Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барак Абама падтрымаў кандыдатуру Камалы Гарыс на пасаду прэзыдэнта ЗША


Барак Абама. Архіўнае фота
Барак Абама. Архіўнае фота

Былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама і яго жонка Мішэль Абама выказалі падтрымку віцэ-прэзыдэнтцы Камале Гарыс у прэзыдэнцкай заяўцы ЗША ад дэмакратаў. Аб гэтым Абама напісаў у сацыяльных сетках.

«Мы сказалі ёй, што думаем, што яна стане фантастычным прэзыдэнтам Злучаных Штатаў і што яна карыстаецца нашай поўнай падтрымкай. У гэты крытычны для нашай краіны момант мы зробім усё магчымае, каб забясьпечыць яе перамогу ў лістападзе», — напісаў Абама.

Камалу Гарыс падтрымала пераважная большасьць лідэраў Дэмакратычнай партыі. Афіцыйна яе кандыдатуру павінен вылучыць зьезд партыі ў жніўні. Большасьць яго дэлегатаў, якія раней былі гатовыя вылучыць кандыдатуру дзейнага прэзыдэнта Джо Байдэна, які выйграў праймерыз, ужо заявілі, што будуць галасаваць за Гарыс.

Пры гэтым камэнтатары адзначалі, што Барак Абама, у адрозьненьне, напрыклад, ад Біла і Гілары Клінтан, не падтрымаў Гарыс адразу пасьля таго, як Байдэн заявіў, што ня будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта. На гэта зьвярнуў увагу кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. У сваім пасьце Абама піша, што тэлефанаваў Гарыс «у пачатку гэтага тыдня».

Паводле апошніх апытаньняў, Камала Гарыс скараціла адставаньне ад Дональда Трампа, які пакуль апярэджвае яе ў сярэднім па краіне, але ейны рэйтынг на некалькі пунктаў вышэйшы, чым у Байдэна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG