Аб гэтым паведамляе Генэральная пракуратура краіны.
Абдулрашыта Д. і Сурхо З. затрымалі ў Лаўэнбургу і Гамбургу. Супрацоўнікі паліцыі правялі ператрусы на сямі аб’ектах у Бэрліне, Гамбургу, Шлезьвіг-Гальштэйне і Саксоніі.
Па вэрсіі сьледзтва, летам 2022 году затрыманыя ўступілі ў злачынную арганізацыю. Мэтай гэтай арганізацыі быў збор сродкаў у Нямеччыне і іншых эўрапейскіх краінах, а затым перадача гэтых сродкаў прадстаўнікам «Ісламскай дзяржавы».
«Ахвяраваньні зьбіраліся, у прыватнасьці, праз сацыяльныя сеткі і адпраўляліся чальцу ІД, які пражывае за мяжой, для далейшай перадачы. Выкарыстаньне сродкаў было папярэдне ўзгоднена ў чат-групе злачыннай арганізацыі. Сродкі выкарыстоўваліся, у прыватнасьці, для дапамогі зьняволеным жанчынам і баевікам ІД», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Абдулрашыт Д. адказваў у групе за арганізацыю збору сродкаў. У красавіку 2023 году ён перадаў скрыню з ахвяраваньнямі, дзе было каля 12 тысяч эўра, Сухро З. Ён, у сваю чаргу, адказваў за захоўваньне і перасылку сродкаў ІД. Усяго ён узяў удзел у перадачы каля 25 тысяч даляраў на карысьць групоўкі.
- У 2020 годзе паліцыя Нямеччыны арыштавала чатырох выхадцаў з Таджыкістану па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту.
- У ліпені 2023 году паліцыя Нямеччыны і Нідэрляндаў затрымала дзевяцёх жыхароў краін Цэнтральнай Азіі, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы да тэрактаў.
- На тэрыторыі Нямеччыны, як удакладнілі ў ведамстве, затрымалі па адным грамадзяніну Туркмэністану і Кіргізстану і пяць грамадзян Таджыкістану.
- У Нідэрляндах затрымалі іх саўдзельнікаў — шлюбную пару, грамадзян Таджыкістана і Кіргізстану.
Форум