Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя паведаміла аб заходзе ў свае тэрытарыяльныя воды расейскага вайсковага судна


Сьцяг Фінляндыі
Сьцяг Фінляндыі

Па словах прадстаўніка памежнай службы, гаворка ідзе аб судне, прызначанага для разьведкі марскога дна.

Фінляндыя заявіла ў пятніцу аб парушэньні сваіх тэрытарыяльных водаў расейскім суднам.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Па словах фінскага ўраду, інцыдэнт адбыўся ў пятніцу ва ўсходняй частцы Фінскай затокі.

«Памежная ахова расьсьледуе інцыдэнт і дасьць дадатковую інфармацыю па меры прасоўваньня расьсьледаваньня», — гаворыцца ў заяве Мінабароны краіны.

Фінская газэта Helsingin Sanomat прыводзіць словы галоўнага сьледчага памежнай службы Петэра Стауфера аб тым, што парушэньне было ўчыненае расейскім вайсковым суднам, якое ўваходзіць у склад Балтыйскага флёту і прызначанае для разьведкі марскога дна.

Стаўфер растлумачыў, што фінскі памежны карабель адканваіраваў расейскае судна з тэрытарыяльных водаў Фінляндыі і што інцыдэнт працягваўся каля сямі хвілінаў.

У мінулым месяцы Фінляндыя паведаміла, што 10 чэрвеня яе паветраную прастору парушылі чатыры расейскія вайсковыя самалёты.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG