Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сікорскі паабяцаў, што Польшча не абмяжуе ўезд асабістых аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй


Радослаў Сікорскі
Радослаў Сікорскі

Адбылася тэлефонная размова намесьніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінэту і кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Паўла Латушкі зь міністрам замежных справаў Польшчы Радославам Сікорскім.

Гутарка адбылася з ініцыятывы кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.

«Міністар замежных справаў Польшчы падкрэсьліў, што Польшча аддзяляе беларускі народ ад рэжыму дыктатара. Польшча робіць захады, каб зьмякчаць умовы для легалізацыі беларусаў; будзе прытрымлівацца пазыцыі не абмяжоўваць перасячэньне грамадзянамі Беларусі беларуска-польскай мяжы; не плянуе ўводзіць забарону на выкарыстаньне асабістых аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй і не плянуе зьдзяйсьняць канфіскацыю аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй, як гэта ажыцьцяўляецца ў дачыненьні да аўтамабіляў з расейскай рэгістрацыяй», — гаворыцца ў паведамленьні.

Адначасова Радослаў Сікорскі праінфармаваў, што Польшча прытрымліваецца сваіх патрабаваньняў да рэжыму Лукашэнкі: спыніць міграцыйную вайну, выдаць злачынцу, які ўчыніў забойства польскага салдата, а таксама дабіваецца вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі, у тым ліку актывіста польскай меншасьці Анджэя Пачобута.

У 8-м пакеце санкцый Эўразьвяз скарэктаваў абмежаваньні супраць Беларусі і сынхранізаваў іх з абмежаваньнямі, уведзенымі супраць Расеі. У адпаведнасьці з заканадаўствам Эўрапейскага Зьвязу Падатковая служба Латвіі паведаміла, што з 16 ліпеня забаронены праезд асобам з зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь транспартнымі сродкамі — легкавымі аўтамабілямі. Падобнае рашэньне прыняла і Літва.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG