25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сёньня, 30 сакавіка, стала вядома, што ў Зэльве зьнік помнік беларускай паэтцы і грамадзянцы БНР Ларысе Геніюш.
Пасьля словаў Алеся Бяляцкага аб патрэбе нацыянальнага прымірэньня з адкрытым лістом на гэтую тэму выступіў рэдактар «Народнай волі» Ёсіф Сярэдзіч.
Апошнім часам заўважаю, як у публічнай прасторы мяняецца ракурс погляду на беларускую сытуацыю, за якім можа ўбачыцца і выхад зь цяперашняга тупіку.
Роўна 10 гадоў таму Радыё Свабода выдала кнігу «Слоўнік Свабоды». Розныя аўтары на розныя лады апісвалі «слова на дзень для памяці і для роздуму». Падзагаловак кнігі гучыць так: «ХХ стагодзьдзе ў беларускай мове». Мне ў тым слоўніку выпала апісаць слова «вайна».
Нобэлеўская лекцыя Натальлі Пінчук ад імя яе зьняволенага мужа Алеся Бяляцкага магла б прагучаць (а часам здавалася, што і прагучала) адна, бязь лекцыяў Мэмарыялу і Ўкраінцаў.
Імкненьне некаторых людзей «ачалавечыць» Макея — цалкам нармальнае ў адносінах да нябожчыка. Пагатоў сам Макей некалі імкнуўся ачалавечыць свой вобраз, чым займеў сабе шмат сяброў у Эўропе і сьвеце — там, дзе чалавечнасьць цэніцца.
Ня кожны абазнаны ў беларускай культуры чалавек здагадваецца, што ў сваім псэўданіме пісьменьніца Людвіка Сівіцкая зашыфравала дзень уласнага нараджэньня — 30 верасьня.
Як зьмяніць сытуацыю навокал, калі гэта, здаецца, зусім немагчыма? Вядомае — хочаш зьмяніць сьвет, зьмяніся сам.
Усе навокал гавораць па-расейску, і ты ўжо быццам ня дома. Яшчэ 30 гадоў таму было па-іншаму.
Калісьці я спытаўся ў Васіля Быкава: з чаго пачынаецца фашызм? На двары быў самы пачатак 1980-х, я быў студэнтам і, натуральна, меў на ўвазе нямецкі фашызм першай паловы ХХ ст. Ён пачынаецца з узвышэньня адной нацыі над іншымі, — сказаў Быкаў.
Напэўна, вы маеце рацыю, што мова — гэта ўсяго толькі сродак зносінаў. Але гэта дакладна не пра нас, беларусаў, і не цяпер.
Што адбываецца зь беларускімі людзьмі: ці расколатыя яны на тых, хто за ўладу і хто супраць, ці гатовыя адны адных атакаваць, ці могуць напасьці на Ўкраіну? Заўважце, як часта задаюцца гэтыя пытаньні і як цяжка шукаць на іх адказ.
Згадваючы сваё жыцьцё ў савецкія гады, я нечакана для сябе задаўся пытаньнем: калі было лепей — тады ці цяпер? Адказ атрымаўся ўпэўнены: тады было лепей.
Падобна, што вялікае мноства людзей шукаюць сёньня вызначэньня гэтага дзіўнага тэрміна «экстрэмізм». Прычына ў тым, што за экстрэмізм на рэальны тэрмін цяпер можа патрапіць у турму кожны. Але што такое экстрэмізм і ў чым яго злачынная сутнасьць, ня ведае ніхто.
На жаль, нашы суседзі не заўсёды разумеюць таго, што ў нас адбываецца, і аб’ядноўваюць прагных волі беларусаў і іх расейскіх акупантаў адным словам Беларусь.
Загрузіць яшчэ