Ураган «Бэрыл» абрынуўся на амэрыканскі штат Тэхас з моцным ветрам і залевамі ў панядзелак, што прывяло да закрыцьця нафтавых партоў, адмены сотняў авіярэйсаў і адключэньня электрычнасьці для амаль 2 мільёнаў дамоў і прадпрыемстваў.
Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні.
Другі заходні акруговы вайсковы суд у Маскве прыгаварыў рэжысэрку Яўгенію Бярковіч і драматургіню Сьвятлану Петрыйчук да 6 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў апраўданьні тэрарызму.
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь — адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч.
Берасьцейская міліцыя затрымала маладзёнаў, якія адпачывалі на прыродзе і вырашылі зладзіць самадзейны канцэрт. Іх абвінавацілі ў сатанізьме.
Украіна ініцыюе скліканьне экстранага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН праз удары Расеі па цывільнай інфраструктуры, у тым ліку па дзіцячым шпіталі ў Кіеве.
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў?
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Суразмоўцы Ганны Соўсь – праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон не прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Габрыеля Аталя.
У Тэлеграме зьявілася відэа з мужчынам на пратэзе, які дапамагае разьбіраць завалы кіеўскага дзіцячага шпіталя «Ахматдзіт».
У Берасьцейскім абласным судзе разгледзелі завочную крымінальную справу ў дачыненьні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзьмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкалы.
Два банкі ўвялі для сваіх кліентаў новаўвядзеньні па апэрацыях за мяжой. Яны датычацца як зьняцьця грошай, так і безнаяўных плацяжоў.
Па выніках сустрэчы з прэм’ерам Вугоршчыны Віктарам Орбанам Сі Цзіньпін заклікаў сусьветную супольнасьць садзейнічаць аднаўленьню дыялёгу паміж Масквой і Кіевам.
Адмысловая дакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн у эфіры Эўрарадыё абвергла словы кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова пра тое, што ААН не мае прэтэнзіяў да афіцыйнага Менска ў пытаньні правоў чалавека, і што мандату адмысловага дакладчыка па краіне ня існуе.
Кіраўнік TVP Даніэль Горгаш, які юрыдычна мае статус ліквідатара, падаў заяву ў пракуратуру аб магчымасьці ўчыненьня злачынства.
Францыя «прымае да ўвагі вызваленьне некалькіх беларускіх палітычных зьняволеных» і «заклікае ўлады Беларусі працягваць рух па гэтым шляху».
«Расея зараз выбудоўвае патэнцыял, які нашмат перавышае той, які патрэбны ёй для вайны супраць Украіны».
Прэмʼер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан даў інтэрвію нямецкаму выданьню BILD пасьля вяртаньня з Кіева і Масквы. Ён расказаў, што ягоная прапанова спыніць баявыя дзеяньні, каб пачаць перамовы аб перамірʼі, не знайшла пазытыўнага водгуку ні ў расейскім, ні ва ўкраінскім кіраўніцтве.
Доктар палітычных навук, дасьледчык з Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі аналізуе вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі, адказвае на пытаньне, чаго чакаць ад фармальных пераможцаў выбараў — левага «Новага народнага Фронту», і заяўляе, што падтрымка Парыжам Украіны ня зьменіцца.
Пры гэтым у Эўропе не выключаюць, што ўсе акалічнасьці гібелі беларускага дыплямата могуць ніколі ня стаць вядомымі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 8 ліпеня наведвае Варшаву з афіцыйным візытам, дзе ён падпісаў пагадненьне аб бясьпецы паміж Украінай і Польшчай.
Вядомых у горадзе журналістаў будуць судзіць па «палітычнай» справе.
8 ліпеня ў Горадзенскім абласным судзе пачаўся працэс над колішнім намесьнікам старшыні «Маладога фронту», журналістам Алесем Кіркевічам.
Здаецца, упершыню Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ён стаміўся. Фізычна. Раней неаднойчы ён таксама казаў пра стому, але меў на ўвазе псыхалягічны стан.
Прынята рашэньне аб дадатковым абсьледаваньні атракцыёнаў сталіцы, заявіў 8 ліпеня намесьнік старшыні Менгарвыканкама Алег Корзун.
Правакацыя так і засталася б таямніцай, калі б не памылка супрацоўніка беларускай амбасады, адзначае польскае выданьне Gazeta Wyborcza, якое правяло ўласнае расьсьледаваньне наконт плянаў беларускіх спэцслужбаў.
8 ліпеня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар адразу па некалькіх гарадах Украіны.
У Беларусі ідуць судовыя працэсы над нязгоднымі.
Грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу асудзілі на 14 гадоў калёніі нібыта за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасьць».
Калі правым удалося змабілізаваць свой электарат на першым этапе выбараў, то на другім рэзкая актывізацыя адбылася ўжо ў левых сілаў.
Гэтую інфармацыю дае праваабарончы цэнтар «Вясна».
63-гадовай палітзьняволенай Натальлі Малец ставяць у віну арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Манэўры пройдуць каля Берасьця 8-19 ліпеня.
Зьмест перамоваў Вугоршчыны і Кітаю пакуль не вядомы. Паездкі Орбана выклікаюць крытыку з Брусэлю.
У порце іранскага горада Бэндэр-Абаса ў Пэрсідзкім заліве перакуліўся і лёг на бок фрэгат ваенна-марскіх сіл краіны «Саханд».
«Сказалі: „З рэчамі на выхад!“. Мы думалі, што пераводзяць у іншую камэру СІЗА. Але яны пасадзілі мяне ў бусік, на галаву мяшок, у вушы — бярушы, і некуды павезьлі. Мне было страшна, думала, што мяне ў Расею мо вывозяць, і што там са мной будзе, незразумела»
Падзеі 8 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Новы правапапулісцкі блёк «Патрыёты за Эўропу», аб стварэньні якога ў канцы мінулага месяца абвясьціў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, прыцягнуў у свае шэрагі дастатковую колькасьць палітычных сіл і дэпутатаў новага скліканьня Эўрапарлямэнту, каб сфармаваць у ім уласную фракцыю.
Першае месца (ад 180 да 215 мандатаў) можа атрымаць «Новы народны фронт» – выбарчы блёк францускіх левых палітычных партый, створаны ў чэрвені 2024 для ўдзелу ў пазачарговых парлямэнцкіх выбарах у процівагу ўльтраправаму «Нацыянальнаму абʼяднаньню» і лібэральнай прапрэзыдэнцкай кааліцыі «Разам».
«Падзеньне адбылося з 3-4 мэтровай вышыні. Цяжка пацярпелых няма. Ва ўсіх толькі лёгкія траўмы і драпіны».
Рэдакцыйны артыкул патрабуе ад уладаў Беларусі спыніць інфармацыйную блякаду палітвязьняў.
Публіцыст Аляксандар Няўзораў называе сапраўдныя, на ягоную думку, прычыны візыту да Пуціна вугорскага прэм’ера.
Украіне трэба паляпшаць свой вайсковы патэнцыял і біць Расею ў слабыя месцы.
Аляксандар Лукашэнка заклікаў «самых блізкіх сяброў» з Украіны і Расеі купляць участкі ў непэрспэктыўных беларускіх вёсках.
У Брусэлі ўжо раскрытыкавалі ўдзел прэм’ер-міністра Вугоршчыны ў пасяджэньні Арганізацыі цюркскіх дзяржаў.
Новаўвядзеньне ўступае ў сілу ад 7 ліпеня.
Кейр Стармэр заявіў, што адмовіцца ад супярэчлівага пляну па дастаўцы тысяч асоб, якія шукаюць прытулку, зь Вялікай Брытаніі ў Руанду. Гэта першая буйная палітычная заява пасьля перамогі лейбарыстаў на выбарах.
МНС паведамляе пра два выпадкі атрыманьня апёкаў пасьля «падзеньня ў вогнішча».
У горадзе праходзіць грамадзкае абмеркаваньне ўзьвядзеньня новага музэйнага комплексу.
Загрузіць яшчэ