Амэрыканская зорка Лэдзі Гага сьпявала па-француску і грала на піяніна падчас выступу на цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў на беразе Сены ў Парыжы.
Па словах прадстаўніка памежнай службы, гаворка ідзе аб судне, прызначанага для разьведкі марскога дна.
Так лічыць Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, якая ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.
У Горадні сілавікі затрымалі мужчыну, які зьняў і апублікаваў у сацсетках відэаролік чаргі, якая ўтварылася каля мясцовай Дзяржаўтаінспэкцыі.
Віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс паабяцала «не маўчаць» пра пакуты ў Газе падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС.
Адбылася тэлефонная размова намесьніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушкі зь міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім.
Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна ў сёньняшняй Беларусі быць спартоўцам высокага ўзроўню і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму?
У МЗС Нямеччыны самым рашучым чынам асуджаюць афіцыйныя ўлады Беларусі за публікацыю відэа з «інтэрвію» з асуджаным на сьмяротную кару нямецкім грамадзянінам Рыка Крыгерам.
Ці справядліва што беларускія спартоўцы на Алімпіядзе ў Парыжы выступяць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? У праграме «ПіК Свабоды» разважае былая баскетбалістка Кацярына Сныціна.
Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек, зараз іх у Беларусі 1387.
Паводле стану на 26 ліпеня ў Беларусі цяпер сама меней 1387 палітвязьняў, афіцыйна прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць значна большая.
Урад Чарнагорыі працуе над папраўкамі да закону аб іншаземцах, якія дазволяць беларускай дыяспары заставацца ў краіне, нягледзячы на праблемы з дакумэнтамі.
Сталі вядомыя імёны палітзьняволеных жанчын, якія датэрмінова выйшлі на волю. У Кіеўскім унівэрсытэце зноў будуць вывучаць беларускую мову. Зьявіўся новы падкаст, дзе тэмы выберуць слухачы. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Дзьмітрый Булгакаў стаў шостым военачальнікам, якога ўзялі пад варту.
Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль Абама выказалі падтрымку віцэ-прэзыдэнтцы Камале Гарыс у прэзыдэнцкай заяўцы ЗША ад дэмакратаў. Аб гэтым Абама напісаў у сацыяльных сетках.
У Нямеччыне 25 ліпеня затрымалі двух грамадзян Расеі, якія падазраюцца ва ўдзеле і фінансаваньні групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД), прызнанай тэрарыстычнай у многіх краінах.
Беларуска Вольга ішла на сустрэчу са знаёмым у Варшаве і стала ахвярай ксэнафобскага нападу. На яе напаў паляк, плюнуў у сьпіну і твар, выцяў кулаком у скронь.
Дзяржавы АБСЭ павінны забясьпечыць, каб «экстрадыцыя беларускіх грамадзян у Беларусь адпавядала міжнароднаму праву», усьведамляючы, што праваабаронцы, работнікі СМІ, прадстаўнікі апазыцыі «могуць падвяргацца асаблівым рызыкам», заявіла 25 ліпеня група сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЭ.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
З гэтага аэрадрому расейская авіяцыя абстрэльвала Ўкраіну.
Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы, ляўрэатам прэміі сёлета стаў Павал Латушка, «беларускі апазыцыянэр, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі».
У схеме было задзейнічана больш за 10 кампаній, зьвязаных з украінскай «VМ-Groupe», а таксама пастаўшчыкі са Славаччыны, Чэхіі і Латвіі.
У Францыі ў дзень цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у выніку падпалаў пашкоджаныя некалькі высакахуткасных чыгуначных ліній.
Нягледзячы на доўгае праходжаньне мяжы і істотнае павелічэньне колькасьці перавозчыкаў, цэны на квіткі ў Літву і Польшчу пастаянна растуць, а пасажыры скардзяцца на адсутнасьць кандыцыянэраў, Wi-Fi і туалетаў.
У выпадку прызнаньня віны падсудным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня.
Такую інфармацыю паведаміла крыніца Свабоды.
Апошняе месца ў Henley&Partners займае пашпарт Афганістану. Ягоныя ўласьнікі бязь візы могуць наведаць толькі 26 краін.
Падазраваны Яўгеній Серабракоў выехаў у Турэччыну адразу пасьля здарэньня ў Маскве.
Маналёг асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» вечарам 25 ліпеня.
Эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, якія наступствы прынясе выхад краінаў Балтыі з адзінай энэргетычнай сыстэмы, зьвязанай з Расеяй і Беларусьсю, і прагназуе, ці будзе пабудаваная ў Беларусі другая АЭС.
Старшынства Расеі будзе працягвацца да 1 жніўня.
Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на транзытныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі тэрыторыі Беларусі.
Канчаткова яго зацьвердзіць урад краіны.
У дзень пачатку Алімпіяды расказваем, як зьмяніўся беларускі спорт пасьля жніўня 2020 году і што зь ім можа быць далей.
Падзеі 26 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Мінабароны Румыніі паведаміла, што на тэрыторыі краіны знайшлі абломкі расейскага дрона. У NATO асудзілі інцыдэнт, але не пабачылі ў ім прыкметаў наўмыснага нападу на тэрыторыю Альянсу.
Палове беларусаў часам ці ўвесь час не хапае грошай да наступнага заробку, у траціны — выдаткі перавышаюць прыбыткі, сьведчыць апытаньне, праведзенае на замову Нацбанка.
У Беларусі кожнае пятае дзіця мае праблемы зь лішняй вагой, паведаміў намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАН Беларусі, доктар біялягічных навук, прафэсар Аляксандар Кільчэўскі падчас круглага стала, прысьвечанага дзіцячаму атлусьценьню, піша БелТА.
Колькасьць сэртыфікаваных гатэляў складае 11% ад агульнай колькасьці сродкаў разьмяшчэньня ў Беларусі, паведаміла начальніца аддзелу сэртыфікацыі паслуг БелДІСС Тацяна Сьмірнова.
Экс-камандзір палка Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы».
Былы прэм'ер-міністар Ірляндыі Міхол Марцін абвінаваціў Беларусь і Расею ў вырабе фальшывай рэклямы крыптавалюты з выкарыстаньнем ягонай выявы.
«Банкі прыпынілі апэрацыі на суму звыш 10 млн рублёў, а праваахоўныя органы — яшчэ на 2,7 млн рублёў», — удакладніў генпракурор Андрэй Швед.
Хуткасьць працы відэахостынгу YouTube на стацыянарных кампутарах расейцаў зьнізіцца на 70% праз тыдзень.
Фонд BySol разам з партнэрамі праводзіць ужо традыцыйную акцыю збору дапамогі для дзяцей беларускіх палітвязьняў напярэдадні навучальнага году. Сем’і палітвязьняў ужо могуць падаць заяўку на атрыманьне дапамогі, а ўсе астатнія — падтрымаць акцыю ахвяраваньнем.
Экс-камандзір палку Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў стаў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Каліноўцы». Асноўная місія новага руху — супрацьстаяньне расейскай агрэсіі ва Ўкраіне і вызваленьне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі.
Да ліквідацыі наступстваў урагану на Гомельшчыне актыўна прыцягваюць «хімікаў», тых, хто стаіць на ўліку ў крымінальна-выканаўчых інспэкцыях і не працуе, і тых, хто знаходзіцца ў ЛПП. Таксама іх вырашылі прыцягнуць да ўборкі ўраджаю.
Загрузіць яшчэ