У ноч радыкальных зьменаў у брытанскай палітыцы, адно ў сэрцы ўрада Вялікай Брытаніі 5 ліпеня засталося нязьменным — Лары, кот з Даўнінг-стрыт, піша агенцтва Reuters.
Актыўнасьць мігрантаў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу ў ліпені зьнізілася ў параўнаньні зь вясной — пачаткам лета 2024 году.
Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведамілі выданьні «Наша Ніва» і «Люстэрка».
У суд накіравалі справу супраць былога дырэктара аднаго з прадпрыемстваў холдынгу «Беларуская цэмэнтная кампанія», яго падазраюць у шэрагу карупцыйных злачынстваў.
Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? Адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
Новы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі, лідэр лейбарыстаў, якія перамаглі на выбарах, Кір Стармэр прызначыў чальцоў свайго кабінэту міністраў.
Пачалі выпускаць палітвязьняў. У Беларусі адсьвяткавалі 3 ліпеня. Лукашэнка адкрыта пагражае Ўкраіне і ляціць у Астану на саміт ШАС, Беларусь уступае ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва.
7 ліпеня набываюць сілу зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства», нагадвае МУС Беларусі.
Больш за траціну расейцаў ухвалілі б ядзерны ўдар па Ўкраіне, вынікае з вынікаў чэрвеньскага апытаньня «Лявада-цэнтру».
Праваабаронцы вітаюць той факт, што на волі апынуліся «людзі, вырваныя зь сем’яў, якія прайшлі жорсткія выпрабаваньні і зазналі забароненае абыходжаньне».
Міністэрства асьветы Расеі даслала Саюзу кінематаграфістаў сьпіс фільмаў і кніг для стварэньня рэмэйкаў і экранізацыяў, сярод іх — чатыры фільмы па творах беларускага пісьменьніка Васіля Быкава.
Ці быў і ці ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні яму, ні Маскве не ўдалося далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам?
Ці быў і ёсьць Лукашэнка марыянэткай Крамля? Чаму ні ў яго, ні ў Масквы не атрымалася далучыць Беларусь да Расеі? Чаму Лукашэнка ня здолеў паразумецца з Захадам? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае навуковы супрацоўнік Бэрлінскага цэнтру Карнэгі па вывучэньні Расеі і Эўразіі Максім Самарукаў.
Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, у тым ліку буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах, павінны пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу да 10 ліпеня. Гэта зьвязана з 14-м пакетам санкцыяў Эўразьвязу, паведамляе мытня Літвы.
Нацыянальны банк Беларусі з 5 ліпеня выпускае ў абарачэньне памятныя манэты «Беларускі рубель. 30 гадоў» з нагоды 30-годзьдзя беларускага рубля. Манэты маюць незвычайную форму — прастакутную.
Сёлета ў Беларусі і Расеі было затрымана некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі, паведаміла латвійская міністарка замежных справаў Байба Бражэ ў праграме «900 сэкунд» на канале TV3.
Беларусы стварылі пэтыцыю да праваўладальнікаў «Гары Потэра», каб выдавецтва «Янушкевіч» магло працягваць выдаваць кнігі па-беларуску.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Днямі стала вядома, што Польшча правяла 33-гадзінную блякаду чыгуначнага транзыту зь Беларусі, даўшы тым самым канкрэтны сыгнал рэжыму Лукашэнкі.
Віктар Евілін — актывіст з Мар’інай Горкі, актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі 2020 году. У яго чацьвёра дзяцей, жонка мае літоўскія карані.
Якія магчымасьці адкрывае Беларусі сяброўства ў ШАС? Навошта ШАС патрэбная Беларусь? Якую пазыцыю насамрэч заняў Кітай у вострым памежным канфлікце паміж Беларусьсю і Польшчай?
Лідэр Лейбарысцкай партыі Вялікай Брытаніі Кір Стармэр абвясьціў у Лёндане раніцай 5 ліпеня, што «зьмены пачнуцца зараз», пасьля таго, як яго партыя атрымала пераканаўчую перамогу і паклала канец 14-гадоваму праўленьню кансэрватараў на ўсеагульных выбарах у Злучаным Каралеўстве.
Актывістку «Эўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі на псыхоляга-псыхіятрычную экспэртызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя ў Навінках, дзе ў асноўным дасьледуюць тых, хто падазраецца ў цяжкіх злачынствах.
2 ліпеня ў Кіеве Віктар Орбан прапанаваў Уладзіміру Зяленскаму забясьпечыць спыненьне агню для правядзеньня мірных перамоў.
Раней праваабаронцам стала вядома пра 16 палітвязьняў, якія выйшлі на волю. Частку затрыманых вызвалілі па амністыі, іншую частку — праз памілаваньне.
Расказваем добрыя навіны тыдня. У Беларусі вызвалілі некаторых палітвязьняў, частка зь іх зьехала ва Ўкраіну. Навукоўцы адкрылі, што бэгемоты ўмеюць лятаць.
Улады паведамілі, што ў часе ператрусаў па месцы жыхарства затрыманых і ў іхных аўтамабілях знайшлі кампанэнты для самаробных выбуховых прыстасаваньняў і зброю.
Па стане на 5 ліпеня ў Беларусі 1407 палітвязьняў прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
З крытыкай паведамленьня ААН аб абмеркаваньні на сустрэчы яе генэральнага сакратара Антонію Гутэрыша з Аляксандрам Лукашэнкам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступіў у дзяржаўных СМІ міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў.
У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі пра напружаную сытуацыю на заходняй і паўднёвай мяжы краіны.
Польшча разьлічвае на дапамогу памежнікаў і паліцыянтаў з Нямеччыны, Грэцыі і Фінляндыі пры патруляваньні мяжы зь Беларусьсю.
Праваабаронцам «Вясны» па стане на 5 ліпеня дакладна вядома пра 16 палітзьняволеных, якія выйшлі на волю 3 ліпеня.
Расея атакавала сем абласьцей Украіны. Трывога працягвалася больш за чатыры гадзіны.
7 ліпеня ў Францыі пройдзе другі тур, у выніку якога да ўлады могуць прыйсьці ўльтраправыя сілы.
Праваабаронцам вядома пра 16 палітвязьняў, якія выйшлі на волю. Але прозьвішчы іх не называюцца, за выключэньняем Рыгора Кастусёва.
Аб неабходнасьці працягнуць міжнародны ціск на беларускі рэжым для вызваленьня ўсіх палітвязьняў заявіла міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай.
Гэта прадугледжваюць зьмены ў закон аб прававым становішчы іншаземцаў, якія набылі моц з 1 ліпеня.
Дадатковыя сродкі неабходныя для правядзеньня капітальнага рамонту, але якіх аб’ектаў, не ўдакладняюць.
Украінца мабілізавалі на вайсковую службу ў ліпені 2023 году. Яго вінавацяць, што ён самавольна пакінуў вайсковую частку.
Падзеі 5 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Аранжавы ўзровень небясьпекі аб'явілі ў Беларусі на 5 ліпеня з прычыны навальніц і моцных ліўняў. Сёньня ж ў Гомлі вецер, лівень і град пашкодзілі дахі дамоў, а таксама павалілі дрэвы.
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне, заснаванае, як сьцьвярджаюць журналісты, на перапісцы супрацоўнікаў Службы зьнешняй выведкі Расеі, якія адказваюць за «інфармацыйную вайну» з Захадам.
Стварэньне адзінага парлямэнту «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі зьяўляецца «пытаньнем часу», заявіў 4 ліпеня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля саміту ШАС у Астане.
Мастачка абразоў Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных. Выстава партрэтаў на шпалерах прайшла ў Італіі, Даніі, Польшчы ды іншых краінах Эўропы. Ксіша Анёлава расказвае, чаму яна малюе на шпалерах і як былыя палітвязьні рэагуюць на свае выявы.
Супрацоўнікі Запароскай атамнай электрастанцыі атрымалі раненьні ў выніку ўдараў дронаў паблізу станцыі, заявіла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі 4 ліпеня.
У аснове Bear Room — навукова абгрунтаваныя практыкаваньні, якія дазваляюць карыстальніку паставіць стрэс на паўзу.
Беларус у Смаленску шукаў падстаўных асобаў, якія за грошы пагадзіліся стаць намінальнымі дырэктарамі шасьці фірмаў, імаверна, створаных для зьдзяйсьненьня «злачынстваў у сфэры эканамічнай дзейнасьці», паведамляе Смаленская мытня.
Загрузіць яшчэ