Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ пералічыў на патрэбы Ўкраіны 1,5 млрд эўра даходаў ад сродкаў Расеі


Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен

Эўразьвяз у пятніцу паведаміў аб першым пералічэньні даходаў ад замарожаных у ЭЗ расейскіх актываў на патрэбы абароны Ўкраіны. Гаворка ідзе пра 1,5 мільярда эўра.

Пра перавод сродкаў паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Яна адзначыла, што грошы будуць накіраваныя на абарону і рэканструкцыю Ўкраіны. «Няма лепшага сымбаля і ўжытку грошам Крамля, чым зрабіць Украіну і ўсю Эўропу больш бясьпечным месцам для жыцьця», — гаворыцца ў яе заяве.

Краіны ЭЗ у траўні дамовіліся пра схему выкарыстаньня даходаў ад замарожаных у бэльгійскім дэпазытарыі Euroclear расейскіх сродкаў. Каля 90% сумы будзе накіравана на закуп узбраеньняў для Ўкраіны, а каля 10% — на яе пасьляваенную рэканструкцыю. Вугоршчына не пагадзілася з тым, каб на зброю накіроўваліся ўсе 100%, бо прынцыпова адмаўляецца фінансаваць такія пастаўкі. Таму распрацавалі кампрамісную схему.

Самі расейскія сродкі па-ранейшаму застаюцца замарожанымі, адносна іх магчымай канфіскацыі сярод краінаў ЭЗ няма кансэнсусу. На патрэбы Ўкраіны накіроўваюцца толькі даходы ад іх, гаворка ідзе аб некалькіх мільярдах эўра ў год. Расейскія ўлады лічаць, што краіны ЭЗ ня маюць права распараджацца гэтымі даходамі, і абяцаюць прыняць меры ў адказ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG