Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве распрацоўваюць плян масавай эвакуацыі насельніцтва на выпадак вайны


Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота
Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце. Архіўнае фота

Канчаткова яго зацьвердзіць урад краіны.

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце заявіла, што ў распрацоўцы пляну Літва абапіраецца на досьвед краін Паўночнай Эўропы, якія маюць пляны эвакуацыі як для ваеннага, так і для мірнага часу.

Як паведаміла выданьне lrt.lt, новы парадак арганізацыі эвакуацыі сваёй пастановай зацьвердзіць урад. Яго будуць выкарыстоўваць у часе вучэньняў у цывільнай абароне, якія мусяць прайсьці ў Літве ўвосень.

Паводле Агне Білатайце, ужо цяпер розныя ведамствы ўзгаднілі свае абавязкі і задачы ў выпадку неабходнасьці правядзеньня эвакуацыі.

Органы самакіраваньня павіны да пачатку жніўня сабраць інфармацыю пра колькасьць жыхароў, якіх неабходна будзе эвакуаваць, а таксама пра маршруты, транспарт і неабходную колькасьць чалавек, якія будуць займацца эвакуацыяй.

Літва пачала больш пільна займацца пытаньнямі грамадзянскай абароны пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Сёлета ў сакавіку Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы вызначыў патэнцыйныя пагрозы для сваёй краіны з боку Беларусі, Расеі і Кітаю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG