленьне, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там «ляжыць ужо тыдзень». Чые ўлёткі і плякаты заляжаліся на складах друкарняў?
«Я ведаю, што эўрапейскае грамадзтва і дыпляматычныя прадстаўнікі вельмі спакойна зрэагавалі на акцыю 24 лістапада і ня бачылі падставаў для зьняцьця кагосьці».
30 лістапада а 19:30 на Першым канале — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.
Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Міхася Башуры на прысуд, які вынес яму раней Савецкі раённы суд Менску. Адначасова судзьдзі не задаволілі пратэст пракуратуры на той самы прысуд.
Другая тэлевізійная прамова Дзьмітрыя Вуса была карацейшай за першую — 6 хвілін.
У Гомелі грамадзкія актывісты, якія падтрымліваюць Уладзімера Някляева, распачалі сацыяльную кампанію: «Празрыстыя скрыні — празрыстыя выбары».
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў сёньня наведвае Полацак і Наваполацак. У Полацку спадару Някляеву далі лепшую залю гораду – Палац культуры аб'яднаньня "Шкловалакно".
Кандыдат Дзьмітрый Вус рыхтуе выступ на тэлебачаньні -- гэтым разам даўжэйшы за 7 хвілін. Віктар Цярэшчанка "паехаў у Чэрвеньскі раён і далей". Ці купіў што Яраслаў Раманчук на Магілёўскім рынку? Як прайшоў працоўны дзень кандыдатаў у прэзыдэнты, адсочваў наш карэспандэнт.
Цэнтральная выбарчая камісія адмовілася разглядаць пытаньне аб адмене рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі, а таксама не дазволіла кругласутачнага назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня.
Калі жыхары вялікіх гарадоў час ад часу бачаць выбарчыя пікеты на сваіх вуліцах, то вяскоўцы прыкметаў выбараў у сваіх паселішчах не назіраюць увогуле. А сьнегапады і завеі апошніх дзён, якія замялі дарогі і адрэзалі многія вёскі, пакідаюць мала шанцаў на тое, што вясковыя людзі ўбачаць у сябе кандыдатаў ды іхных агітатараў.
30 лістапада Менскі гарадзкі суд адхіліў скаргу грамадзкага аб'яднаньня "За Аўто", якое марна дамагаецца дзяржаўнай рэгістрацыі.
Ленінскі суд Магілёва адмовіў адзінаццаці давераным асобам кандыдатаў у прэзыдэнты і двум праваабаронцам у разглядзе іх скаргі.
Першымі на пляцоўцы перад цэнтральным Домам быту і будынкам гарвыканкаму выставілі пікет з намётам паплечнікі Някляева. Крыху пазьней да іх далучыліся агітатары Андрэя Саньнікава.
Кіраўніца Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына зьдзіўленая, што кандыдаты на прэзыдэнта не забіраюць са складоў друкаваную прадукцыю, якая там "ляжыць ужо тыдзень".
Праграма Алеся Міхалевіча называецца "За мадэрнізацыю", Яраслава Раманчука — "Мільён новых працоўных месцаў для Беларусі", Андрэя Саньнікава — "Моцная Беларусь для свабодных людзей".
Прыкладна 500 чалавек узялі ўдзел у сустрэчы з кандыдатам у прэзыдэнты Андрэем Саньнікавым 29 лістапада ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсітэце, які палітык у свой час скончыў.
ЦВК не пагадзіўся, каб назіральнікі разам зь міліцыяй ахоўвалі скрыні для галасаваньня.
Кандыдатам у прэзыдэнты Віталю Рымашэўскаму і Мікалаю Статкевічу на паседжаньні ЦВК сёньня былі вынесеныя афіцыйныя папярэджаньні.
Цэнтравыбаркам адмовіўся разглядаць прапанову сябра ЦВК з дарадчым голасам Сяргея Скрабца пра тое, каб зьняць дзейнага кіраўніка краіны з прэзыдэнцкай гонкі.
Супрацоўніцтва Францыі з прэзыдэнтам Беларусі, які будзе абраны 19 сьнежня, "ня будзе залежаць ад яго фізычных характарыстык або чалавечых якасьцяў", заявіў амбасадар Францыі Мішэль Рэнэры.
Кінарэжысэр, аўтар шырокавядомых фільмаў “Плошча” і “Звычайны прэзыдэнт” Юры Хашчавацкі зьвярнуўся да суайчыньнікаў з заклікам фіксаваць на відэа парушэньні падчас выбараў. У праграме "Начная Свабода" ён абяцае суаўтарам паездку на міжнародныя фэстывалі.
Мясцовыя ўлады прапанавалі для агітацыйных сходаў з удзелам кандыдатаў самую лепшую залю ў горадзе — Палац культуры ААТ «Нафтан».
Пачаўся другі тур выступаў кандыдатаў на прэзыдэнта па беларускім тэлебачаньні. На Першым канале выступілі кандыдаты Аляксей Міхалевіч і Віталь Рымашэўскі.
Гомельскія грамадзкія актывісты ад імя выбарцаў замовілі два сходы. Яны зьбіраюцца весьці агітацыю супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.
29 лістапада а 19:30 па Першым канале беларускага тэлебачаньня — выступ кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.
29 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступае кандыдат у прэзыдэнты Аляксей Міхалевіч.
Кандыдат у прэзыдэнты, дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка загадаў сваім давераным асобам распаўсюджваць адзіны ідэйны партрэт альтэрнатыўных кандыдатаў і тлумачыць, што паміж імі няма ніякай розьніцы.
Адміністрацыя Ленінскага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты. Пляцовак для агітацыі было тры. Цяпер жа іх стала дзевяць.
Загрузіць яшчэ