Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да 16-га пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць Беларусі далучыліся 8 краін


Сьцягі Эўразьвязу. Ілюстрацыйнае фота
Сьцягі Эўразьвязу. Ілюстрацыйнае фота

Гэтыя санкцыі ўвялі 24 лютага да трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня.

У замежнапалітычнай службе Эўразьвязу паведамілі аб далучэньні да 16-га пакету санкцыяў супраць Беларусі 8 краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ.

«Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна далучаюцца да гэтага рашэньня Рады. Яны будуць сачыць за тым, каб іх нацыянальная палітыка адпавядала гэтаму рашэньню. Эўразьвяз прымае да ведама гэтыя абавязаньні і вітае іх», — адзначаецца ў афіцыйнай заяве.

Эўразьвяз 24 лютага ўвёў санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ёю расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Што прадугледжваюць санкцыі супраць Беларусі?

Забарона пашыраецца на транзыт празь Беларусь тавараў, якія могуць садзейнічаць нарошчваньню прамысловых магутнасьцяў і машынабудаваньня ў краіне.

Усю прадукцыю, пастаўкі якой прапануюць забараніць, падзялілі на 10 катэгорыяў:

  • Электроніка (электронныя прылады і кампанэнты, у тым ліку мікрасхемы, працэсары, інтэгральныя схемы, праваднікі, электрамодулі, абсталяваньне ды інш.);
  • Кампутары і спэцыяльныя кампанэнты для іх (ня тычыцца тавараў для асабістага карыстаньня фізычных асобаў);
  • Тэлекамунікацыйнае абсталяваньне (для працы пры надзвычай нізкіх і высокіх тэмпэратурах, сыстэмы перадачы зьвестак і кампанэнты для іх, рэтрансьляцыйнае абсталяваньне, транскодэры, абсталяваньне для шыфраваньня й крыптаграфіі ды інш.);
  • Сэнсары і лазэры (морскае ці наземнае акустычнае абсталяваньне, здольнае выяўляць або вызначаць месца знаходжаньня падводных аб’ектаў і кампанэнты да іх, аптычныя чуйнікі, камэры, аптычныя фільтры ды інш.);
  • Навігацыя і авіятэхніка (бартавое абсталяваньне сувязі, усе інэрцыйныя навігацыйныя сыстэмы для самалётаў, іншае авіяцыйнае абсталяваньне і кампанэнты да іх і пад.);
  • Вадаплавы, морскія сыстэмы ці абсталяваньне і спэцыяльна распрацаваныя для іх кампанэнты (тэлевізійныя сыстэмы, падводныя тэлекамэры ды інш.);
  • Аэракасьмічныя прылады і рухавікі (дызэльныя рухавікі, трактары і спэцыяльна распрацаваныя кампанэнты для іх, колавыя і дарожныя цягачы грузападымальнасьцю 9 тонаў і больш і інш.);
  • Іншая прадукцыя (абсталяваньне для здабычы або выведваньня нафты, сыстэмы кантролю газу і дэтэктары для іх, абсталяваньне для сэйсмалягічных вымярэньняў, хімічныя рэчывы для электроннай прамысловасьці ды інш.);
  • Спэцыяльныя матэрыялы і спадарожнае абсталяваньне (хімічныя рэчывы, якія ўваходзяць у склад сьлезацечнага газу, дымавыя шашкі, балёнчыкі, гранаты, іншыя піратэхнічныя вырабы двайнога прызначэньня і кампанэнты да іх, парашкі і фарбавальнікі для зьняцьця адбіткаў пальцаў, дазымэтры ды інш.);
  • Апрацоўваньне матэрыялаў (абсталяваньне для выяўленьня і ідэнтыфікацыі выбуховых рэчываў або дэтанатараў і інш.).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG