Віталь Рымашэўскі выступіць у эфіры Белтэлерадыёкампаніі першым сярод кандыдатаў у прэзыдэнты.
Як паведаміў БелаПАН Павал Севярынец, 18 лістапада яму патэлефанавала камэнтатар Белтэлерадыёкампаніі і паведаміла, што Рымашэўскі павінен выступіць па тэлебачаньні 24 лістапада ў 19 гадзін. Для гэтага яму трэба будзе прыбыць у Белтэлерадыёкампанію а 18 гадзіне, каб падрыхтавацца да выступленьня. Аднак, згодна зь лёсаваньнем, Рымашэўскі павінен быў выступаць 22 лістапада.
На 18 гадзін 24 лістапада заплянавана сустрэча з кандыдатамі ў прэзыдэнты на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
«Мне здаецца, такім чынам супрацоўнікі БТ зьбіраліся зрабіць так, каб Рымашэўскі ня змог удзельнічаць у сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі на акцыі, ініцыятарамі якой мы зьяўляемся», — сказаў Павал Севярынец.
«Пасьля таго, як я заявіў, што ў такім выпадку мы на эфір ня пойдзем, і гэтую інфармацыю мы распаўсюдзім у прэсе, супрацоўнікі БТ спалохаліся і „адкруцілі“ ўсё назад. Выступ Рымашэўскага пройдзе ў прамым эфіры 22 лістапада з 19:00 да 19:30. Адпаведную паперу я атрымаў у Белтэлерадыёкампаніі», — заявіў Севярынец.
Прадстаўніца Белтэлерадыёкампаніі паведаміла, што блытаніна сапраўды адбылася:
«Мы лічылі, што чалавек, які выцягвае квіток з нумарам адзін, і будзе выступаць першым. Аднак гэта быў толькі нумар квітка. І ў яго нумары пазначаліся дата і час, у які ён будзе выступаць. Севярынец выцягнуў квіток № 6, але ў ім паказаны час выступу Рымашэўскага першым — 22 лістапада з 19:00 да 19:30. Толькі пасьля тлумачэньняў Цэнтравыбаркаму мы зразумелі гэтую сыстэму. Мы ўрэгулявалі гэтую праблему. Ніякай палітычнай падаплёкі тут няма, проста мы не зразумелі працэдуру. Цяпер на многіх сайтах, якія таксама крыху заблыталіся, вісяць паведамленьні, што Лукашэнка будзе выступаць чацьвёртым. Але ён будзе выступаць пазьней».

Пасьля таго, як я заявіў, што ў такім выпадку мы на эфір ня пойдзем, і гэтую інфармацыю мы распаўсюдзім у прэсе, супрацоўнікі БТ спалохаліся і „адкруцілі“ ўсё назад.