Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам?
У Магдэбургу ў цэнтральнай частцы Нямеччыны аўтамабіль уехаў у натоўп на калядным рынку, паведамляюць нямецкі друк і міжнародныя агенцтвы, у тым ліку Reuters.
Пракуратура Ляйпцыгу адмовілася распачынаць крымінальную справу ў дачыненьні да дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў.
Эстонія не прызнáе прэзыдэнцкія «выбары» ў Беларусі, заплянаваныя на 26 студзеня 2025 году, і іх вынікі. Гэта вынікае з камэнтара для ERR News генэральнага сакратара міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёнатана Всевіёва, піша «Позірк».
Урад Эстоніі ўхваліў прапанову міністра замежных спраў краіны Маргуса Цахкны аб забароне для моладзі ва ўзросьце да 21 году ўдзельнічаць у мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі і Расеі.
У Польшчы цяпер знаходзяцца 350 былых беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў былы баец палку імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік фонду Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар’еўскі на сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Сэнату Польшчы Міхалам Каміньскім.
Арыштаваны ў красавіку 2024 году прапаведнік эвангелісцкай царквы «Дабравестка» Мікалай Хіло зьяўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЭЗ у Беларусі. Суд над ім прызначаны на 23 сьнежня.
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў суседніх з РФ краінах вырасла напружанасьць — NATO рыхтуецца да абароны ў выпадку, калі Расея нападзе на альянс, і адпрацоўвае розныя сцэнары нападу, у тым ліку сцэнары, у якіх беларускія войскі таксама ўдзельнічаюць у нападзе разам з расейскімі.
Апэляцыйны суд у Францыі абавязаў былога прэзыдэнта краіны Нікаля Сарказі яшчэ на працягу году насіць электронны бранзалет, каб праваахоўныя органы маглі сачыць за ягоным месцазнаходжаньнем.
Беларускі добраахвотнік Аляксандар Клачко «Кусь» правёў адзіночны пікет каля літоўскага Дэпартамэнту міграцыі ў Вільні 18 сьнежня, каб прыцягнуць увагу да праблемы легалізацыі беларусаў — у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Эўразьвязе, паабяцала намесьніца міністра замежных спраў краіны Хэнрыка Масьціцка-Дэндзіс на сустрэчы 17 сьнежня з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Паўлам Латушкам.
Літоўскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі праз налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны — у краіне хутка пройдуць датэрміновыя выбары.
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі. Матывацыя новых санкцый супраць афіцыйнага Менску — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Міністры замежных спраў краін ЭЗ зацьвердзілі 15-ы пакет санкцый супраць Расеі, Беларусі, Кітаю і КНДР.
Пра гэта падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі заявіла эўракамісар у пытаньнях пашырэньня Марта Кос.
У заяве Эўракамісіі гаворыцца, што гэта ўзмоцніць бясьпеку на вонкавых межах Эўразьвязу і краіны ЭЗ змогуць лепш змагацца зь гібрыднымі пагрозамі, створанымі Беларусьсю і Расеяй праз выкарыстаньне нелегальнай міграцыі як зброі.
Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца з рабочым візытам у Брусэлі, узяла ўдзел у пасяджэньні Кансультацыйнай групы «Беларусь-Эўразьвяз».
Нотр-Дам — сабор Парыскай Маці Божай — сёньня афіцыйна адкрываецца пасьля рэстаўрацыі. Сабор, якому ўжо 861 гадоў і які будавалі амаль два стагодзьдзі, быў моцна пашкоджаны пажарам пяць гадоў таму.
У суботу ў румынскім горадзе горадзе Брашоў прайшлі тры ператрусы. Расьсьледуюцца злачынствы, зьвязаныя з прэзыдэнцімі выбарамі, паведамляе румынскае агенцтва навінаў Agerpres.
У Румыніі Багдан Пэшкір быў вядомы як «кароль TikTok», таямнічы чалавек, уцягнуты ў крыптавалютныя апэрацыі, які рабіў шчодрыя ахвяраваньні карыстальнікам плятформы.
Спэцслужбы Вугоршчыны сачылі за чыноўнікамі Эўразьвязу, калі тыя прыяжджалі ў Будапэшт, абшуквалі іх гатэльныя нумары і праслухоўвалі тэлефонныя размовы.
Генконсульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу закрыецца 10 студзеня 2025 году, а трое польскіх дыпляматаў аб'яўлены пэрсонамі нон грата і павінны пакінуць краіну, гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.
Падобны законапраект можа стварыць яшчэ адну праблему ў інтэграцыі Бялграду з Эўразьвязам.
Парлямэнт Францыі вынес вотум недаверу ўраду Мішэля Барнье. Ён падасьць прашэньне аб адстаўцы прэзыдэнту Эманюэлю Макрону.
Па выніках 2023 году беларусы атрымалі ў 3,7 раза больш першасных дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу, чым дзесяць гадоў таму, сьведчыць статыстыка Эўрастату.
Паміж Швэцыяй і Фінляндыяй адбыліся два новыя разрывы кабэляў, паведамляе Швэдзкае тэлебачаньне (SVT).
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасьці».
У другім туры будуць змагацца крайне правы кандыдат Кэлін Джарджэску і кіраўніца «Зьвязу выратаваньня» Элена Лясконі.
У Парыжы пасьля пяцігадовай рэстаўрацыі ўпершыню адчыніў свае дзьверы сабор Нотр-Дам. У яго аднаўленьні пасьля пажару 2019 годe бралі ўдзел больш за 1300 будаўнікоў і рамесьнікаў з усяго сьвету. Яны сталі яго першымі ганаровымі гасьцямі.
Ад імя Эўрапарлямэнту выступіла кіраўніца яго дэлегацыі ў адносінах зь Беларусьсю.
Раней Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў, што знаходжаньне выдадзенага Віетнамам Беларусі былога каліноўца Васіля Верамейчыка на тэрыторыі краіны несла пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
Кэлін Джарджэску, малавядомы ультраправы палітык, выкарыстоўваў TikTok для распаўсюджваньня сваіх антыэўразьвязаўскіх і антынатаўскіх ідэй, што дазволіла яму атрымаць перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Пратэсты супраць прарасейскага кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі выходзяць за межы Бухарэста.
Пра магчымую новую «жалезную заслону» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расе.
На сталае пражываньне ці на тэрмін большы за год у Польшчы сёлета хацелі застацца 68% мігрантаў зь Беларусі, паведамляе PAP з спасылкай на дасьледаваньне Нацыянальнага банку Польшчы (НБП).
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
З 3 ліпеня ў Беларусі адбылося шэсьць хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам на волю выйшлі 178 чалавек.
Кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна паведаміў падчас сустрэчы ў Таліне дэмакратычнай лідэрцы Сьвятлане Ціханоўскай аб плянах не прызнаваць выбары прэзыдэнта ў Беларусі і намеры перадаць у фонд ахвяраў рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч эўра.
Пракуратура Швэцыі ініцыявала папярэдняе расьсьледаваньне па факце меркаванай дывэрсіі з прычны двух абрываў кабэля ў Балтыйскім моры, паведамляецца ў прэс-рэлізе ведамства.
Асуджаны на 21 год зьняволеньня за забойства 77 чалавек, Андэрс Брэйвік прыйшоў на паседжаньне суду па разглядзе ягонага прашэньня аб умоўна-датэрміновым вызваленьні з выгаленымі на галаве літарамі Z.
Аб чарговым «зьбіцьці» мігрантаў польскімі сілавікамі заявіў 18 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт, піша агенцтва «Позірк».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пакуль афіцыйна не пацьвярджала паведамленьні СМІ, якія зьявіліся напярэдадні са спасылкай на крыніцы аб тым, што яна зьняла або істотна аслабіла абмежаваньні для Ўкраіны на ўдары па расейскай тэрыторыі амэрыканскай дальнабойнай зброяй.
Чарнагорыя ў найбліжэйшы час увядзе візы для грамадзян Беларусі і Расеі, каб пачаць «гарманізацыю з правіламі, якія дзейнічаюць у Шэнгенскай зоне», паведамляе мясцовае выданьне Dan са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе краіны.
Раней, пасьля звальненьня дырэктаркі тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, пасаду кіраўніка «Белсату» займаў Аляксей Дзікавіцкі.
Літва выдзеліла добраахвотны ўнёсак на стварэньне офіса і яго дзейнасьць у гонар свайго старшынства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы.
Кіраўнік МУС Польшчы Томаш Семоняк у эфіры тэлеканалу TVN24 расказаў пра зьніжэньне спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы ў кастрычніку 2024. Прычынай можа быць асеньняе надвор’е, зазначыў міністар.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі?
Нідэрлянды з 9 сьнежня ўводзяць узмоцнены памежны кантроль для барацьбы зь нелегальнай міграцыяй.
Загрузіць яшчэ