Савет Міністраў Беларусі ўхваліў пастанову, паводле якой для вывазу адходаў шкла трэба будзе атрымліваць ліцэнзію Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ўраду, ліцэнзаваньне будзе дзейнічаць цягам паўгода.
Абмежаваньні не распаўсюджваюцца на транзытныя перавозкі, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі тэрыторыі Беларусі.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю будзе выдаваць разавыя ліцэнзіі па ўзгадненьні зь Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
Форум