Джон Коўл абнародаваў пажаданьні Вашынгтону да Вільні — перамовы з афіцыйным Менскам на палітычным узроўні і транзыт праз Клайпеду для беларускіх калійных угнаеньняў. Літоўскія ўлады не згаджаюцца. Гэта сутыкненьне падыходаў Вільні і Вашынгтону, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
За 25 сакавіка літоўскія памежнікі спынілі спробу 29 мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі .
Старшыня Эўрапарлямэнту і шэраг дэпутатаў таксама выступілі зь віншаваньнямі.
Вугоршчына спыніць пастаўкі газу ва Ўкраіну, пакуль ня будзе адноўлены паток нафты па нафтаправодзе «Дружба», заявіў 25 сакавіка вугорскі прэм’ер-міністар Віктар Орбан.
За мінулыя суткі, 20 сакавіка, Літва спыніла 18 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паводле зьвестак літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.
У Вільні прэзэнтавалі вынікі дасьледаваньня аб стаўленьні літоўцаў да беларусаў.
Эўрапейскі зьвяз, на ягоную думку, «ня мусіць зрабіць стратэгічнай памылкі і пераглядаць санкцыі супраць Расеі і Беларусі дзеля кароткатэрміновага зьніжэньня цэнаў на нафту».
Раней Эўразьвяз праваліў свае пляны перанакіраваць Украіне ўсе замарожаныя расейскія актывы і выдаць Украіне крэдыт на 90 мільярдаў даляраў.
У звароце ў МКС юрысты спасылаюцца на справаздачы праваабаронцаў, якія ўказваюць на магчымае ўчыненьне злачынстваў супраць чалавечнасьці ў Беларусі, такіх як прымусовая праца, перасьлед і пазбаўленьне волі па палітычных матывах.
Расея запусціла інфармацыйную кампанію з мэтай дапамагчы партыі прэм’ер-міністра Вугоршчына Віктара Орбана «Фідэс» перамагчы на парлямэнцкіх выбарах, якія пройдуць 12 красавіка, піша Financial Times.
Урад Ісьляндыі 6 сакавіка прапанаваў правесьці 29 жніўня рэфэрэндум аб аднаўленьні перамоваў аб уваходжаньні краіны ў Эўразьвяз. Гэта будзе аднаўленьне дыскусіі пасьля спыненьня перамоў у 2015 годзе.
Александру Бэлян, былы намесьнік дырэктара малдоўскай Службы інфармацыі і бясьпекі (SIS), затрыманы ў Румыніі за шпіянаж на карысьць Беларусі. Рэакцыі Менску на яго арышт няма.
Баўгарская і Румынская службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода спыняць працу 31 сакавіка, заявіў прэзыдэнт кампаніі Стыў Капус.
За чатыры гады поўнамаштабнай вайны з Украінай Крэмль арганізаваў не менш за 151 гібрыдную атаку на тэрыторыі Эўропы, гаворыцца ў аналізе Міжнароднага цэнтра па барацьбе з тэрарызмам (ICCT) і праекта Globsec.
Беларусь выкарыстоўвала спэцыялістаў з Блізкага Усходу з «высокім узроўнем экспэртызы» для праектаваньня тунэляў, паведамілі польскія чыноўнікі брытанскаму выданьню The Telegraph.
Але калі параўноўваць зь мінулым годам, дык такіх спробаў значна менш.
Вугоршчына будзе блякаваць пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, пакуль Украіна не адновіць транзыт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.
Пазыка раней была ўзгодненая на пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі 18 сьнежня 2025 году і ўхваленая Эўрапейскай камісіяй 14 студзеня 2026 году. Афіцыйны Будапэшт вінаваціць у праблемах сваёй дзяржавы з нафтай Кіеў, Брусэль і сваю апазыцыю.
Прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі ў інтэрвію польскаму навінаваму каналу Polsat News заявіў, што ён «вялікі прыхільнік уступленьня Польшчы ў ядзерны праект».
Чакаецца, што новыя санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі і Беларусі будуць прадстаўленыя да 24 лютага.
Арышт дэпутата ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнау адбыўся ў будынку парлямэнту ў Саксоніі. Паліцыянты вывелі яго з залі.
Вядуць паўторную праверку яшчэ сямі мэдыкаў, запыт накіраваны ў Службу дзяржаўнай бясьпекі Латвіі.
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракамэнтаваў выданьню Reform.news новую пяцігадовую стратэгію ў сферы міграцыі, якую ўчора прэзэнтавала Эўрапейская камісія. Паводле яго размова не ідзе аб візавай забароне для грамадзян Беларусі.
З лютага 2026 года Латвія паэтапна спыняе рэгулярныя аўтобусныя зносіны зь Беларусьсю. Фармальнай забароны ня ўводзіцца, аднак латвійскія ўлады не падаўжаюць ліцэнзіі перавозчыкам, праз што рэйсы Рыга – Віцебск, Рыга – Менск і Рыга – Гомель будуць спынены.
Іліяна Ётава стала першай жанчынай на пасадзе прэзыдэнта Баўгарыі пасьля таго, як 23 студзеня Канстытуцыйны суд краіны прыпыніў паўнамоцтвы прэзыдэнта Румэна Радэва.
Арганізацыя стаіць на варце клерыкальнага палітычнага рэжыму на чале з аяталой Хамэнэі, які ў час студзеньскіх пратэстаў забіў некалькі тысяч пратэстоўцаў.
«Бюро» знайшло факт, які паказвае, што выданьне Times.by зьвязана з групай кампаніяў «Сінезіс».
Эўрапейскі парлямэнт прыпыніў разгляд дакумэнту і адклаў галасаваньне ў гэтым пытаньні.
Пра гэта ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» разважала амэрыканістка Аляксандра Філіпенка.
Прэзыдэнт Баўгарыі Румэн Радэў, вядомы прарасейскімі поглядамі на вайну ва Ўкраіне, абвясьціў, што ідзе ў адстаўку. Пасьля гэтага ён можа спрабаваць стаць прэм’ер-міністрам краіны.
Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» распавёў, якой была рэакцыя на «дарожную мапу» нармалізацыі адносінаў Эўразьвязу зь Беларусьсю, якую летась прадставіў калектыў беларускіх аўтараў.
Беларус, які ўратаваў жанчыну, раней падаўся на прытулак у Нідэрляндах. Выданьне Eindhovens Dagblad называе імя беларуса — Дзьмітры Вярбіцкі, і цытуе яго: «Я не ведаю, адкуль у мяне ўзяліся сілы, я проста зрабіў гэта».
За 2025 год Літва перахапіла 635 паветраных шароў з кантрабандай з Беларусі, паведамляе партал LRT, што перадрукаваў даныя, якія літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) перадала агенцтву ELTA.
Баўгарыя з 1 студзеня 2026 году ўступіла ў эўразону. На зьмену нацыянальнай валюце — леву — прыйшла адзіная эўрапейская валюта, эўра. Баўгарыя стала 21-й краінай — удзельніцай эўразоны. Яе далучэньне стала магчымым дзякуючы выкананьню неабходных крытэраў, у тым ліку ў сфэры кантролю над інфляцыяй.
У 2025 годзе Брусэль інвэставаў у розныя адукацыйныя праграмы беларусаў больш за 2 млн еўра, заявіла прадстаўніца ў моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) Маргарыта Ворыхава.
Якім было і як мянялася стаўленьне беларусаў і ўкраінцаў да пэрспэктывы сяброўства іх краінаў у Эўрапейскім Зьвязе? Адказы на гэтыя пытаньні даюць сацыялягічныя апытаньні, якія шмат гадоў праводзілі сацыёлягі Беларусі і Ўкраіны.
Пры гэтым на вытворчасьць яны атрымоўвалі грошы Эўразьвязу.
22 сьнежня на афіцыйным партале ўраду Польшчы зьявіўся беларускамоўны разьдзел. На старонцы адзначаецца, што яго падрыхтавалі для грамадзян Беларусі, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай і дакладнай інфармацыі адносна жыцьця ў гэтай краіне.
Розьніца ў пазыцыях Вашынгтону і Брусэлю апошнімі днямі больш выразнай быць не магла: Злучаныя Штаты зьмякчылі абмежавальныя меры пасьля вызваленьня партыі беларускіх палітычных зьняволеных, у той час як Эўразьвяз замест гэтага зьбіраецца ўзмацніць свае абмежавальныя захады, накіраваныя на Беларусь.
Актывы будуць заставацца заблякаванымі да таго часу, пакуль Расея не адмовіцца ад вайны супраць Украіны і не кампэнсуе ўрон, нанесены ўкраінскаму боку ў ходзе баявых дзеяньняў.
Ад 1 сьнежня пошта Чэхіі спыніла прыём адпраўленьняў у Беларусь. Прадстаўнікі гэтай установы пакуль што не адказалі на пісьмовы запыт Радыё Свабода пра прычыны гэтага кроку, але даслалі адказ Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі.
Як цягам двух дзесяцігодзьдзяў мяняўся зьнешнепалітычны выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўразьвязам? Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.
Як Пуцін, гэтак і Лукашэнка, разумеюць толькі сілу, кажа дэпутатка Эўрапарлямэнту, былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне. «Трэба, каб ён разам з Крамлём нават і не спрабаваў у будучыні рабіць тое ж самае, каб нешта там „адкусіць“ ці шантажаваць нас».
10 сьнежня літоўскія перавозьнікі выйшлі на акцыю пратэсту каля літоўскага парлямэнту. Уздоўж галоўнага праспэкту Вільні яны паставілі каля паўсотні сваіх седлавых цягачоў без прычэпаў.
Часовага паверанага ў справах амбасады Беларусі 10 сьнежня выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы і ўручылі ноту пратэсту «ў сувязі з працягам гібрыдных атак, якія ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Беларусі, і гвалтоўным захопам уласнасьці грамадзян і кампаній Эўрапейскага Зьвязу».
Сёньняшняе пасяджэньне Савету бясьпекі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачаньнямі на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску.
Міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі жорстка адрэагаваў на заклік прадпрымальніка Ілана Маска распусьціць Эўрапейскі Зьвяз. У сваім паведамленьні ў сетцы X польскі міністар прапанаваў Маску «ляцець на Марс».
Эўрапейская камісія 5 сьнежня наклала штраф у 120 мільёнаў эўра на сацыяльную сетку X, якая належыць Ілану Маску, абвінаваціўшы плятформу ў парушэньні заканадаўства аб лічбавай бяспецы (DSA).
Беларусы сталі адной з найбольш актыўных груп іншаземцаў, якія бяруць іпатэку ў польскіх банках. Паводле Puls Biznesu, сярэдні іпатэчны крэдыт беларусаў у Польшчы цяпер дасягае каля 600 тысяч злотых ($165 тысяч)— гэта адзін з найвышэйшых паказьнікаў сярод усіх іншаземцаў.
Загрузіць яшчэ