Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: адкрыцьцё Алімпіяды ў Парыжы


Парыж перад Алімпіядай
Парыж перад Алімпіядай

Падзеі 26 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

  • Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Паралімпіяда пачнецца 28 жніўня і завершыцца 8 верасьня.

Дата дня

26 ліпеня 1875 году нарадзіўся Марцін Кухта —друкар, выдавец кніг на беларускай, расейскай, польскай і літоўскай мовах.

У 1906 годзе заснаваў у Вільні сваю друкарню. Кухта друкаваў творы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Якуба Коласа, Цёткі, Канстанцыі Буйло і іншых беларускіх пісьменьнікаў, беларускія календары, зборнікі, сьпеўнікі. 10 лістапада 1906 году ў друкарні Марціна Кухты выйшаў першы нумар газэты «Наша ніва».

Максім Багдановіч нават згадваў Кухту у адным са сваіх вершаў:

У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.


Максім Багдановіч, 1917 г.

Выдадзеная ў друкарні Марціна Кухты кніга Максіма Багдановіча, 1913
Выдадзеная ў друкарні Марціна Кухты кніга Максіма Багдановіча, 1913

Дзень у гісторыі

1097 — у «Аповесьці мінулых гадоў» упершыню згадваецца горад Пінск.

Пінск, 1910–1939
Пінск, 1910–1939

1511 — Наваградак атрымаў Магдэбурскае права.

Наваградак (гравюра 1863 г.)
Наваградак (гравюра 1863 г.)

1956 — прэзыдэнт Эгіпту Гамаль Абдэль Насэр абвясьціў нацыяналізацыю Суэцкага каналу.

1957 — СССР запусьціў першую шматступеневую міжкантынэнтальную балістычную ракету.

1997 — у Менску адбыўся Другі зьезд беларусаў сьвету.

У гэты дзень нарадзіліся

1856 Бэрнард Шоў, брытанскі і ірляндзкі драматург.

1875Карл Густаў Юнг, швайцарскі псыхааналітык.

1896Уладзімер Варава, беларускі пісьменьнік і журналіст.

1949 Марыя Мацюкевіч, беларуская настаўніца.

1952Генадзь Кулажанка, беларускі гісторык.

1965Зьміцер Саўка, беларускі філёляг і мовазнаўца.​

У памяці

1931 —​ Міхал Пятроўскі, беларускі хадэцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу ў Беларусі.

1933 Францішак Грынкевіч, ксёндз, беларускі каталіцкі дзяяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG