Камісія пагадзілася паставіць празрыстыя скрыні на ўсіх участках для галасаваньня, калі знойдуцца спонсары, каб прафінансаваць гэтую ініцыятыву.
Паводле сябра Віцебскай абласной камісіі Мікалая Селівашкі, празрыстыя скрыні на Віцебшчыне ўжо выкарыстоўвалі на выбарах, але толькі часткова і толькі ў двух раёнах — у Гарадоцкім і ў Чыгуначным раёне Віцебску.
Спадар Селівашка кажа, што прапаноўваў зрабіць празрыстыя скрыні, яшчэ калі працаваў у абласной камісіі на мясцовых выбарах, але тады калегі яго не падтрымалі. Ён згадаў таксама, што напярэдадні мінулых прэзыдэнцкіх выбараў нават былі грошы на тое, каб вырабіць празрыстыя скрыні — але й тады камісія не пагадзілася, і сродкі пайшлі на нешта іншае.
Цяпер камісія згодная на экспэрымэнт — так было вырашана на мінулым пасяджэньні.