Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ствараюць выбарчыя фонды


Кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі стварылі свае выбарчыя фонды.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў штабах кандыдатаў.







Рэквізыты фонду Ўладзімера Някляева:
разьліковы рахунак № 3014000000353 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 795.

Рэквізыты фонду Віталя Рымашэўскага:
разьліковы рахунак № 3014058650007 філіял № 527 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код 254.

Прызначэньне плацяжу: добраахвотнае ахвяраваньне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Някляева У.П. альбо Рымашэўскага В.А.

Выбарчы фонд Яраслава Раманчука:
разьліковы рахунак № 3014000002201, аддз. 514, філіял 514, ААТ «Беларусбанк» МФО 614, прызначэньне плацяжу: ўнёсак у выбарчы фонд Яраслава Раманчука.

Выбарчы фонд Рыгора Кастусёва: рахунак № 3014000000379 ААТ «АСБ Беларусбанк», код 795.

Ахвяраваньне грамадзяніна ня можа перавышаць 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў), юрыдычнай асобы — 30 базавых велічынь (1 мільён 50 тысяч рублёў).

Забараняецца ўносіць ахвяраваньні ў выбарчыя фонды кандыдатаў: замежным дзяржавам і арганізацыям; замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства; міжнародным арганізацыям; арганізацыям з замежнымі інвэстыцыямі; грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў; дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіраваньня; арганізацыям, якія цалкам або часткова фінансуюцца зь бюджэту; дабрачынным і рэлігійным арганізацыям; ананімным фундатарам.

Пры гэтым пад ананімным ахвярадаўцам разумеецца грамадзянін, які не пазначыў у плацёжным дакумэнце на ўнясеньне ахвяраваньня хоць якія з наступных зьвестак: прозьвішча, імя, імя па бацьку, дату нараджэньня (дзень, месяц, год), адрас месца жыхарства, сэрыю і нумар пашпарта. Юрыдычная асоба лічыцца ананімнай, калі ў плацёжным дакумэнце не пазначаны хоць якія з наступных зьвестак: уліковы нумар платніка, найменьне, банкаўскія рэквізыты, юрыдычны адрас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG