Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатаў у прэзыдэнты зарэгіструюць 18 лістапада


Дату рэгістрацыі назвала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Лідзія Ярмошына на сустрэчы з міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЕ.

Дакумэнты падалі:

  • намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў;
  • дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка;
  • кіраўнік саюзу "За мадэрнізацыю" Алесь Міхалевіч;
  • лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімер Някляеў;
  • намесьнік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук;
  • сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі;
  • лідэр кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў;
  • лідэр аргкамітэту па стварэньні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч;
  • эканаміст Віктар Цярэшчанка;
  • дырэктар ТДА "Трывіюм" Дзьмітры Вус.

"Прэтэндэнты на пасаду кіраўніка дзяржавы, якія сабралі больш за 100 тысяч подпісаў, з высокай доляй верагоднасьці будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзыдэнты", — заявіў раней сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

З 22 лістапада па 3 сьнежня кандыдаты будуць у тэле- і радыёэфіры

Ярмошына паведаміла, што пасьля рэгістрацыі кандыдатаў адбудзецца лёсаваньне. Яно вызначыць, у які час мае выступіць кожны з кандыдатаў.

Выступы ў тэлеэфіры будуць паказаныя з 19:00 да 20:00 у працоўныя дні.

У радыёэфіры кандыдаты будуць выступаць з 6:00 да 7:10.

Старшыня ЦВК адзначыла, што ў гэтым годзе ў Беларусі ўпершыню прадугледжана магчымасьць удзелу кандыдатаў у тэледэбатах.

Адказваючы на пытаньне БелТА, ці можна тэледэбаты правесьці ў наўпроставым эфіры, а ня ў запісе, Ярмошына паведаміла, што гэтае пытаньне абмяркоўваецца з прадстаўнікамі Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі і да 26 лістапада (апошняга тэрміну, калі кандыдаты могуць падаваць заявы на ўдзел у тэледэбатах) "усе арганізацыйныя пытаньні будуць вырашаныя".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG