Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля тэлевыступаў кандыдатаў папярэджвае Генпракуратура


Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Віталю Рымашэўскаму ўручана афіцыйнае папярэджаньне Генпракуратуры за заклік правесьці несанкцыянаваны мітынг. Такое ж папярэджаньне падрыхтавана таксама для кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам у Менску начальнік упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Павал Радзівонаў, перадае Інтэрфакс.

"Сёньня Віталю Рымашэўскаму ўручана афіцыйнае папярэджаньне Генпракуратуры за заклік у тэлеэфіры правесьці несанкцыянаваны мітынг. Падрыхтавана афіцыйнае папярэджаньне яшчэ аднаму кандыдату ў прэзыдэнты Мікалаю Статкевічу за такі ж заклік у тэлеэфіры", — паведаміў Павел Радзівонаў.

Паводле Радзівонава, "сёньня раніцай Статкевіч быў папярэджаны аб магчымых мерах адміністрацыйнай адказнасьці і наступствах парушэньня выбарчага заканадаўства за заклік выйсьці на несанкцыянаваны мітынг, які зрабіў кандыдат падчас выступу па тэлебачаньні".

"Сёньня Статкевіч выкліканы ў Генпракуратуру і яму будзе ўручана афіцыйнае папярэджаньне", — сказаў начальнік упраўленьня.

Пры гэтым ён адзначыў, што "найбольш верагоднымі наступствамі для кандыдатаў у прэзыдэнты за заклік у прамым тэлеэфіры правесьці несанкцыянаваны мітынг могуць быць захады з боку Цэнтравыбаркаму, зьвязаныя з пазбаўленьнем статусу кандыдата".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG