Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бундэстаг Нямеччыны прагаласаваў за гістарычнае павелічэньне выдаткаў на абарону


Нямецкі танк «Леапард» на фронце ва Ўкраіне
Нямецкі танк «Леапард» на фронце ва Ўкраіне

Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.

Закон вызваліць выдаткі на абарону і бясьпеку ад строгіх правілаў Нямеччыны наконт дзяржаўнага доўгу і створыць інфраструктурны фонд у памеры 500 мільярдаў эўра.

Цяпер гэты законапраект павінен адобрыць Бундэсрат — орган прадстаўніцтва фэдэральных земляў. Потым у выпадку іх згоды дакумэнт павінен падпісаць прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG