На асабістую сустрэчу з выбарцамі сёньня прыйшоў кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў. Яго прыхільнікі ўсталявалі намёт на вуліцы каля Камароўскага рынку, разгарнулі бел-чырвона-белыя і эўрапейскія сьцягі, раздавалі сінія стужкі, газэты з інтэрвію кандыдата.
Віктар Івашкевіч сказаў, што намёт на гэтым месцы будзе знаходзіцца цягам усяго часу агітацыі.
«Першы дзень агітацыі, і мы вырашылі распачаць першы пікет, на ім абкатаць, і заўтра-пасьлязаўтра множыць гэтыя пікеты ў іншых раёнах Менску. Таксама ва ўсіх, прынамсі вялікіх, гарадах мы будзем рабіць стацыянарныя пікеты па распаўсюдзе інфармацыйных матэрыялаў. Мы вырашылі адмовіцца ад раскідваньня па паштовых скрынках і толькі раздаваць у рукі. Гэта больш эфэктыўна і больш эканомна».
Як толькі да намёту прыйшоў Андрэй Саньнікаў, адразу пачалі зьбірацца людзі.
«Дзякуй за падтрымку. Ну што, рухаемся наперад, да эўрапейскай Беларусі! Перамагаем, рухаемся! 19-га абавязкова сустракаемся на плошчы».
Мінакі задавалі Саньнікаву шмат пытаньняў, выказвалі свае пажаданьні. Адна з удзельніц сустрэчы сказала:
«Я вось стаяла і прыслухоўвалася. У вас вельмі добрыя словы, разумныя. І мне здаецца ваша нутро таксама павінна быць такім. І будзе ўсё добра».
Людзі таксама выказвалі пажаданьне, каб Саньнікаў правёў сустрэчы ў мікрараёнах:
«Мы такія, што можам прыйсьці туды, куды нас клічуць. Але многія жадаюць, каб вы паказваліся. А то атрымліваецца, у некаторых мікрараёнах, як у вёсцы. А людзі там многія ня ведаюць. Вы ж ведаеце, як у нас зараз інфармацыя. У каго ёсьць магчымасьці, інтэрнэт, талеркі — яны ў курсе. Але многа людзей вас ня ведаюць. Гэта вялікі мінус. А мы так хочам, каб ужо нешта памянялася».
Яшчэ адна грамадзянка пасьля сустрэчы сказала:
«Я цікавілася, што многія ў Беларусі, апроч Менску, ня ведаюць іншых кандыдатаў у прэзыдэнты. Чаму, я спытала? Чаму яны не даходзяць да тых аддаленых гарадоў, вёсак, у якіх бабуля выходзіць да крамы і бачыць, што кандыдат у прэзыдэнты толькі дзейны прэзыдэнт? Ну хоць бы якая інфармацыя, што ёсьць з чаго выбіраць, ёсьць яшчэ за каго галасаваць, павінна быць. Яе няма».
Паводле Віктара Івашкевіча, каманда Саньнікава плянуе таксама ладзіць перасоўныя пікеты, напрыклад, каля прахадной трактарнага заводу. Таксама плянуецца правесьці пад адкрытым небам 20-30 мітынгаў у Менску і яшчэ ў 15 гарадох краіны.