Зьвесткі аб прыбытках і маёмасьці кандыдатаў у прэзыдэнты будуць агучаныя падчас іх рэгістрацыі на пасяджэньні Цэнтравыбаркаму. Яно заплянаванае на 18 лістапада. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва ЦВК.
Дакумэнты аб прыбытках і маёмасьці ўсіх 11 патэнцыйных кандыдатаў накіраваныя на праверку ў кампэтэнтныя органы. Пакуль ня будзе вынікаў праверкі, у Цэнтравыбаркаме не плянуюць рассакрэчваць гэтыя зьвесткі. Прэтэндэнты падалі дэклярацыі аб прыбытках і маёмасьці на сябе, а таксама на жонак і паўналетніх сваякоў, якія жывуць разам зь імі і вядуць агульную гаспадарку. Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў:
"Нават спадара Правальскага, які ня вылучаны, тым ня менш мы і яго дэклярацыю пасылаем на праверку. Так запісана ў законе. Лукашэнка не зьяўляецца выключэньнем, і яго дакумэнты правяраюцца. Было б няправільным цяпер распаўсюджваць гэтыя дадзеныя — з той прычыны, што мы павінны абнародаваць правераныя зьвесткі. Таму пры рэгістрацыі 18 лістапада гэтыя зьвесткі будуць агучаныя для ўсіх".
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына таксама не паведаміла, якія лічбы значацца ў дэклярацыях аб прыбытках і маёмасьці.
"Пакуль кандыдат не зарэгістраваны, ён зьяўляецца прыватнай асобай. І зьвесткі пра ягоныя прыбыткі не падлягаюць апублікаваньню. І калі ён будзе зарэгістраваны, мы ўсё апублікуем у СМІ па кожным зь іх".
Аднак Аляксандар Лукашэнка — ня проста прыватная асоба, а яшчэ і дзяржаўная. Паводле спадарыні Ярмошынай, тым ня менш "як прэзыдэнт ён не абавязаны публікаваць гэтыя дадзеныя". Маўляў, нельга патрабаваць ад яе агалошваць тое, што яна "ня мае права агалошваць".
А якія дакумэнты падаваў Аляксандар Лукашэнка, апроч сваёй дэклярацыі? На гэта Лідзія Ярмошына сказала:
"Ён падаў дэклярацыю сваёй жонкі. Як і належыць".
Карэспандэнт: "А гэта хто?"
Ярмошына: "Гэта Лукашэнка Галіна Радзівонаўна".
Паводле Лідзіі Ярмошынай, Аляксандар Лукашэнка не падаваў дэклярацыі на маці, бо яна, "відаць, зь ім разам не пражывае". Таксама няма дэклярацый і на ягоных дзяцей, бо яны "пражываюць асобна, гэта асобныя сем'і, і гэта цяпер не патрабуецца".
На пытаньне, у каго з кандыдатаў найбольшыя, а ў каго найменшыя прыбыткі, спадарыня Ярмошына сказала:
"Я гэтага ня памятаю. Але магу сказаць, што частка патэнцыйных кандыдатаў наагул ня мае ніякіх прыбыткаў".
Карэспандэнт: "Як, зусім не падавалі дэклярацыі?"
Ярмошына: "Не, яны падалі, але там пуста. У іх нічога няма, яны нічога не зарабляюць".
Лідзія Ярмошына таксама не паведаміла, хто гэтыя кандыдаты. Аднак усё стане вядомым падчас рэгістрацыі 18 лістапада. Дарэчы, пры рэгістрацыі прысутнасьць кандыдатаў на пасяджэньні не абавязковая.
Падчас мінулых выбараў А.Лукашэнка падаў дэклярацыі на маці, жонку, цешчу, сыноў Віктара і Дзьмітрыя. Ягоны дэкляраваны гадавы прыбытак складаў больш за 59 мільёнаў рублёў.