Пра гэта піша DW.
Расеі і Кітай маюць вялікі лічбавы патэнцыял для дэзінфармацыі. Пра гэта гаворыцца ў прадстаўленым 18 сакавіка у Брусэлі дакладзе Эўрапейскага Звязу.
«Маніпуляваньне і ўмяшаньне ў інфармацыйныя працэсы — галоўная пагроза бясьпецы ЭЗ», — заявіла вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кая Калас.
Мэта Масквы і Пэкіну — аслабіць Эўропу — «дэстабілізаваць нашы грамадзтвы, нанесьці шкоду нашым дэмакратыям, убіць клін паміж намі і нашымі партнэрамі і падарваць значэньне Эўропы ў сьвеце», — падкрэсьліла Калас.
У дакладзе прыводзіцца наступны факт: у 2024 годзе Эўразьвяз зарэгістраваў дэзінфармацыйныя атакі супраць больш як 80 краін і больш як 200 арганізацый.
Форум