Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка стаў ляўрэатам польскай прэміі «Салідарнасьць» імя Леха Валэнсы


Павал Латушка. Архіўнае фота
Павал Латушка. Архіўнае фота

Як інфармуе афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы, ляўрэатам прэміі сёлета стаў Павал Латушка, «беларускі апазыцыянэр, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі».

Узнагароду ўручаць на ўрачыстай цырымоніі 18 верасьня ў Варшаве, паведаміў МЗС Польшчы. Прысуджэньне прэміі Паўлу Латушку ў гэтым годзе прапанаваў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі, які праінфармаваў аб гэтым беларускага палітыка ў ініцыянаванай міністрам тэлефоннай размове.

Прэмія прысуджаецца МЗС Польшчы ў знак прызнаньня заслуг у прасоўваньні і падтрымцы дэмакратычных каштоўнасьцяў. Сёлетняе рашэньне было прынята аднагалосна капітулай, у якой старшынюе ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса і ў склад якой таксама ўваходзяць міністры замежных спраў, юстыцыі, культуры Польшчы, старшыня Польскага Хэльсынскага фонду правоў чалавека і старшыня фонду «Інстытут Леха Валенсы».

Павал Латушка заявіў:

«Успрымаю гэта як важны палітычны мэсэдж з боку Польшчы аб стратэгічнай падтрымцы дэмакратычных памкненьняў беларусаў.

Адначасова гэта прызнаньне дзейнасьці ўсёй нашай каманды, якая вядзе барацьбу за свабодную, дэмакратычную, эўрапейскую і незалежную Беларусь, і ўсіх беларусаў, хто змагаецца за свабоду для беларускай нацыі.

Гэта вялікі гонар, але гэта і вялікая адказнасьць. Важна, што яе з намі гатовы падзяляць нашы партнэры, нашы саюзьнікі. Мы змагаемся з дыктатурай, мы змагаемся за Беларусь, і мы не адны».

  • Ляўрэатам прэміі «Салідарнасьць» можа стаць толькі чалавек, які, дзейнічаючы ў духу міжнароднай салідарнасьці, робіць унёсак ва ўмацаваньне дэмакратыі і грамадзянскіх свабод у сьвеце. Прысуджэньне прэміі арганізацыям немагчыма.
  • У 2014 годзе ляўрэатам прэміі стаў Мустафа Джэмілеў, украінскі лідэр барацьбы за правы крымскіх татараў, які неаднаразова намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію міру.
  • У 2015 годзе — Жанна Нямцова, журналістка, старэйшая дачка расейскага апазыцыянэра Барыса Нямцова.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG