Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ па абмежаваньнях у разьмяшчэньні гульнявых установаў


З 1 студзеня 2011 году дзейнасьць у сфэры гульнявога бізнэсу будуць ажыцьцяўляць выключна юрыдычныя асобы Беларусі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць адмысловы дазвол (ліцэнзію), абавязаныя да 1 сакавіка здаць арыгінал такога дазволу, яго дублікат і копіі.

Для разьмяшчэньня заляў гульнявых аўтаматаў можна выкарыстоўваць памяшканьні, агульная плошча якіх, уключна са службоваю зонай, павінна быць ня менш за 100 квадратных мэтраў, а для разьмяшчэньня казіно — ня менш за 250 квадратных мэтраў. Але такія абмежаваньні не распаўсюджваюцца на гульнявыя ўстановы, што месьцяцца ў гатэлях і гатэльных комплексах.

Гульнявыя ўстановы забараняецца разьмяшчаць у будынках, дзе месьцяцца ўстановы адукацыі, аховы здароўя, культуры, санаторыі, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя арганізацыі, а таксама ў жылых будынках.

З 1 студзеня 2011 году стаўкі падатку на гульнявы бізнэс будуць ўсталёўвацца ня ў эўра, а ў беларускіх рублях, паведамляе прэзыдэнцкая прэсавая служба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG