У беларускім заканадаўстве няма нейкіх правілаў, якія б прадугледжвалі публікацыю мэдычных бюлетэняў адносна актуальнага стану здароўя беларускага прэзыдэнта або прадстаўленьня кандыдатамі на прэзыдэнта адпаведных мэдычных даведак у ЦВК. Ня дзейнічаюць падобныя законы і ў іншых постсавецкіх краінах. Хаця заклікі і ініцыятывы адносна іх увядзеньня ўсё часьцей можна пачуць ад саміх заканадаўцаў. Апошнім часам зь імі выступалі дэпутаты Эстоніі, Украіны, Кіргізстану…
Напярэдадні выбараў 19 сьнежня Свабода пацікавілася, як гэтыя людзі асабіста падтрымліваюць здаровы лад жыцьця, ці маюць яны нейкія мэдычныя праблемы, якія б крокі яны зрабілі на шляху паляпшэньня здароўя нацыі.
Сёньня на нашы пытаньні адказвае Рыгор Кастусёў.
Рыгор Кастусёў: узрост 53 гады, рост 182 см, вага 93-94 кг, ціск 130/80
“Свабода: “Спадар кандыдат на прэзыдэнта, ваш праціўнік па прэзыдэнцкай гонцы Дзьмітры Вус, напрыклад, лічыць, што такая тэма як здароўе прэзыдэнтаў, дзяржаўных дзеячаў гэта несвоечасовая тэма для абмеркаваньня. Пакуль Беларусь ня стала дэмакратычнай, абмяркоўваць, інфармаваць грамадзтва пра мэдычныя праблемы дзяржаўных дзеячаў зарана. Ёсьць шмат чаго іншага, што павінны ведаць выбарнікі. Ваша меркаваньне, ці павінны выбарнікі валодаць інфармацыяй на гэтую тэму?”
Кастусёў: “Так. Выбарнікі мусяць ведаць пра здароўе абраньнікаў усё”.
“Свабода”: “І нават нейкія асабістыя інтымныя рэчы?”
Кастусёў: “А што вы маеце на ўвазе?”
“Свабода”: “Гемарой, прастатыт... Хваробы, пра якія не прынята казаць і якія, паводле эўрапейскай статыстыкі, сустракаюцца найбольш часта у мужчын-палітыкаў.
Кастусёў: “Цяжка сказаць. Як чалавеку, у якога няма такіх праблемаў, мне складана разважаць на гэтую тэму. Толькі калі непасрэдна з усім гэтым сутыкаесься, тады ўжо і маеш пэўнае стаўленьне да гэтых рэчаў”.
“Свабода”: “Калі апошні раз вы былі ў лекара?”
Кастусёў: “Вось літаральна сёньня наведаў шклоўскі шпіталь, праверыўся. Я ж жыву ў Шклове. Так здарылася, што за час гэтай выбарчай кампаніі, напэўна, на пікетах я крыху прастудзіўся, падстыла горла. Дык лекары вельмі ўважліва паставіліся, праверылі нават болей, чым я хацеў. Накіравалі на рэнтген. Карацей, усё нармальна. Прапісалі мне нейкія пшыкалкі для горла. А некалькі раней, таксама сёлета, я праходзіў у гэтым жа шпіталі мэдычную камісію, каб працягнуць тэрмін сваіх правоў кіроўца, Мне праверылі і зрок, і ціск унутры вока, была розная іншая дыягностыка, прайшоў самыя розныя кабінэты, у тым ліку і псыхіатара. Вынікамі дагляду я застаўся задаволены. Напрыклад, кардыяграма лепшая, чым у больш маладыя гады. У мае 53 гады мне выдалі правы на пяць гадоў. Звычайна ў такім узросьце даюць правы на год-на два. Ёсьць чым ганарыцца”.
“Свабода”: “Які б вэрдыкт лекара мог бы прымусіць вас адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы?”
Кастусёў: “Любы намёк на хваробу галавы. У прэзыдэнта павінна быць заўсёды здаровай галава. Калі ёсьць нейкія намёкі на хваробу галавы, то такому чалавеку ісьці ў прэзыдэнты ня варта”.
“Свабода”: “130/80 - гэта ваш сталы ціск?”
Кастусёў: “Гэта мой стабільны рабочы ціск. Праўда, калі чарачку прыму, можа быць 140”.
“Свабода”: “А як часта прымаеце?”
Кастусёў: “Ужываю, але вельмі ўмерана. Калі ведаю, што трэба садзіцца за руль, то за суткі – за двое імкнуся нічога такога не ўжываць. Магчыма, што гэты месяц нават прайшоў у сухую. За гэты час, асабліва калі зьбіраліся подпісы, я асабіста наезьдзіў за рулём 10 тыс. км. Толькі сам праехаў. Калі працягваць алькагольную тэму, дык я, перш чым выпіць, заўсёды ўзважваю свае магчымасьці ў залежнасьці ад той закускі, якая на стале. Калі добры закусь, то здароўе дазваляе... Галоўны прынцып – не губляць розум. Яшчэ адзін істотны паказчык, самы галоўны, гэта добрая кампанія. З чалавекам, які мне не прыязны, я за стол не саджуся”.
“Свабода”: “Пры росьце 182 см вы важыце 93-94 кг…”
Кастусёў: “Так. Калісьці гадоў 10 таму набраў гэтую вагу, з таго часу, так яна і трымаецца. Суб’ектыўна нейкага дыскамфортуне адчуваю. Проста люблю паесьці. У нас зь дзяцінства была такая сямейная традыцыя позна вячэраць. І мне бабуля заўсёды казала, галоднаму класьціся спаць нельга, бо будуць сьніцца жабракі. І такая традыцыя перайшла ўжо і ў маю сям'ю, бо вечар, вячэра, гэта адзіны час, калі можа разам сабрацца ўся сям'я. Што да ежы, до сябе не абмяжоўваю. Асабліва люблю сьвежыя дранікі. Яшчэ мачанку. Гэта страва асабліва ўдавалася маёй маці. Тут і сьмятана, і шкваркі, і яйкі, а пад гэтую мачанку ды яшчэ бліны…”
“Свабода”: “ І ўдар па пячонцы... Нейкім спортам займаецеся?”
Кастусёў: У мяне ў дзяцінстве і маладыя гады была добрая загартоўка – хакей, футбол, няблага бегаў. Люблю плаваць. Цяпер часу няма…
“Свабода”: “Скажыце, можа, гэта і правільна, што для беларусаў будуецца так шмат палацаў. Мачаньне мы любім, удары па ўласнай пячонцы ды сэрцу робім, рухацца даводзіцца ня шмат, шчыра кажучы, увогуле мала рухаемся… Дадамо яшчэ экалёгію, якая псуе ўнутраныя органы. Чаму ўсе так супраць клопату цяперашняга прэзыдэнта пра здароўе нацыі – будаўніцтва тых жа лядовых палацаў?”
Кастусёў: “Безумоўна, здаровы лад жыцьця прапагандаваць трэба. Увогуле, з аднаго боку, я нават лічу, што гэта добра, што ў нас будуюцца лядовыя палацы. Як і любыя іншыя спартовыя аб'екты. Цяпер, напрыклад, прынятае рашэньне аб будаўніцтвепалацу ў Шклове. Магчыма гэта і добра. Але б перад будаўніцтвам я б усё ж вывучыў бы пытаньне, наколькі мэтазгоднае такое дарагое будаўніцтва. Спартовыя аб'екты патрэбныя ў тым сэнсе, каб туды хадзілі людзі для заняткаў фізкультурай. Каб гэты спорт быў масавым. Не для нейкіх клюбаў, а для тых, хто любіць катацца на каньках. Калі лядовы палац быў пабудаваны ў Магілеве, мы праводзілі апытаньне сярод магілёўцаў. Людзі казалі нам, што менавіта для дзетак, для звычайнага катаньня на каньках даецца вельмі мала часу. Шмат жа часу даецца для трэніровак спортклюбаў. Я ж за разьвіцьцё масавага спорту і будаўніцтва масавых аб'ектаў…”
Напярэдадні выбараў 19 сьнежня Свабода пацікавілася, як гэтыя людзі асабіста падтрымліваюць здаровы лад жыцьця, ці маюць яны нейкія мэдычныя праблемы, якія б крокі яны зрабілі на шляху паляпшэньня здароўя нацыі.
Сёньня на нашы пытаньні адказвае Рыгор Кастусёў.
Рыгор Кастусёў: узрост 53 гады, рост 182 см, вага 93-94 кг, ціск 130/80
“Свабода: “Спадар кандыдат на прэзыдэнта, ваш праціўнік па прэзыдэнцкай гонцы Дзьмітры Вус, напрыклад, лічыць, што такая тэма як здароўе прэзыдэнтаў, дзяржаўных дзеячаў гэта несвоечасовая тэма для абмеркаваньня. Пакуль Беларусь ня стала дэмакратычнай, абмяркоўваць, інфармаваць грамадзтва пра мэдычныя праблемы дзяржаўных дзеячаў зарана. Ёсьць шмат чаго іншага, што павінны ведаць выбарнікі. Ваша меркаваньне, ці павінны выбарнікі валодаць інфармацыяй на гэтую тэму?”
Кастусёў: “Так. Выбарнікі мусяць ведаць пра здароўе абраньнікаў усё”.
Выбарнікі мусяць ведаць пра здароўе абраньнікаў усё.
“Свабода”: “І нават нейкія асабістыя інтымныя рэчы?”
Кастусёў: “А што вы маеце на ўвазе?”
“Свабода”: “Гемарой, прастатыт... Хваробы, пра якія не прынята казаць і якія, паводле эўрапейскай статыстыкі, сустракаюцца найбольш часта у мужчын-палітыкаў.
Кастусёў: “Цяжка сказаць. Як чалавеку, у якога няма такіх праблемаў, мне складана разважаць на гэтую тэму. Толькі калі непасрэдна з усім гэтым сутыкаесься, тады ўжо і маеш пэўнае стаўленьне да гэтых рэчаў”.
“Свабода”: “Калі апошні раз вы былі ў лекара?”
Кастусёў: “Вось літаральна сёньня наведаў шклоўскі шпіталь, праверыўся. Я ж жыву ў Шклове. Так здарылася, што за час гэтай выбарчай кампаніі, напэўна, на пікетах я крыху прастудзіўся, падстыла горла. Дык лекары вельмі ўважліва паставіліся, праверылі нават болей, чым я хацеў. Накіравалі на рэнтген. Карацей, усё нармальна. Прапісалі мне нейкія пшыкалкі для горла. А некалькі раней, таксама сёлета, я праходзіў у гэтым жа шпіталі мэдычную камісію, каб працягнуць тэрмін сваіх правоў кіроўца, Мне праверылі і зрок, і ціск унутры вока, была розная іншая дыягностыка, прайшоў самыя розныя кабінэты, у тым ліку і псыхіатара. Вынікамі дагляду я застаўся задаволены. Напрыклад, кардыяграма лепшая, чым у больш маладыя гады. У мае 53 гады мне выдалі правы на пяць гадоў. Звычайна ў такім узросьце даюць правы на год-на два. Ёсьць чым ганарыцца”.
“Свабода”: “Які б вэрдыкт лекара мог бы прымусіць вас адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы?”
Кастусёў: “Любы намёк на хваробу галавы. У прэзыдэнта павінна быць заўсёды здаровай галава. Калі ёсьць нейкія намёкі на хваробу галавы, то такому чалавеку ісьці ў прэзыдэнты ня варта”.
У прэзыдэнта павінна быць заўсёды здаровай галава.
“Свабода”: “130/80 - гэта ваш сталы ціск?”
Кастусёў: “Гэта мой стабільны рабочы ціск. Праўда, калі чарачку прыму, можа быць 140”.
“Свабода”: “А як часта прымаеце?”
Кастусёў: “Ужываю, але вельмі ўмерана. Калі ведаю, што трэба садзіцца за руль, то за суткі – за двое імкнуся нічога такога не ўжываць. Магчыма, што гэты месяц нават прайшоў у сухую. За гэты час, асабліва калі зьбіраліся подпісы, я асабіста наезьдзіў за рулём 10 тыс. км. Толькі сам праехаў. Калі працягваць алькагольную тэму, дык я, перш чым выпіць, заўсёды ўзважваю свае магчымасьці ў залежнасьці ад той закускі, якая на стале. Калі добры закусь, то здароўе дазваляе... Галоўны прынцып – не губляць розум. Яшчэ адзін істотны паказчык, самы галоўны, гэта добрая кампанія. З чалавекам, які мне не прыязны, я за стол не саджуся”.
“Свабода”: “Пры росьце 182 см вы важыце 93-94 кг…”
Кастусёў: “Так. Калісьці гадоў 10 таму набраў гэтую вагу, з таго часу, так яна і трымаецца. Суб’ектыўна нейкага дыскамфорту
Мне бабуля заўсёды казала, галоднаму класьціся спаць нельга, бо будуць сьніцца жабракі.
“Свабода”: “ І ўдар па пячонцы... Нейкім спортам займаецеся?”
Кастусёў: У мяне ў дзяцінстве і маладыя гады была добрая загартоўка – хакей, футбол, няблага бегаў. Люблю плаваць. Цяпер часу няма…
“Свабода”: “Скажыце, можа, гэта і правільна, што для беларусаў будуецца так шмат палацаў. Мачаньне мы любім, удары па ўласнай пячонцы ды сэрцу робім, рухацца даводзіцца ня шмат, шчыра кажучы, увогуле мала рухаемся… Дадамо яшчэ экалёгію, якая псуе ўнутраныя органы. Чаму ўсе так супраць клопату цяперашняга прэзыдэнта пра здароўе нацыі – будаўніцтва тых жа лядовых палацаў?”
Кастусёў: “Безумоўна, здаровы лад жыцьця прапагандаваць трэба. Увогуле, з аднаго боку, я нават лічу, што гэта добра, што ў нас будуюцца лядовыя палацы. Як і любыя іншыя спартовыя аб'екты. Цяпер, напрыклад, прынятае рашэньне аб будаўніцтве
Ганаруся, што ў мае 53 гады мне выдалі правы не на год, а на пяць.