Кіраўніцтва тэлеканалу западозрыла каманду ў нежаданьні ўдзельнічаць у акцыях пад агульнай назвай «Беларусь — гэта мы», наклаўшы мараторый на прысутнасьць музыкаў у эфіры. Але бяда не прыходзіць адна: паўстала небясьпека адмены канцэрту, прызначанага на 11 сьнежня ў менскім Палацы спорту.
24 лістапада ў жывым эфіры беларускага тэлебачаньня адбыўся першы перадвыбарчы выступ Рыгора Кастусёва.
24 лістапада а 19-й гадзіне па Першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.
24 лістапада ў Менску адбылася сустрэча з вьбарцамі дэмакратычных кандыдытаў на прэзыдэнта. Удзельнікі акцыі прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці.
Паводле праваабаронцаў, забарона на выступ лідэра руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча замест кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва на Першым канале беларускага тэлебачаньня не адпавядае выбарчаму заканадаўству.
На Віцебшчыне пачаліся трэнінгі для чальцоў участковых камісій. Іх вучылі, як трэба падлічваць галасы, а таксама як спраўляцца з хуліганамі і як абыходзіцца з прадстаўнікамі СМІ.
У кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта падчас рэклямаванай уладамі звышлібэральнай выбарчай кампаніі ўзьнікае нямала праблемаў. Яны ня могуць своечасова надрукаваць свае агітацыйныя матэрыялы. Узьніклі перашкоды і з выступамі на тэлебачаньні.
Афіцыйная прапаганда рэзка крытыкуе кандыдатаў у прэзыдэнты, якія задэкляравалі малыя сумы прыбыткаў альбо адсутнасьць такіх прыбыткаў увогуле.
Вэтэраны партыі БНФ паведамілі пра нядобрасумленнасьць некаторых партыйных актывістаў падчас збору подпісаў за прадстаўніка партыі Рыгора Кастусёва ды іншых кандыдатаў.
Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў паведаміў, што сёньня ў яго заплянаваны перадвыбарчы выступ па тэлебачаньні і таму ён можа не пасьпець на плошчу.
Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус паведаміў, што калі быў дэпутатам Менскага гарсавету, яго атруцілі.
Двое супрацоўнікаў пракуратуры падышлі да кандыдата на пасаду прэзыдэнта Міколы Статкевіча адразу пасьля яго радыёзапісу ў холе будынка Белтэлерадыёкампаніі
Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі стварылі свае выбарчыя фонды.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў заявіў падчас сустрэчы з выбарцамі на пікеце ў Менску, што сёньня прыйдзе на Кастрычніцкую плошчу.
Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму ўручана афіцыйнае папярэджаньне Генпракуратуры за заклік правесьці несанкцыянаваны мітынг. Такое ж папярэджаньне падрыхтавана таксама для кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
24 лістапада раніцай прагучалі радыёзвароты кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і Аляксея Міхалевіча. Выступ Міхалевіча быў больш крытычным, чым па тэлебачаньні, асноўным тэзісам Рымашэўскага заставалася ідэя хрысьціянскіх каштоўнасьцяў.
24 лістапада а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менску некаторымі кандыдатамі на прэзыдэнта заплянаваная сустрэча з выбарцамі. Ці адбудзецца мерапрыемства, якое ўжо атрымала назву "рэпэтыцыя плошчы"?
Дэмакратычныя кандыдаты на пасаду прэзыдэнта заявілі аб правядзеньні сустрэчы з выбарнікамі на Кастрычніцкай плошчы Менску 24 лістапада. Міністэрства ўнутраных спраў і ЦВК папярэдзілі пра адказнасьць за правядзеньне заяўленай акцыі.
Госьць “Начной Свабоды” – экспэрт у выбарчых пытаньнях Сяргей Альфер, прадстаўнік кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука.
23 лістапада ў вечаровым перадвыбарчым тэлемаратоне выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Мікалай Статкевіч і Дзьмітры Вус. Калі спадар Статкевіч цалкам выкарыстаў свой эфірны час — гаварыў паўгадзіны, то спадар Вус уклаўся ў 7 хвілін.
Аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч аналізуе выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і Дзьмітрыя Вуса.
У эфіры БТ а 19:30 выступаў кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус. Ягоная прамова заняла 7 хвілін з 30 дазволеных.
23 лістапада а 19:00 ў эфіры БТ выступіў кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
На прывакзальнай плошчы ў Менску ўсталяваны кругласутачны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
23 лістапада — пяты дзень агітацыі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Але яшчэ ніводзін штаб дэмакратычных кандыдатаў у рэгіёнах не забясьпечаны ўлёткамі ды іншымі друкаванымі матэрыяламі.
Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура.
Праграма называецца: "Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць і эўраатлянтычны выбар".
20-гадовую Вікторыю Чыж пазбавілі працы пасьля таго, як зь яе начальнікам паразмаўлялі асобы ў цывільным.
Кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі распачалі агітацыйную кампанію ў рэгіёнах. На правакацыі і перашкоды з боку ўладаў і праўладных арганізацыяў, як гэта было ў часе выбараў 2006 году, яны пакуль ня скардзяцца.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла дадзеныя другога этапу маніторынгу беларускіх электронных і друкаваных СМІ ў справе асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Сябра гарадзкой камісіі ад БНФ падала скаргу на імя кіраўніка Менскай гарадзкой міліцыі.
Паводле скаргі віцебскага праваабаронцы старшыня Андрэй Маркоўскі выключаны са складу ўчастковай камісіі № 35 у Першамайскім раёне.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч.
На сёньня былі прызначаныя радыёзвароты да выбаршчыкаў кандыдатаў у прэыздэнты Ўладзімера Някляева і Аляксандра Лукашэнкі. Як скарысталіся сваім правам кандыдаты?
Cтартаваў маратон тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Кожны з кандыдатаў атрымае магчымасьць па два разы зьвярнуцца да выбарцаў па тэлебачаньні і столькі ж — па радыё.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падае скаргу ў Цэнтральны выбарчы камітэт па факце публікацыі ў газэце «Беларуская ніва». З публікацыі вынікае, што 19 лістапада па тэрыторыі Беларусі пачаўся аўтапрабег пад лёзунгам «Мы за бацьку».
Беларускія праваабаронцы прапаноўваюць лічыць прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку палітвязьнем і падрыхтавалі зварот у ААН пра катаваньні вязьня ў Бабруйскай калёніі.
Алесь Міхалевіч — другі кадыдат на прэзыдэнта, які выступаў па беларускім тэлебачаньні з прамовай. Міхалевіч выступаў на расейскай мове з устаўкамі па-беларуску. Выступ ён ладзіў у форме адказаў на пытаньні з сайту і сустрэчаў.
З 1 студзеня 2011 году дзейнасьць у сфэры гульнявога бізнэсу будуць ажыцьцяўляць выключна юрыдычныя асобы Беларусі.
22 лістапада стартаваў маратон тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Кожны з кандыдатаў атрымае магчымасьць па два разы зьвярнуцца да выбарцаў па тэлебачаньні і столькі ж — па радыё. Першым на беларускім тэлебачаньні выступаў Віталь Рымашэўскі.
ЦВК апублікаваў дэклярацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Аляксандар Лукашэнка задэкляраваў прыбыткі ў памеры 94 млн. 539 тыс. 101 рубель.
Кампанія «За справядлівыя выбары» ініцыявала зварот удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі ў Цэнтравыбаркам з прапановай забясьпечыць кругласуткавае дзяжурства на шэрагу выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка замовілі ў гарвыканкаме пікет супраць датэрміновага галасаваньня.
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова пакарала за несанкцыянаванае пікетаваньне з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў сябра КХП БНФ Яна Дзяжаўцава і беспартыйнага апазыцыянэра Барыса Хамайду.
У першыя дні агітацыйнай кампаніі ў рэгіёнах затрымалі некалькі актывістаў апазыцыйных кандыдатаў. За некаторыя агітацыйныя матэрыялы ўлада пагражае штрафам, а невядомыя наўмысна зьнішчаюць выбарчыя абвесткі.
Абласныя штабы Саньнікава й Някляева зьвярнуліся з супольнай заявай да Магілёўскага гарвыканкаму аб месцах правядзеньня агітацыйных пікетаў і масавых мерапрыемстваў кандыдатаў у прэзыдэнты.
Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным лістом у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён прапануе ЦВК арганізаваць дадатковыя выступы ўсіх кандыдатаў па тэлебачаньні і радыё.
Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімеру Някляеву не дазволілі выкарыстоўваць у сваім перадвыбарчым радыёзвароце фрагмэнты песень на свае вершы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным запытам у Цэнтравыбаркам.
Загрузіць яшчэ