Выкіды забруджвальных рэчываў ад прадпрыемстваў у атмасфэру ў Беларусі растуць 4 гады запар, паведамляе сайт беларускіх дасьледаваньняў Thinktanks.by.
24 ліпеня каля віленскага Музэя акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постэраў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
24 ліпеня расейскія войскі атакавалі два гарады Харкаўскай вобласьці: Лазавая і Харкаў. Загінулі два чалавекі, яшчэ некалькі атрымалі раненьні.
У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляе «Гомельская вясна». Чацьвёра зь іх былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту, а яшчэ адна — за камэнтар пра свайго палітзьняволенага мужа «экстрэмісцкаму» тэлеканалу.
Разважае доктар Станіслаў Салавей, намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта, адказны за пытаньні аховы здароўя. .
Амэрыканская плацежная сыстэма Mercury разаслала лісты кліентам шэрагу краін аб спыненьні абслугоўваньня іх рахункаў. У сьпіс краінаў трапіла і Беларусь.
Кітайскія кампаніі экспартавалі высокадакладныя дэталі беларускаму абароннаму падрадчыку «БелОМА Холдынг» нават пасьля таго, як той апынуўся пад заходнімі санкцыямі за дапамогу Расеі ў вайне супраць Украіны.
У турэцкім горадзе Бодрум праваахоўнікі затрымалі падазраванага ў падрыве аўтамабіля ў Маскве. Пра гэта паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Турэччыны. Ведамства называе імя затрыманага — гэта грамадзянін Расеі Яўген Серабракоў.
Калі Трамп у выпадку перамогі на выбарах адразу паспрабуе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, лёс Беларусі будзе адным з пунктаў перамоваў у гэтай справе.
Чаму ўлады працягваюць перасьлед мэдыкаў, якія ім недаспадобы, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя?
У Краснадарскім краі Расеі прыпынілі інвэстыцыйны праект па стварэньні зборачнай вытворчасьці беларускіх аўтобусаў і электробусаў.
Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне?
За гэта пагражае да 30 гадоў турэмнага зьняволеньня.
Выданьне «Медиазона» з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшла яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі вышэйшую меру пакараньня ў сучаснай Беларусі.
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай?
Чаму ўлады працягваюць перасьлед мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? Суразмоўца Ганны Соўсь – намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц адмовіўся камэнтаваць магчымы абмен меркаванага афіцэра ФСБ Вадзіма Красікава, прыгаворанага ў Нямеччыне да пажыцьцёвага тэрміну.
У МАРГ заявілі, што ў рамках кампэтэнцыяў спрабавалі дапамагчы гандлёвай сетцы «Востраў чысьціні і смаку» пазьбегнуць банкруцтва, але ня бачаць праблемы з сыходам сеткі зь беларускага рынку.
Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск зьвязаў зьніжэньне міграцыйнага ціску на мяжы зь Беларусьсю зь нядаўняй адпраўкай на дапамогу ў яе ахове падразьдзяленьняў паліцыі.
Сутнасьць дакумэнту, паводле слоў чыноўнікаў, «не мяняецца, захоўваюцца тыя ж падыходы».
Атаку беларускіх хакераў з 12 да 18 ліпеня зафіксавала ўрадавая каманда рэагаваньня CERT-UA.
Завялі крымінальную справу, яе расьсьледуе Сьледчы камітэт Масквы.
26 ліпеня ён будзе ў Вільні дапамагаць айцу Георгію Рою адпраўляць літургію ў гонар сьвятых Віленскіх мучанікаў у беларускім прыходзе.
Дзяржаўны сакратар ЗША заявіў, што прэзыдэнт Байдэн будзе «інтэнсіўна засяроджвацца» на пытаньнях, зьвязаных з войнамі ў Газе і Ўкраіне, на вонкавай палітыцы да канца свайго прэзыдэнцтва.
Гаворка пра прыватызаваны ў 2015 годзе дзяржаўны нафтаправод «Самара — Заходні кірунак», якім валодала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Кантрольны пакет акцый гэтай кампаніі належаў Мікалаю Вараб'ю.
Улада ў Расеі зьменіцца са сьмерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна — гэта найбольш імаверны сцэнар зьмены рэжыму ў Расеі, зыходзячы з вынікаў экспэртнага апытаньня, якое правяла «Сыстэма», расьсьледніцкі праект «Настоящего Времени» і Радыё Свабода.
Пастанова кіраўніка ўлады Масквы Сяргея Сабяніна апублікаваная на сайце гарадзкой адміністрацыі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Сярод такіх кірункаў назвалі пытаньні харчовай бясьпекі, адукацыі, аховы здароўя.
Краіны ЭЗ уводзяць новыя санкцыі супраць Беларусі, але гандаль не спыняецца. Што прадаюць і на якія сумы.
Беларускі палітык 24 ліпеня даў паказаньні пра падрыхтоўку замаху на сваё жыцьцё як пацярпелы ў справе, якую ініцыявала Нацыянальная пракуратура Польшчы.
У Службе дзяржаўнай бясьпекі Грузіі сьцьвярджаюць, што мэтай гэтых «злачынных дзеяньняў зьяўляецца зьвяржэньне ўлады гвалтоўным шляхам дэструктыўнымі сіламі на тле стварэньня беспарадкаў і паслабленьня ўлады».
«Расейская агрэсія перашкаджае разьвіцьцю ня толькі Ўкраіны. Яна таксама перашкаджае міжнароднай стабільнасьці, разьвіцьцю добрасуседзкіх дачыненьняў, і, у прыватнасьці, разьвіцьцю гандлю паміж Кітаем і Эўропай», — заявіў украінскі міністар замежных спраў.
Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.
Пра гэта Свабодзе паведаміў актывіст беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка.
Перад афіцыйнымі перамовамі Максім Рыжанкоў наведаў манумэнт Ідэй Чучхэ і агледзеў панараму Пхэньяну з 170-мэтровай вышыні.
63-гадовую Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязьняў.
Польскі палітычны аглядальнік, журналіст выданьня Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі аналізуе, чаму пазыцыя Варшавы адносна рэжыму Лукашэнкі стала больш рэзкай і жорсткай, разважае пра кітайскі чыньнік і канстатуе, што стаўленьне палякаў да беларусаў зьмянілася ў горшы бок.
Сілы супрацьпаветранай абароны Ўкраіны змаглі зьбіць 17 з 23 баявых дронаў, найбольш — у Адэскай вобласьці.
Тым часам верагодныя прэтэндэнты на прэзыдэнцкую пасаду ад Дэмакратычнай партыі падтрымалі кандыдатуру Камалы Гарыс.
Нейкі час сайт каналу працаваў на «мінімальным рэжыме працы».
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? Мы гаворым з доктарам філялёгіі Віктарам Корбутам.
Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Гарыс нязначна апярэдзіла Трампа ў першым агульнанацыянальным апытаньні пасьля рашэньня Байдэна завяршыць перадвыбарчую кампанію, паказала сьвежае апытаньне Reuters/Ipsos.
Усе дамы павінны падключыць да электрычнасьці да 1 жніўня, а аблвыканкамы павінны прыцягнуць грамадзян да ўборкі захламленых тэрыторыяў, гаворыцца ў распараджэньні, якое 23 ліпеня падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Дырэктарка Сакрэтнай службы ЗША (USSS) Кімбэрлі Чытл падала ў адстаўку, пасьля таго як фэдэральнае агенцтва трапіла пад пільную праверку з прычыны няздольнасьці перадухіліць замах на жыцьцё экс-прэзыдэнта Дональда Трампа, паведаміў 23 ліпеня Белы дом.
У Кіеўскім нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі адновяць вывучэньне беларускай мовы, паведаміў рэктар ВНУ Уладзімір Бугроў, піша «Укрінформ».
Загрузіць яшчэ