Пра гэта паведамляе Le Monde са спасылкай на францускую нацыянальную чыгуначную кампанію SNCF.
Пацярпелі Атлянтычная, Паўночная і Ўсходняя высакахуткасныя лініі. У кампаніі заявілі, што падпалы былі зьдзейсьненыя наўмысна. Усяго іх было тры — на лініях, якія ідуць на захад, поўнач і ўсход ад Парыжу, а чацьвёрты падпал (на лініі, якая вядзе на поўдзень) удалося перадухіліць.
«Гэта маштабная атака з мэтай паралізаваць сетку TGV», — сказаў прадстаўнік SNCF. Цягнікі былі перанакіраваныя на іншыя каляіны, але рух многіх цягнікоў будзе адменены, пакуль будуць праводзіцца рамонтныя работы. SNCF заклікала пасажыраў адкласьці свае паездкі і трымацца далей ад чыгуначных вакзалаў.
Генэральны дырэктар SNCF Жан-П’ер Фаранду заявіў, што ў выніку нападу пацярпелі інтарэсы 800 тысяч пасажыраў.
Міністар транспарту Францыі Патрыс Вэргрыт назваў напад на сетку высакахуткасных чыгунак «абуральным злачынным актам». Паводле міністра, гэта будзе мець «вельмі сурʼёзныя наступствы» для чыгуначнага руху на працягу ўсіх выхадных, а зносіны з поўначчу, усходам і паўночным захадам Францыі будуць скарочаныя ўдвая.
«Я рашуча асуджаю гэтыя злачынныя дзеяньні, якія паставяць пад пагрозу адʼезд у водпуск многіх французаў», — сказаў Вэргрытэ.
Крыніца, блізкая да расьсьледаваньня, заявіла AFP, што падпалы былі актамі «сабатажу» і «яўна скаардынаваныя». Адказнасьць за тое, што адбылося, пакуль ніхто на сябе ня ўзяў. Улады Францыі не паведамлялі аб затрыманьні падазраваных.
Форум