Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія памежнікі перахапілі бесьпілётнік з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманая ў Літве буйная партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт на 3,7 млн эўра, верасень 2023 году.
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманая ў Літве буйная партыя кантрабандных беларускіх цыгарэт на 3,7 млн эўра, верасень 2023 году.

Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы напярэдадні прымусова пасадзілі бесьпілётны лятальны апарат, які пераносіў 750 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасьці, паведамляе Служба.

Адзначаецца, што памежнікі «хутка задзейнічалі дзьве прылады перахопу дронаў і зьбілі бесьпілётнік».

Сёлета супрацоўнікі САДМ прымусова пасадзілі 17 бесьпілётнікаў, якія дастаўлялі кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі, за ўвесь 2024 год — 54.

У ноч на 11 сакавіка літоўскія памежнікі прызямлілі чатыры дроны, якія транспартавалі кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі.

Апошнім часам фіксуецца ўсё больш спробаў перапраўкі кантрабандных грузаў зь Беларусі ў Літву паветрам. У пачатку сакавіка літоўская памежная служба паведаміла, што з пачатку году перахоплена 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых зь Беларусі з дапамогай паветраных шароў (за ўвесь 2024 год — 226, за 2023 год — тры, за 2022 год — ніводнай).

  • 9 кастрычніка ў цэнтры Вільні каля гандлёвага цэнтру CUP прызямліўся чарговы мэтэазонд са скрынкай цыгарэт. У той жа вечар паліцыя атрымала яшчэ два паведамленьні аб мэтэазондах у Шырвінцкім раёне і ў яшчэ адным раёне Вільні — яны прызямліліся ў дварах прыватных дамоў. Ад Вільні да мяжы Беларусі адлегласьць 35 кілямэтраў.

    Незадоўга да гэтага прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс паведаміў, што ў 2024 годзе (паводле стану на кастрычнік) зафіксавалі 600 мэтэазондаў з кантрабандай, зь якіх больш як 70 перанялі літоўскія памежнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG