Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падае скаргу ў Цэнтральны выбарчы камітэт па факце публікацыі ў газэце «Беларуская ніва» ад 19 лістапада.
З публікацыі вынікае, што 19 лістапада па тэрыторыі Беларусі пачаўся аўтапрабег пад лёзунгам «Мы за бацьку», арганізаваны расейскім таварыствам «Браты-славяне» і «Аўтарадыёклюбам» гораду Санкт-Пецярбургу. Ініцыятарам акцыі стаў старшыня рады расейскага таварыства «Браты-славяне» і ўраджэнец Шклова Сяргей Харланцьеў. У інтэрвію газэце «Рэспубліка» Харланцьеў паведаміў, што сваёй акцыяй яны хочуць падтрымаць палітыку прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аўтапрабег пройдзе паўз 24 беларускія паселішчы.
Валянцін Стэфановіч: «Я буду пісаць па факце гэтай публікацыі скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію, таму што гэта, на маю думку, зьяўляецца парушэньнем артыкула 45 Выбарчага кодэксу, паколькі там забаронены ўдзел у агітацыі замежных грамадзян, а таксама артыкула 47, дзе напісана таксама, што не дапускаецца фінансаваньне выбарчых мерапрыемстваў замежнымі грамадзянамі, замежнымі грамадзкімі арганізацыямі і замежнымі юрыдычнымі асобамі. У дадзеным выпадку мы бачым, што, па-першае, гэтае мерапрыемства носіць відавочна агітацыйны характар, а, па-другое, яго ладзяць неграмадзяне Рэспублікі Беларусь, а аўтапрабег праходзіць па нашай краіне. І выкарыстоўваюцца сродкі замежнай (у дадзеным выпадку расейскай) арганізацыі — расходы на бэнзін, выкарыстаньне аўтатранспарту.
Таму заўтра буду скаргу падаваць. ЦВК няхай праводзіць праверку, дае належную ацэнку гэтым падзеям. А я нагадаю, што парушэньне гэтых правілаў можа зьяўляцца падставай для адмены рашэньня пра рэгістрацыю кандыдата».
Сяргей Харланцьеў публічна падкрэсьлівае сваё беларускае паходжаньне і адданасьць малой радзіме Шклову. Па інфармацыі сайту Маскоўскага патрыярхату, ён ахвяраваў грошы на адліўку двухсоткіляграмовага звана на званіцы шклоўскага Спаса-Праабражэнскага храму.
Рыгор Кастусёў, кандыдат у прэзыдэнты і зямляк кандыдата Аляксандра Лукашэнкі і таго ж Сяргея Харланцьева, пра патэнцыйную магчымасьць адмены рэгістрацыйнага пасьведчаньня кандыдата Лукашэнкі выказаўся наступным чынам:
«Я ведаю гэты закон, але закон пішацца для адных, а для другіх ён не патрабуецца да выкананьня. Тут зьдзіўляцца няма чаму. Лукашэнка на ўсіх пляваў-чыхаў, ён робіць тое, што ён хоча рабіць»
Па інфармацыі рэсурсу «Праваабаронцы за свабодныя выбары», удзельнікі аўтапрабегу з 10 машынаў, у якіх знаходзяцца грамадзяне Расеі і Ўкраіны, ужо наведалі Дуброўна і Слонім.