Транспарт палітзьняволенага Эдуарда Бабарыкі выставілі на аўкцыён. Гаворка пра матацыкл Suzuki VX 800 (стартавая цана — 5100 BYN) і аўтамабіль Mercedes-Benz GLC 300 (стартавая цана — 118 000 BYN). Таргі павінны прайсьці 21 жніўня, піша «Люстэрка».
Эдуарда ў ліпені 2023 году асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня.
Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрыманьня ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачаньні — паўтара года.
Вырак палітвязень адбывае ў бабруйскай калёніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калёніі, а з 1 красавіка яго зьмясьцілі ў ПКТ.
У ліпені стала вядома, што Эдуарду дадалі 2 гады пазбаўленьня волі за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».
Міжнародная супольнасьць сочыць за станам Марыі Калесьнікавай і заклікала спыніць яе ізаляцыю
Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын запатрабаваў спыніць утрыманьне Марыі Калесьнікавай бяз сувязі са зьнешнім сьветам, неадкладна даць ёй доступ да адваката і аднавіць зносіны палітзьняволенай са сваякамі.
Запыт у Камітэт накіравала праваабарончая арганізацыя RPF.
Раней да ўладаў Беларусі ўжо зьвярталіся некалькі спэцдакладчыкаў Рабочых груп ААН. На гэтыя запыты да сёньня няма рэакцыі.
Форум