Польшча працягвае прымаць меры па прадухіленьні незаконнага ўвозу беларускай мачавіны, адзначае выданьне Strefabiznesu.pl.
Так, Міністэрства фінансаў Польшчы паведаміла аб унясеньні ў санкцыйны сьпіс МУС краіны яшчэ аднаго, ужо пятага па ліку, беларускага экспарцёра — кампаніі MetaTradingProm LLC.
Нацыянальная падатковая адміністрацыя заяўляе, што дзякуючы яе дзеяньням аб’ём увозу гэтага тавара ў Польшчу і Эўрапейскі зьвяз скараціўся больш за на 80%.
У абгрунтаваньні рашэньня Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі аб санкцыях супраць экспарцёра ўгнаеньняў MetaTradingProm LLC ўказала, што кампанія выступала ў якасьці пасярэдніка, прадаючы мачавіну, вырабленую Гроднам Азотам, які таксама знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе.
Набываючы прадукцыю ў Гродне Азот, MetaTradingProm LLC парушыла санкцыйныя забароны і абмежаваньні. Гэтыя санкцыі ўключаюць забарону на імпарт і экспарт беларускіх тавараў, вырабленых санкцыянаванымі кампаніямі, незалежна ад краіны, кампаніі ці іншых пасрэдніцкіх умоў.
Форум