Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным лістом у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён прапануе ЦВК арганізаваць дадатковыя выступы ўсіх кандыдатаў па тэлебачаньні і радыё.
Уладзімер Някляеў спадзяецца на станоўчую рэакцыю Цэнтральнай выбарчай камісіі. Гэтыя спадзяваньні падмацоўваюцца тым, што менавіта зь ягонай прапановы ЦВК пастанавіла праводзіць тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ня ў запісе, а ў жывым эфіры.
Паводле Ўладзімера Някляева, "пасьля заканчэньня афіцыйных выступаў, з 6-га па 18-га сьнежня, утвараецца вялікая паўза, падчас якой кандыдаты ў прэзыдэнты, апроч аднаго, фактычна выбываюць з мэдыйнай прасторы". З гэтай нагоды юрыст Раіса Міхайлоўская адзначае:
"Народ, калі ён і пачуе кагосьці з кандыдатаў, то за два тыдні пра іх забудзецца. А хтосьці наагул і не пачуе, і ня ўбачыць. Таму мы патрабуем у ЦВК даць дадатковыя магчымасьці для выступаў усім кандыдатам у прэзыдэнты".
Раіса Міхайлоўская кажа, што ў спадара Някляева ёсьць яшчэ адно патрабаваньне:
"Мы прапануем у пэрыяд з 6-га па 18-га сьнежня абмежаваць паказ дзейнага прэзыдэнта на экранах тэлебачаньня. І каб ён выступаў там у межах тых выступленьняў, якія вызначыла ЦВК падчас агітацыйнай кампаніі".
Сёньня ў Менску былі разгорнутыя пікеты ў падтрымку кандыдатаў у прэзыдэнты Рыгора Кастусёва, Уладзімера Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава ды іншых. Аднак удзельнікі гэтых акцыяў скардзяцца: у іх няма агітацыйных матэрыялаў. І тлумачаць, чаму. Да афіцыйнай рэгістрацыі прэтэндэнтаў нельга замаўляць друкаваньне агітацыйных матэрыялаў. А па-другое, грошы за паслугі друкарняў пераводзіць ня сам кандыдат, а ЦВК.
Павал Севярынец, кіраўнік выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, лічыць: з-за гэтага страчана сама меней тры дні паўнавартаснай выбарчай кампаніі:
"Усё залежыць ад ЦВК. І таму ў нас да заўтрашняга дня ня будзе агітацыйных матэрыялаў. Яны павінны зьявіцца толькі заўтра. ЦВК дае візу на тыя матэрыялы, якія будуць друкаваць. І ЦВК пералічвае грошы. Ня мы, не кандыдат у прэзыдэнты пералічвае грошы, а толькі ЦВК".