Бюро Дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ сёньня адкрыла місію дзеля назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі, прызначанымі на 19 сьнежня. З гэтай нагоды кіраўнік місіі нямецкі дыплямат Герт Арэнс правёў прэсавую канфэрэнцыю.
Амбасадар Герт Арэнс ужо трэці раз узначаліў місію назіральнікаў АБСЭ на беларускіх выбарах. Раней ён працаваў на выбарах прэзыдэнта 2006 году і на выбарах у Палату прадстаўнікоў 2008 году. Ні тую, ні другую кампанію АБСЭ не прызнала ані вольнаю, ані справядліваю.
Сваю першую сустрэчу ў рамках новай місіі ў Беларусі амбасадар Арэнс правёў сёньня раніцай са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай. У прыватнасьці на ёй было дамоўлена пра штотыднёвыя сустрэчы прадстаўнікоў місіі АБСЭ і ЦВК, сказаў спадар Арэнс.
"На гэтай сустрэчы я зазначыў, што мы будзем надаваць асаблівую ўвагу таму, як будуць на практыцы рэалізоўвацца зьмены ў беларускае выбарчае заканадаўства. У мінулым былі два асноўныя моманты, дзе мы бачылі праблемы. Адзін зь іх — непасрэдная магчымасьць назіраньня за падлікам галасоў, а другі —працэдура датэрміновага галасаваньня. Я выказаў спадзеў, што ў двух гэтых пытаньнях будзе прагрэс".
Асабістых ацэнак зьменаў выбарчага заканадаўства ў Беларусі спадар Арэнс сёньня не рабіў, а спасылаўся на супольную іх ацэнку з боку БДІПЧ АБСЭ і Вэнэцыянскай камісіі Рады Эўропы. Ацэнка была апублікаваная ў чэрвені. На думку экспэртаў гэтых структур, нават пасьля зьменаў Выбарчага кодэксу структура беларускай заканадаўчай базы ў гэтай галіне ня можа стаць асноваю для правядзеньня вольных дэмакратычных выбараў.
Паводле спадара Арэнса, у бліжэйшых ягоных плянах — сустрэчы з кандыдатамі, прадстаўнікамі ўладаў, СМІ і няўрадавых арганізацыяў.
Спадар Арэнс пакуль устрымаўся ад ацэнак таго, як у Беларусі былі сфармаваныя выбарчыя камісіі і як прайшоў ранейшы пэрыяд кампаніі — да ягонага прыезду ў Менск:
"Канечне, мы ведаем, што выбары — гэта падзея не аднаго дня. Усе мы атрымлівалі інфармацыю зь Беларусі пра падрыхтоўку да выбараў. Але мы звычайна абапіраемся на ўласныя назіраньні. Таму мы яшчэ сфармуем сваё ўражаньне на гэты конт. Хутчэй за ўсё, мы апублікуем дзьве прамежкавыя справаздачы. І мяркую, што першая зь іх будзе тычыцца фармаваньня выбарчых камісій".
Ад сёньня ў Менску працуюць 14 экспэртаў місіі АБСЭ, у сераду прыедзе яшчэ 40 доўгатэрміновых назіральнікаў. Яны будуць прадстаўляць 18 краін-сябраў АБСЭ. Пераважная частка доўгатэрміновых назіральнікаў разумее па-расейску. Яны разьедуцца па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Яшчэ каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў місіі АБСЭ прыедуць напярэдадні галасаваньня.
Папярэдняя справаздача місіі аб адпаведнасьці беларускіх выбараў міжнародным стандартам і абавязкам Беларусі ў рамках АБСЭ будзе апублікаваная адразу пасьля дня галасаваньня, 20 сьнежня, поўная — праз восем тыдняў. Спадар Арэнс паведаміў таксама, што касьцяк місіі назіральнікаў АБСЭ будзе знаходзіцца ў Беларусі яшчэ каля тыдня пасьля дня галасаваньня.

мы апублікуем дзьве прамежкавыя справаздачы ...