Расейскія войскі ўдзень 3 ліпеня нанесьлі авіяўдар кіраванымі бомбамі па Кіеўскім раёне горада Харкава.
Школьнік зь Берасьця Мікалай Місіюк стаў абсалютным пераможцам Эўрапейскай геаграфічнай алімпіяды (EGEO-2024) у Сэрбіі. Агулам беларускія школьнікі зарабілі на алімпіядзе пяць мэдалёў.
Ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.
Міністры абароны Польшчы і Літвы Ўладыслаў Касіняк-Камыш і Лаўрынас Кашчунас 3 ліпеня сустрэліся ля мяжы зь Беларусьсю і абмеркавалі «гібрыдную вайну» на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу.
«Падпісаны закон „Аб амністыі“ прадэманстраваў імкненьне да гуманнасьці», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў сацыяльнай палітыке Вольга Гарбунова, камэнтуючы вызваленьне шэрагу палітвязьняў, якое, паводле некаторай інфармацыі, адбылося менавіта на падставе гэтага дакумэнта.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказалася наконт культывацыі тэмы вайны падчас сьвяткаваньня 3 ліпеня ў Беларусі і назвала інсцэніроўкі ваенных падзеяў «цынічнымі».
Паводле інфармацыі мясцовых праваахоўных органаў, грамадзяне Беларусі не пацярпелі ў аварыі ў Турэччыне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе? Разважаюць каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка і праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці Беларусі прызналі палітзьняволенымі восем чалавек. Гэта Ірына Клязовіч, Марына Гацура, Віктар Нікіфараў, Надзея Лескавец, Ірына Пагадаева, Глеб Дудко, Жанна Дашкевіч, Ільля Гумбар.
3 ліпеня прайшоў інтэрактыўны дыялёг па Беларусі на 56-й сэсіі Рады ААН па правах чалавека.
Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп’ян.
3 ліпеня выйшаў на волю палітзьняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня ліквідаванай уладамі Партыі БНФ. Агулам праваабаронцам «Вясны» дакладна вядома ўжо пра 4 палітвязьняў, якія выйшлі на волю паводле амністыі.
Эўракамісія забараніла судам Эўразьвязу абараняць беларускіх і расейскіх інвэстараў і інвэстыцыі ў рамках Дамовы да Энэргетычнай хартыі.
Краіны NATO дамовіліся вылучыць Украіне ў наступным годзе вайсковую дапамогу ў памеры 40 мільярдаў эўра. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на двух дыпляматаў.
Днямі ў Варшаве ад анкалёгіі памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская, для якой у траўні 2024 году зьбіралі грошы на лекаваньне.
Лідэры Кітаю і Расеі Сі Цзіньпін і Ўладзімір Пуцін разам зь лідэрамі краін — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) сабраліся ў Казахстане на саміт, які праходзіць 3–4 ліпеня.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, ён апублікаваны і ўступіў у сілу. Хто зможа выйсьці на волю, ці можна лічыць амністыю вынікам палітычнага ціску і ці могуць вызваліць некага з тых, хто афіцыйна пад амністыю не трапляе?
Пытаньні блякаваньня і разблякаваньня ўрад разглядае ўжо некалькі месяцаў. Цяпер прыняты адпаведны дакумэнт.
Расея таксама спыніла выплату ўнёскаў у арганізацыю.
У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — галоўная рэдактарка сайту «Хартыя» Натальля Радзіна. Яна расказвае пра катаваньні ў турме КДБ у 2011 годзе, разважае пра журналістыку 1990-х і заклікае тых людзей, якія доўга працавалі на рэжым, пакаяцца і ня лезьці ў лідэры.
Кірыла Гардзей зьяўляецца кіраўніком транспартна-экспэдытарскай кампаніі Apelsin Logistics (Apelsin), разьмешчанай у Халандэйл-Біч, штат Флорыда. Кампанія таксама мае адрас у Расеі.
Актывістка «Эўрапейскай Беларусі», былая палітзьняволеная Ірына Шчасная выехала зь Беларусі, дзе яна адбыла ў зьняволеньні 3 гады і 7 месяцаў.
Гучны завочны прысуд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» асудзілі ў Радзе Эўропы і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ.
Незалежныя экспэрты ААН атрымалі сьпіс з 63 чалавек (у тым ліку 15 жанчын), старэйшых за 60 гадоў, якія пазбаўленыя волі ў Беларусі за рэальную або меркаваную прыналежнасьць да палітычнай апазыцыі.
Сёлета ў парадзе на 3 Ліпеня прынялі ўдзел да 6000 чалавек і да 300 адзінак тэхнікі. Гэта нашмат больш, чым у 2020 годзе.
Палітзьняволеная Ірына Шчасная адбыла за кратамі 3 гады і 7 месяцаў.
Кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі ў эфіры Radio Zet заявіў, што размова ідзе аб спыненьні пропуску грузаў, а не закрыцьці пераходаў для людзей.
Падрабязнасьці здарэньня высьвятляюцца.
У Горадні на 3 ліпеня анансавалі паседжаньне царкоўнага суду ў справе сьвятара Літоўскага экзархату Ўсясьветнага патрыярхату Георгія Роя — аб адлучэньні яго ад РПЦ.
Улады абвясьцілі 4 ліпеня днём жалобы.
3 ліпеня, дзень вызваленьня Менску Чырвонай Арміяй ад нацысцкай акупацыі, афіцыйна сьвяткуецца як Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Гэтае рашэньне прынялі на спрэчным рэфэрэндуме 1996 году, калі былі значна пашыраныя паўнамоцтвы Лукашэнкі.
Сярод больш як 1400 палітычных зьняволеных у Беларусі ёсьць тыя, якія знаходзяцца ў вельмі кепскім стане.
Застаецца толькі адно пытаньне: адрынаньне Эўропы, паварот на Ўсход — гэта цывілізацыйны выбар самога Лукашэнкі і ягонага атачэньня ці беларускага грамадзтва? Чамусьці ёсьць адчуваньне, што беларусы ня вельмі гэтаму радыя.
Аляксандар Вітко нарадзіўся ў Віцебску, яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Воршы. Крымінальную справу супраць яго завялі ў 2014 годзе.
Закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» набыў моц.
Суд над Эванам Гершковічам пачаўся 26 чэрвеня ў Екацерынбургу (Расея). Ён праходзіць у закрытым для журналістаў рэжыме.
Вынясеньне прысуду ў справе аб незаконнай выплаце Дональдам Трампам 130 тысяч даляраў порнаакторцы, якая сьцьвярджала, што ў яе з Трампам быў інтымны кантакт, будзе адкладзенае да 18 верасьня.
Вайсковы парад, прысьвечаны афіцыйнаму «Дню Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь» (Дню Рэспублікі), пачаўся 3 ліпеня ў Менску а 9-й і доўжыўся паўтары гадзіны.
Абставіны гібелі не раскрываюцца.
Немагчымасьць карыстацца сацсеткамі і навіны аб пратэстах і рэпрэсіях ад знаёмых. У манастыры Паплаўская пражыла пяць гадоў, цяпер вымушаная будаваць жыцьцё з нуля.
Што такое паны-рада або Рада Вялікага Княства Літоўскага? Што такое вузкая рада паноў-рады? І чаму на пачатку існаваньня гэтай структуры там не было русінскай арыстакратыі, толькі балцкая? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам, кандыдатам гістарычных навук Нінай Скеп'ян.
«Трэба разумець, што рэжым Лукашэнкі — гэта жорсткая дыктатура. Ён утрымліваў уладу ўвесь гэты час дзякуючы рэпрэсіўнаму апарату і падтрымцы Расеі. Калі б у Беларусі не было б гэтага суседа, мы б ужо забыліся, хто такі Лукашэнка».
Падзеі 3 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну расейскія падводныя лодкі двойчы праводзілі апэрацыі ў раёне Ірляндзкага мора, паведамляе Bloomberg.
Беларусь «практычна асвоіла» 105 мільярдаў расейскіх рублёў на рэалізацыю інвэстыцыйных імпартазамяшчальных праектаў і гатовая перайсьці да наступнага этапу — «прапрацоўваньня з расейскім бокам выдзяленьня дадатковага пакета сродкаў», заявіў амбасадар Беларусі ў Расеі Аляксандар Рагожнік.
Аляксандар Лукашэнка раскрыў падрабязнасьці нядаўняга абмену ўкраінца Мікалая Швяца, якога затрымалі ў сакавіку 2023 году ў справе аб падрыве расейскага самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах.
Абыход санкцыяў — ці дапаможа Менску ў гэтым сяброўства ў ШАС? Ці мяняе Лукашэнка «старэйшага брата»? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.
Колькасьць дапушчаных да Алімпійскіх гульняў 2024 году ў Парыжы індывідуальных нэўтральных спартоўцаў зь Беларусі, якія пацьвердзілі свой удзел у іх, узрасла да 11.
2 ліпеня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што шэраг асуджаных з палітычных матываў у Беларусі неўзабаве могуць выйсьці на волю.
Ці дапаможа Менску сяброўства ў ШАС абыходзіць санкцыі? Як ставіцца Кітай да пагрозы блякаваньня транзыту празь Беларусь? На пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня Роза Турарбекава.
Загрузіць яшчэ