Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія павялічыць абаронныя выдаткі да 3% ВУП


Пэтэр Фіяла. Архіўнае фота
Пэтэр Фіяла. Архіўнае фота

Адпаведнае рашэньне агучыў кіраўнік чэскага ўрада Пэтэр Фіяла.

Урад Чэхіі вырашыў да 2030 году паступова павялічыць выдаткі на абарону да 3% ВУП. Цяпер яны складаюць прыкладна 2 працэнты ВУП краіны. Аб прынятым рашэньні заявіў 5 сакавіка кіраўнік чэскага кабінэта міністраў Пэтэр Фіяла.

Абаронныя расходы павінны расьці на 0,2 працэнта ВУП кожны год, пачынаючы з 2026 году, калі яны дасягнуць 2,2 працэнта, растлумачыў прэм’ер-міністар.

Фіяла падкрэсьліў, што яны павінны адпавядаць новым геапалітычным рэаліям.

«Павелічэньне расходаў на абарону важна для бясьпекі, яно неабходна і істотна», — сказаў кіраўнік чэскага кабінэту міністраў, дадаўшы, што гэта таксама адкрывае новыя пэрспэктывы для эканомікі Чэхіі.

Эўрапейскія лідэры хутка перайшлі да плянаваньня павелічэньня выдаткаў на абарону пасьля таго, як прэзыдэнт Дональд Трамп заклікаў Эўропу больш больш інвэставаць ва ўласную бясьпеку. Трамп настойвае на павелічэньні абаронных расходаў краін NATO да 5% ад ВУП, падкрэсьліваючы, што Эўропа павінна «быць больш актыўнай». Выступаючы перад журналістамі на мінулым тыдні, прэзыдэнт сказаў, што амэрыканскія падаткаплацельшчыкі «не павінны плаціць больш, чым плацяць эўрапейцы».

У 2024 годзе выдаткі на абарону Чэхіі дасягнулі 2% ВУП, што адпавядае яе абавязальніцтвам як краіны-сябра NATO.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG