Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук журналістаў «Бюро»


Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота
Міліцыя. Ілюстрацыйнае фота

Чальцы рэдакцыі «Бюро» былі абвешчаныя ў крымінальны вышук у Беларусі і Расеі. «З гэтага вынікае, што мы фігуранты крымінальнай/крымінальных справаў», — пішуць журналісты-расьсьледнікі на сваёй старонцы ў X.

У вышук абвешчаныя журналісты Аляксандар Ярашэвіч, Аляксей Карпека і Вольга Альхіменка. Па якіх артыкулах, не ўдакладняецца.

«Крымінальны перасьлед каманды «Бюро» мы расцэньваем як рэакцыю на нашыя расьсьледаваньні і як спробу ціску лукашэнкаўскіх уладаў на незалежную журналістыку», — заявіла рэдакцыя выданьня.

«Бюро мэдыя» – гэта каманда беларускіх журналістаў-расьсьледнікаў, якія дакумэнтуюць факты хабарніцтва, махлярства, ухіленьня ад падаткаў, адмываньня грошай, кумаўства, абыходу санкцый, парушэньняў правоў чалавека і іншых злачынстваў у розных галінах — ад эканомікі да адукацыі, ад палітыкі да мэдыцыны.

«Мы выкрываем тых, хто выкарыстоўвае грошы і ўладу на шкоду грамадзтву. Мы знаходзім і расьсьледуем схемы з прыкметамі карупцыі, каб наблізіць перамены да лепшага», — пішуць пра сябе журналісты на сайце «Бюро».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG