Міністэрства замежных справаў Літвы завяло афіцыйнага ката. Пра гэта паведаміў кіраўнік літоўскага МЗС Габрыелюс Ландсбергіс.
Галоўнакамандуючы сіламі NATO у Эўропе Крыстафэр Каволі заявіў, што пасьля заканчэньня вайны РФ ва Украіне Захад сутыкнецца зь «вельмі-вельмі раззлаванай» Расеяй
Расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па жылым раёне Мікалаева, паведаміў мэр гораду Аляксандар Сянкевіч. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі піша, што снарад трапіў па дзіцячай пляцоўцы. Загінулі тры чалавекі, пяцёра атрымалі раненьні.
У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі на вуліцы Масарыка ў Львове.
Лукашэнка правёў сёньня сэлектарную нараду, прысьвечаную пераадоленьню наступстваў стыхіі, якая апошнім часам закранула многія рэгіёны Беларусі. Ён параўнаў стыхійнае бедзтва з вайной «толькі без страляніны» і загадаў МУС мабілізаваць на ачыстку наступстваў вязьняў беларускіх турмаў.
Аляксандар Лукашэнка дэманструе міралюбства на адрас Украіны, міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў прапануе дыялёг з Польшчай, афіцыйны Менск уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаваў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сьмяротны прысуд Рыка Крыгеру вынесьлі ў канцы чэрвеня. Вядома пра гэта стала толькі цяпер
19 ліпеня ў калёніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калёнію зь перадачай для сына.
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю, а ўрад мае прафіцыт бюджэту. Посьпех «зялёнай выспы» хочуць паўтарыць многія краіны. Але ці сапраўды ўсё так калярова?
Здабыча літыя можа стаць для Сэрбіі ўваходным білетам у Эўразьвяз. Бялград прыняў стратэгічнае рашэньне аб распрацоўцы найбуйнейшага ў Эўропе радовішча літыя разам зь Нямеччынай і Эўрапейскім зьвязам, а не з Кітаем.
У датычнасьці да фінансавых парушэньняў на тэлеканале «Белсат» падазраюцца 10 менэджараў мэдыя, у тым ліку былая дырэктарка Агнешка Рамашэўска-Гузы і яе экс-намесьнік, цяперашні кіраўнік тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі.
У Менскім абласным судзе з 6 чэрвеня праходзіў суд над грамадзянінам ФРГ Рыка Крыгерам.
Яшчэ 100 гадоў таму Ірляндыя была адной з найбяднейшых краін Эўропы. Сёньня яна лічыцца адной з найбагацейшых. Ірляндзкая эканоміка можа пахваліцца поўнай занятасьцю. Госьця падкасту «Куды коціцца сьвет» – беларуска Тацяна Рэут, ірляндзкая журналістка, якая працуе на тэлеканале RTÉ.
Інтэрпол выключыў беларускага рэжысэра і журналіста Андрэя Гнёта з «чырвонага сьпісу» асобаў, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Аляксандар Лукашэнка дэманструе міралюбства ў адрас Украіны, міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў прапануе дыялёг з Польшчай, афіцыйны Менск уводзіць бязьвізавы рэжым у дачыненьні да грамадзянаў 35 эўрапейскіх дзяржаваў. Падзеі тыдня тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Адміністрацыя Акадэміі навук распрацавала, а Бюро прэзыдыюму НАН увяло ў дзеяньне «Інструкцыю аб парадку канфіскацыі інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкімі матэрыяламі, зь бібліятэчных фондаў бібліятэк НАН Беларусі і падпарадкаваных ёй арганізацый».
Грамадзянін ЗША Эван Гершковіч не прызнаў віны ў расейскім судзе.
Нацыянальная пракуратура Польшчы расьсьледуе крымінальную справу, пацярпелым па якой зьяўляецца намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка.
На Берасьцейшчыне дапамаглі буслам аднавіць жытло пасьля ўрагану. У Менску ў сьпёку раздавалі марозіва. «Луч» перавыпусьціў гадзіньнікі з дыялектнымі словамі. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Аляксандар Лукашэнка 19 ліпеня на сэлектарнай нарадзе зьвярнуўся да беларусаў, што пацярпелі ад урагану, перадае БелТА.
Вайна Расеі супраць Украіны можа быць завершаная за сталом перамоваў, калі Захад акажа ціск на Маскву, мяркуе прэзыдэнт Украіны.
Сьвяты пасад апублікаваў імя новага біскупа для Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм’ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам і прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Нягледзячы на заявы беларускіх уладаў, націск міграцыйнага крызісу не спыняецца. Паглядзелі сьвежыя лічбы.
У кампутараў Windows з праграмным забеспячэньнем CrowdStrike зьявіліся праблемы, паведамляе Bloomberg. У выніку шэраг найбуйнейшых авіякампаніі мусілі прапыніць палёты, адзначае CNN.
Працягваецца ліквідацыя наступстваў урагану 14 ліпеня. 19 ліпеня ўлады зьнялі рэжым надзвычайнай сытуацыі, абвешчаны 15 ліпеня на Гомельшчыне на час ліквідацый наступстваў ураганнага ветру.
Празь пяць дзён пасьля замаху на яго жыцьцё Дональд Трамп з павязкай на галаве ў чацьвер увечары зьвярнуўся да Нацыянальнага зьезду Рэспубліканскай партыі, каб прыняць прэзыдэнцкую намінацыю сваёй партыі.
З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЭЗ загінулі 126 чалавек, вынікае са справаздачы, апублікаванай ў польскім выданьні Gazeta Wyborcza.
Аб падачы напружаньня ва ўсе населеныя пункты Гомельскай вобласьці, якая найбольш пацярпела ад урагану 14 ліпеня, паведаміла ў ноч на 19 ліпеня Міністэрства энэргетыкі.
Старыя, хворыя, асуджаныя на адзіноту. Але па-ранейшаму апантаныя ўладай. Да чаго рыхтуюцца дыктатары на парозе непазьбежнага сыходу
Падзеі 19 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларуская чыгунка дапамагла завезьці ў Расею ў абыход санкцыяў каля 90 новых люксавых аўтамабіляў, сьцьвярджае «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».
Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Лёндане кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй.
Улады Банглядэшу адключылі некаторыя паслугі мабільнага інтэрнэту ў краіне, каб паспрабаваць здушыць беспарадкі, у выніку якіх на гэтым тыдні загінулі сама меней 19 чалавек.
Міжнародны алімпійскі камітэт канчаткова зацьвердзіў сьпіс спартоўцаў зь Беларусі і Расеі, якія будуць удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў нэўтральным статусе, паведамляе dpa.
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
Іншаземцы, якія прыедуць у Беларусь, павінны на працягу 10 дзён зарэгістравацца ў падразьдзяленьнях грамадзянства і міграцыі па месцы жыхарства, нагадвае МУС Беларусі.
Раней Украіна спыніла пастаўкі ў Вугоршчыну расейскай нафты праз нафтаправод «Дружба», які ідзе праз беларускую тэрыторыю. Беларусь страціць свае даходы ад транзыту.
Працоўная група ААН заклікала ўлады Беларусі «неадкладна вызваліць Бяляцкага і даць яму права на кампэнсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасьці зь міжнародным правам».
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова гаварыць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў?
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
У 2023 годзе Беларусь наведалі 5 мільёнаў 800 тысяч турыстаў, сьцьвярджае афіцыйная статыстыка, пры гэтым больш за 5 мільёнаў — гэта турысты з Расеі. Інакш кажучы, 96% замежных турыстаў у Беларусі — расейцы.
Залева ў Менску 18 ліпеня стала наймацнейшай за ўсю гісторыю мэтэаназіраньняў, вынікае са зьвестак Белгідрамету.
Экспэртка дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна аналізуе чыньнікі, якія ўплываюць на валютны рынак, называе прычыны нэгатыўнага адмоўнага сальда і заяўляе, што рост заробкаў і крэдытаў у будучыні можа скончыцца рэзкім скачком курсу.
У лістападзе 2023 году толькі 2,6% з тысячы апытаных беларусаў падтрымалі ўключэньне краіны ў склад Расеі, у той час як у 2009-м такіх было 4%, сьведчаць вынікі апытаньняў.
Загрузіць яшчэ